Удзельнік:Jauhienij/Чарнавік: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 31: Радок 31:


=== Першая адукацыя ===
=== Першая адукацыя ===
Першую адукацыю атрымаў ў школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка ([[1901]]—[[1903]]). Потым пяць гадоў вучыўся ў с. Вольша Аршанскага павету, дзе, паводле словаў самога пісьменьніка, «была так званая «второклассная» царкоўна-прыходзкая настаўніцкая школа, а пры ёй — «образцовая» царкоўна-прыходзкая школа, якая рыхтавала вучняў для паступленьня ў школу настаўніцкую<ref name=buh6>Дз. Бугаёў. Арыгінальны мастак // Гарэцкі М. Выбраныя творы ў двух тамах. Т. 1. Апавяданні і драматычныя абразкі. Мн., «Маст. літ.», 1973. С. 6. — 514 с.</ref>. М. Гарэцкі быў вымушаны паўторна скончыў другую клясу, бо «добра чытаў, але правілы па расейскай мове і арытмэтыку дрэнна ведаў». Як сьведчыць яго брат [[Гаўрыла Гарэцкі|Г. Гарэцкі]]: «Максім вучыўся выдатна, многа чытаў, пад уплывам свайго настаўніка Кцітарава палюбіў [[Мастацкая літаратура|мастацкую літаратуру]], навучыўся сьпяваць і добра граць на [[скрыпка|скрыпцы]]»<ref name=buh6/>. Абедзьве вальшанскія школы Максім Гарэцкі скончыў у [[1908]] годзе, атрымаўшы права быць настаўнікам — вучыць грамаце вясковых дзяцей (праўда, настаўнічаць практычна ня мог — лічыўся яшчэ непаўналетнім).
Першую адукацыю атрымаў ў школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка ([[1901]]—[[1903]]). Потым пяць гадоў вучыўся ў с. Вольша Аршанскага павету, дзе, паводле словаў самога пісьменьніка, «была так званая «второклассная» царкоўна-прыходзкая настаўніцкая школа, а пры ёй — «образцовая» царкоўна-прыходзкая школа, якая рыхтавала вучняў для паступленьня ў школу настаўніцкую<ref name=buh6>Дз. Бугаёў. Арыгінальны мастак // Гарэцкі М. Выбраныя творы ў двух тамах. Т. 1. Апавяданні і драматычныя абразкі. Мн., «Маст. літ.», 1973. С. 6. — 514 с.</ref>. М. Гарэцкі быў вымушаны паўторна скончыць другую клясу, бо «добра чытаў, але правілы па расейскай мове і арытмэтыку дрэнна ведаў». Як сьведчыць яго брат [[Гаўрыла Гарэцкі|Г. Гарэцкі]]: «Максім вучыўся выдатна, многа чытаў, пад уплывам свайго настаўніка Кцітарава палюбіў [[Мастацкая літаратура|мастацкую літаратуру]], навучыўся сьпяваць і добра граць на [[скрыпка|скрыпцы]]»<ref name=buh6/>. Скончыўшы царкоўна-прыходзкую (1903—1905) і настаўніцкую (1905—1908) школы, Максім Гарэцкі атрымаў права быць настаўнікам — вучыць грамаце вясковых дзяцей (праўда, працаваць па прафэсіі практычна ня мог — лічыўся яшчэ непаўналетнім).


Увосень [[1909]] году, грунтоўна папоўніўшы свае веды ў прыватнага рэпэтытара, М. Гарэцкі паступіў у Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча на казённы кошт, дзе займаўся чатыры гады.
Увосень [[1909]] году, грунтоўна папоўніўшы свае веды ў прыватнага рэпэтытара, М. Гарэцкі паступіў у Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча на казённы кошт, дзе займаўся чатыры гады.

Вэрсія ад 08:00, 2 ліпеня 2013

Максім Гарэцкі
Максім Гарэцкі, 1937 год.
Максім Гарэцкі, 1937 год.
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Максім Беларус, М. Б. Беларус, М. Г., А. Мсьціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка, Мізэрыус Монус, Кузьма Батура, Лявон Задума і інш.
Жонка Леаніла Чарняўская-Гарэцкая
Дзеці Леанід (пам. 1944),
Галіна (1921—2006)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, літаратуразнаўца, лексыкограф, фальклярыст
Гады творчасьці 19121937
Кірунак рэалізм
Жанр раман, апавяданьне, эсэ
Мова беларуская
Дэбют «У лазьні», 1913 // «Наша Ніва»
Творы на сайце Knihi.com

Максім Іванавіч Гарэцкі (6 (18) лютага 1893, в. Меншая (цяпер Малая) Багацькаўка, Амсьціслаўскі павет, Магілёўская губэрня — 10 лютага 1938, Вязьма) — беларускі пісьменьнік, пачынальнік сучаснай нацыянальнай прозы, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст, пэдагог, арганізатар літаратурнага руху, лексыкограф, перакладчык, зьбіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасьці.

Пісьменьнік прыкметна пашырыў тэматычныя і жанрава-стылявыя межы беларускай прозы, трывала замацаваўшы ў ёй тып сюжэтна разгорнутага сацыяльна-псыхалягічнага апавяданьня[1]. М. Гарэцкі ўвёў у беларускую літаратуру новы тып героя — вясковага інтэлігента, які пачаў ўсьведамляць дваістасьць уласнага становішча як «прымака ў панстве» і «пасынка вёскі».

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і малазямельных сялян Івана Кузьміча і Аўфрасіньні Міхайлаўны Гарэцкіх. Меў трох братоў — Гаўрылу, Парфіра, Івана і сястру Ганну.

Першая адукацыя

Першую адукацыю атрымаў ў школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка (19011903). Потым пяць гадоў вучыўся ў с. Вольша Аршанскага павету, дзе, паводле словаў самога пісьменьніка, «была так званая «второклассная» царкоўна-прыходзкая настаўніцкая школа, а пры ёй — «образцовая» царкоўна-прыходзкая школа, якая рыхтавала вучняў для паступленьня ў школу настаўніцкую[2]. М. Гарэцкі быў вымушаны паўторна скончыць другую клясу, бо «добра чытаў, але правілы па расейскай мове і арытмэтыку дрэнна ведаў». Як сьведчыць яго брат Г. Гарэцкі: «Максім вучыўся выдатна, многа чытаў, пад уплывам свайго настаўніка Кцітарава палюбіў мастацкую літаратуру, навучыўся сьпяваць і добра граць на скрыпцы»[2]. Скончыўшы царкоўна-прыходзкую (1903—1905) і настаўніцкую (1905—1908) школы, Максім Гарэцкі атрымаў права быць настаўнікам — вучыць грамаце вясковых дзяцей (праўда, працаваць па прафэсіі практычна ня мог — лічыўся яшчэ непаўналетнім).

Увосень 1909 году, грунтоўна папоўніўшы свае веды ў прыватнага рэпэтытара, М. Гарэцкі паступіў у Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча на казённы кошт, дзе займаўся чатыры гады.

Крыніцы

  1. ^ Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 1. 1901—1920 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т. літ. імя. Я. Купалы. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 381—382. — 583 с.
  2. ^ а б Дз. Бугаёў. Арыгінальны мастак // Гарэцкі М. Выбраныя творы ў двух тамах. Т. 1. Апавяданні і драматычныя абразкі. Мн., «Маст. літ.», 1973. С. 6. — 514 с.