Удзельнік:Jauhienij/Чарнавік: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
дНяма апісаньня зьменаў |
||
Радок 25: | Радок 25: | ||
'''Максім Іванавіч Гарэцкі''' ([[18 лютага|6 (18) лютага]] [[1893]], в. Меншая (цяпер Малая) Багацькаўка, [[Амсьціслаўскі павет]], [[Магілёўская губэрня]] — [[10 лютага]] [[1938]], [[Вязьма]]) — [[беларус]]кі [[пісьменьнік]], пачынальнік сучаснай нацыянальнай прозы, гісторык і [[літаратуразнавец|тэарэтык літаратуры]], публіцыст, пэдагог, арганізатар літаратурнага руху, [[лексыкаграфія|лексыкограф]], [[перакладчык]], зьбіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасьці. |
'''Максім Іванавіч Гарэцкі''' ([[18 лютага|6 (18) лютага]] [[1893]], в. Меншая (цяпер Малая) Багацькаўка, [[Амсьціслаўскі павет]], [[Магілёўская губэрня]] — [[10 лютага]] [[1938]], [[Вязьма]]) — [[беларус]]кі [[пісьменьнік]], пачынальнік сучаснай нацыянальнай прозы, гісторык і [[літаратуразнавец|тэарэтык літаратуры]], публіцыст, пэдагог, арганізатар літаратурнага руху, [[лексыкаграфія|лексыкограф]], [[перакладчык]], зьбіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасьці. |
||
Пісьменьнік прыкметна |
Пісьменьнік прыкметна пашырыў тэматычныя і жанрава-стылявыя межы беларускай прозы, трывала замацаваўшы ў ёй тып сюжэтна разгорнутага сацыяльна-псыхалягічнага апавяданьня<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 1. 1901—1920 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т. літ. імя. Я. Купалы. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 381—382. — 583 с.</ref>. М. Гарэцкі ўвёў у беларускую літаратуру новы тып героя — вясковага інтэлігента, які пачаў ўсьведамляць дваістасьць уласнага становішча як «прымака ў панстве» і «пасынка вёскі». |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Нарадзіўся ў сям’і малазямельных сялян Івана Кузьміча і Аўфрасіньні Міхайлаўны Гарэцкіх. Меў трох братоў — [[Гаўрыла Гарэцкі|Гаўрылу]], Парфіра, Івана і сястру Ганну. |
Нарадзіўся ў сям’і малазямельных сялян Івана Кузьміча і Аўфрасіньні Міхайлаўны Гарэцкіх. Меў трох братоў — [[Гаўрыла Гарэцкі|Гаўрылу]], Парфіра, Івана і сястру Ганну. |
||
=== Першая адукацыя === |
|||
Першую адукацыю атрымаў ў школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка ([[1901]]—[[1903]]). Потым пяць гадоў вучыўся ў с. Вольша Аршанскага павету, дзе, паводле словаў самога пісьменьніка, «была так званая «второклассная» царкоўна-прыходзкая настаўніцкая школа, а пры ёй — «образцовая» царкоўна-прыходзкая школа, якая рыхтавала вучняў для паступленьня ў школу настаўніцкую<ref name=buh6>Дз. Бугаёў. Арыгінальны мастак // Гарэцкі М. Выбраныя творы ў двух тамах. Т. 1. Апавяданні і драматычныя абразкі. Мн., «Маст. літ.», 1973. С. 6. — 514 с.</ref>. М. Гарэцкі быў вымушаны паўторна скончыў другую клясу, бо «добра чытаў, але правілы па расейскай мове і арытмэтыку дрэнна ведаў». Як сьведчыць яго брат [[Гаўрыла Гарэцкі|Г. Гарэцкі]]: «Максім вучыўся выдатна, многа чытаў, пад уплывам свайго настаўніка Кцітарава палюбіў [[Мастацкая літаратура|мастацкую літаратуру]], навучыўся сьпяваць і добра граць на [[скрыпка|скрыпцы]]»<ref name=buh6/>. Абедзьве вальшанскія школы Максім Гарэцкі скончыў у [[1908]] годзе, атрымаўшы права быць настаўнікам — вучыць грамаце вясковых дзяцей (праўда, настаўнічаць практычна ня мог — лічыўся яшчэ непаўналетнім). |
|||
Увосень [[1909]] году, грунтоўна папоўніўшы свае веды ў прыватнага рэпэтытара, М. Гарэцкі паступіў у Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча на казённы кошт, дзе займаўся чатыры гады. |
|||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
Вэрсія ад 07:43, 2 ліпеня 2013
Максім Гарэцкі | |
Максім Гарэцкі, 1937 год. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Максім Беларус, М. Б. Беларус, М. Г., А. Мсьціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка, Мізэрыус Монус, Кузьма Батура, Лявон Задума і інш. |
Жонка | Леаніла Чарняўская-Гарэцкая |
Дзеці | Леанід (пам. 1944), Галіна (1921—2006) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, літаратуразнаўца, лексыкограф, фальклярыст |
Гады творчасьці | 1912—1937 |
Кірунак | рэалізм |
Жанр | раман, апавяданьне, эсэ |
Мова | беларуская |
Дэбют | «У лазьні», 1913 // «Наша Ніва» |
Творы на сайце Knihi.com |
Максім Іванавіч Гарэцкі (6 (18) лютага 1893, в. Меншая (цяпер Малая) Багацькаўка, Амсьціслаўскі павет, Магілёўская губэрня — 10 лютага 1938, Вязьма) — беларускі пісьменьнік, пачынальнік сучаснай нацыянальнай прозы, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст, пэдагог, арганізатар літаратурнага руху, лексыкограф, перакладчык, зьбіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасьці.
Пісьменьнік прыкметна пашырыў тэматычныя і жанрава-стылявыя межы беларускай прозы, трывала замацаваўшы ў ёй тып сюжэтна разгорнутага сацыяльна-псыхалягічнага апавяданьня[1]. М. Гарэцкі ўвёў у беларускую літаратуру новы тып героя — вясковага інтэлігента, які пачаў ўсьведамляць дваістасьць уласнага становішча як «прымака ў панстве» і «пасынка вёскі».
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і малазямельных сялян Івана Кузьміча і Аўфрасіньні Міхайлаўны Гарэцкіх. Меў трох братоў — Гаўрылу, Парфіра, Івана і сястру Ганну.
Першая адукацыя
Першую адукацыю атрымаў ў школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка (1901—1903). Потым пяць гадоў вучыўся ў с. Вольша Аршанскага павету, дзе, паводле словаў самога пісьменьніка, «была так званая «второклассная» царкоўна-прыходзкая настаўніцкая школа, а пры ёй — «образцовая» царкоўна-прыходзкая школа, якая рыхтавала вучняў для паступленьня ў школу настаўніцкую[2]. М. Гарэцкі быў вымушаны паўторна скончыў другую клясу, бо «добра чытаў, але правілы па расейскай мове і арытмэтыку дрэнна ведаў». Як сьведчыць яго брат Г. Гарэцкі: «Максім вучыўся выдатна, многа чытаў, пад уплывам свайго настаўніка Кцітарава палюбіў мастацкую літаратуру, навучыўся сьпяваць і добра граць на скрыпцы»[2]. Абедзьве вальшанскія школы Максім Гарэцкі скончыў у 1908 годзе, атрымаўшы права быць настаўнікам — вучыць грамаце вясковых дзяцей (праўда, настаўнічаць практычна ня мог — лічыўся яшчэ непаўналетнім).
Увосень 1909 году, грунтоўна папоўніўшы свае веды ў прыватнага рэпэтытара, М. Гарэцкі паступіў у Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча на казённы кошт, дзе займаўся чатыры гады.
Крыніцы
- ^ Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 1. 1901—1920 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т. літ. імя. Я. Купалы. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 381—382. — 583 с.
- ^ а б Дз. Бугаёў. Арыгінальны мастак // Гарэцкі М. Выбраныя творы ў двух тамах. Т. 1. Апавяданні і драматычныя абразкі. Мн., «Маст. літ.», 1973. С. 6. — 514 с.