Дванаццаць апосталаў: розьніца паміж вэрсіямі
д →Агульнае апісаньне: Typo fixing, replaced: горада → гораду using AWB |
|||
Радок 10: | Радок 10: | ||
Апосталы паказаны ў [[Новы Запавет|Новым Запавеце]] як [[Галілея|Галілейскія]] [[яўрэі]], большасьць зь іх мела яўрэйскія імёны, але некаторыя зь іх мелі і [[грэкі|грэчаскія]]. |
Апосталы паказаны ў [[Новы Запавет|Новым Запавеце]] як [[Галілея|Галілейскія]] [[яўрэі]], большасьць зь іх мела яўрэйскія імёны, але некаторыя зь іх мелі і [[грэкі|грэчаскія]]. |
||
У Марка 6:7-13 сьцьвярджаецца, што Ісус першапачаткова паслаў гэтых дванаццаць апосталаў па парах (таксама ў Мацьв. 10:5-42, Лк. 9:1-6) у гарады Галілеі. У тэксьце гаворыцца, што Ён загадаў ім вылечваць хворых і выганяць дэманаў, а ў [[Эвангельле паводле Мацьвея|Эвангельлі ад Мацьвея]] нават уваскрашаць мёртвых. Яны таксама даручыў «''нічога не браць у шлях, апрача аднаго кія: ні хлеба, ні паперніка, ні грошай у іх кашальку, але абувацца ў просты абутак і не насіць дзьвюх вопратак''», і што, калі ў якім горадзе іх не прымуць, яны павінны страхнуць пыл з сваіх ног, што будзе для таго |
У Марка 6:7-13 сьцьвярджаецца, што Ісус першапачаткова паслаў гэтых дванаццаць апосталаў па парах (таксама ў Мацьв. 10:5-42, Лк. 9:1-6) у гарады Галілеі. У тэксьце гаворыцца, што Ён загадаў ім вылечваць хворых і выганяць дэманаў, а ў [[Эвангельле паводле Мацьвея|Эвангельлі ад Мацьвея]] нават уваскрашаць мёртвых. Яны таксама даручыў «''нічога не браць у шлях, апрача аднаго кія: ні хлеба, ні паперніка, ні грошай у іх кашальку, але абувацца ў просты абутак і не насіць дзьвюх вопратак''», і што, калі ў якім горадзе іх не прымуць, яны павінны страхнуць пыл з сваіх ног, што будзе для таго гораду абвінавачваньнем падчас [[Страшны суд|Страшнага Суда]]. |
||
Пазьней згодна [[Біблія|Бібліі]] дванаццаці апосталаў было даручана прапаведаваць Эвангельле «''ўсім народам''». Апостал Павал падкрэсьліваў важную ролю дванаццаці апосталаў ў царкве, калі ён казаў, што Божая царква «''уцьверджаныя на аснове апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста краевугольным каменем''». (Эф. 2:19-20) |
Пазьней згодна [[Біблія|Бібліі]] дванаццаці апосталаў было даручана прапаведаваць Эвангельле «''ўсім народам''». Апостал Павал падкрэсьліваў важную ролю дванаццаці апосталаў ў царкве, калі ён казаў, што Божая царква «''уцьверджаныя на аснове апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста краевугольным каменем''». (Эф. 2:19-20) |
Вэрсія ад 14:38, 1 ліпеня 2013
Дванаццаць апосталаў — дванаццаць бліжэйшых вучняў і пасьлядоўнікаў Ісуса Хрыста, якія суправаджалі Хрыста падчас Яго зямной дзейнасьці і якія сталі пачынальнікамі хрысьціянскай царквы. Згодна Эвангельлям Ісус абраў Дванаццаць апосталаў, якія дапамагалі Яму ў служэньні, а пасьля свайго ўваскрасеньня паслаў адзінаццаць зь іх (за мінусам Юды Іскарыёта) з Вялікім Паручэньнем для распаўсюджваньня Свайго вучэньня ўсім народам. Паводле ўсходне-хрысьціянскай традыцыі згодна з Эвангельлем ад Лукі ў Хрыста было таксама семдзесят апосталаў.
Апостал Павал (ён жа Саул з Тарса), ня быў з дванаццаці або семідзесяці, але пасьля звароту ў хрысьціянства стаў называцца «апосталам язычнікаў» (Рым. 11:13) і сьцьвярджаў, што атрымаў ад ўваскрослага Ісуса Вялікае Даручэньне, гэтак жа як і адзінаццаць. Павал не адносіў свой тытул апостала да дванаццаці, спасылаючыся на тое, што ён не варты гэтага тытулу, таму што гнаў царкву.
Раньні пэрыяд хрысьціянства ў жыцьці апосталаў называецца Апостальскім стагодзьдзем. Дванаццаць апосталаў часта называюць дванаццацьцю вучнямі.
Агульнае апісаньне
Апосталы паказаны ў Новым Запавеце як Галілейскія яўрэі, большасьць зь іх мела яўрэйскія імёны, але некаторыя зь іх мелі і грэчаскія.
У Марка 6:7-13 сьцьвярджаецца, што Ісус першапачаткова паслаў гэтых дванаццаць апосталаў па парах (таксама ў Мацьв. 10:5-42, Лк. 9:1-6) у гарады Галілеі. У тэксьце гаворыцца, што Ён загадаў ім вылечваць хворых і выганяць дэманаў, а ў Эвангельлі ад Мацьвея нават уваскрашаць мёртвых. Яны таксама даручыў «нічога не браць у шлях, апрача аднаго кія: ні хлеба, ні паперніка, ні грошай у іх кашальку, але абувацца ў просты абутак і не насіць дзьвюх вопратак», і што, калі ў якім горадзе іх не прымуць, яны павінны страхнуць пыл з сваіх ног, што будзе для таго гораду абвінавачваньнем падчас Страшнага Суда.
Пазьней згодна Бібліі дванаццаці апосталаў было даручана прапаведаваць Эвангельле «ўсім народам». Апостал Павал падкрэсьліваў важную ролю дванаццаці апосталаў ў царкве, калі ён казаў, што Божая царква «уцьверджаныя на аснове апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста краевугольным каменем». (Эф. 2:19-20)
Дванаццаць апосталаў у сінаптычных Эвангельлях
Кананічныя Эвангельля даюць розныя імёны дванаццаці апосталаў. Згодна зь сьпісамі ў кожным з трох сінаптычных Эвангельляў, дванаццаць, якіх выбраў Ісус, і «якіх ён назваў апосталамі», былі:
Мацьвея 10:1-4 | Maрка 3:13-19 | Лука 6:12-16 |
---|---|---|
Сімон, якога завуць Пётар | Сімон, якога імя Ён перамяніў на Пётар | Сімон, якога назваў Пётар |
Aндрэй, яго брат | Aндрэй | Aндрэй, яго брат |
Якаў, сын Зэвядзееў | Якаў Зэвядзееў | Якаў |
Ян, яго брат | Ян брат Якава (і надаў ім імя Боаргенес) | Ян |
Філіп | Філіп | Філіп |
Барталямэй | Барталямэй | Барталямэй |
Фама | Фама | Фама |
Мацьвей, мытнік | Мацьвей | Мацьвей |
Якаў, сын Алфееў | Якаў Алфееў | Якаў Алфееў |
Фадзьдзей | Фадзьдзей | Юда, сын Якава |
Сімон Зілот | Сімон Зілот | Сімон, якога завуць Зілот |
Юда Іскарыёт, які Яго выдаў | Юда Іскарыёт, які Яго выдаў | Юда Іскарыёт, які быў здраднік |
У сінаптычных Эвангельлях падаецца, што Ісус браў з Сабою Пятра, Якава і Яна падчас Свайго Перамяненьня, а таксама падчас малітвы на Гефсіманіі. У Эвангельлі ад Марка падаецца, што нават дванаццаць не маглі разумець сэнс цудаў і прытчаў Ісуса.
Дванаццаць апосталаў у Эвангельлі ад Яна
У Эвангельлі адзначана толькі частка апосталаў:
- Пётар
- Андрэй (пазначаны як брат Пятра)
- «Сыны Зэвядзея» (Ян ды Якаў)
- Філіп
- Нафанаіл
- Фама (таксама званы Блізьнюк) (11:16), (20:24), (21:02)
- Юда Іскарыёт
- Юда (не Іскарыёт) (14:22) (верагодна, Фадзьдзей)
Зь іх толькі Нафанаіла няма ў сьпісах ў іншых Эвангельлях. Ён традыцыйна атаясамліваецца з Барталямэем, хоць гэтае атаясьненьне і некаторымі аспрэчваецца. Тры апосталы наогул не згадваецца ў Эвангельлі ад Яна, іх імёны: Якаў, сын Алфееў, Мацьвей і Сімона Кананіт (Зілот).
Сьмерці дванаццаці апосталаў
Згодна хрысьціянскай традыцыі ўсе апосталы, акрамя аднаго былі забіты, толькі Ян дажыў да пажылога ўзросту. Толькі сьмерць Якава, сына Зэвядзея, апісана ў Новым Запавеце, і дэталі іншых сьмерцяў зьяўляюцца прадметам легенд і паданьняў. У некаторых выпадках існуе амаль поўная аднадушнасьць у традыцыях, і ў іншых выпадках, існуюць самыя розныя і непасьлядоўныя апісаньні.
Юда Іскарыёт, першапачаткова адзін з дванаццаці, памёр пасьля суда над Ісусам. Мацьвея 27:5 кажа, што ён павесіўся, а Дзеі 1:18 удакладняюць, што цела Юды ўпала, расчыніліся, і яго «вантробы выпалі». Мацьвій быў абраны на яго месца, як адзін з дванаццаці.
Магілы апосталаў
З адзінаццаці апосталаў (без уліку Юды Іскарыёта) згодна з хрысьціянскай традыцыяй вызначаны пахаваньні толькі сямі:
-
Кляштар Сьв. Барталямэя каля Башкале, Турцыя. Лічыцца, што кляштар пабудаваны на месьце пакутніцкай сьмерці Барталямэя