Антыгабсбурскія паўстаньні ў Вугоршчыне: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 36: Радок 36:
{{Накід}}
{{Накід}}


[[Катэгорыя:Антыгабзбурскія паўстаньні ў Вугоршчыне| ]]
[[Катэгорыя:Антыгабсбурскія паўстаньні ў Вугоршчыне| ]]

Вэрсія ад 11:34, 25 чэрвеня 2013

Антыга́бсбурскія грамадзя́нскія паўста́ньні — узброеныя выступы сяміградзкіх і вугорскіх колаў супраць Габсбургаў, у пэрыяд паміж 1604 (пачатак паўстаньня Бачкая) і 1711 (Сатмарскі мір).

Падзеі паўстаньняў праходзілі збольшага на тэрыторыі сучаснай Славаччыны, паколькі гэтыя землі складалі ядро Вугорскага каралеўства пасьля таго, як рэшта тэрыторыі на пачатку XVI стагодзьдзя трапіла пад уладу туркаў. Канфлікты мелі цяжкія наступствы для гаспадарскага і грамадзкага жыцьця краіны.

Прычыны

Паўстаньні былі выкліканыя абмежаваньнем грамадзкіх прывілеяў, гвалтоўнай контрарэфармацыяй і насаджэньнем габсбурскага абсалютызму. Некаторыя супалі зь іншымі ваеннымі канфліктамі — Пятнаццацігадовай (15931606) і Трыццацігадовай войнаў (16181648), у якіх сяміградзкія і вугорскія паўстанцы выступалі на баку супернікаў Габсбургаў — Асманскай імпэрыі ці антыгабсбурскай кааліцыі ў Цэнтральнай і Заходняй Эўропе.

Паўстаньне Бачкая

Асноўны артыкул: Паўстаньне Бачкая

На чале першага антыгабсбурскага паўстаньня стаў усходневугорскі магнат Штэфан Бачкай (Бачкаі). Паўстанцы разьбілі габсбурскія войскі ў Сяміградзьдзі, аблажылі Кошыцы і замацаваліся на большай частцы ўсходняй Славаччыны. Галоўнай мэтай паўстаньня было спыненьне імпэратарскіх намераў канфіскацыі маёнткаў шляхты і вольнае вызнаньне пратэстанцтва. На 1605 рок прыходзіцца пік посьпехаў Бачкая. Ягоныя войскі, узмоцненыя турэцкімі аддзеламі, захапілі амаль усю Славаччыну і ладзілі напады на Маравію, Сылезію і Аўстрыю. 23 чэрвеня 1606 ў Вене быў заключаны мір, які гарантаваў вугорскай шляхце большае прадстаўніцтва ў цэнтральным кіраваньні, на вайсковай службе і атрыманьне пасады палятына. Была гарантаваная свабода веравызнаньня.

Паўстаньне Бэтлена

Асноўны артыкул: Паўстаньне Бэтлена

Другое паўстаньне, узначаленае сяміградзкім князем Габрыэлем Бэтленам, мела па сутнасьці тую ж мэту, што і папярэдняе, бо Габсбургі не прытрымліваліся ўмоваў Венскага замірэньня. У жніўні 1619 Бэтлен уварваўся ва ўсходнюю Славаччыну, аблажыў Кошыцы і са сваімі прыхільнікамі дабіўся абвяшчэньня кіраўніком Вугоршчыны і ахоўнікам пратэстантаў. Ягоныя войскі, дапоўненыя турэцкімі аддзеламі, прарваліся ажно ў заходнюю Славаччыну, дзе захапілі Новэ Замкі, Трнаву і на некаторы час нават Браціславу.

На сойме ў Браціславе (студзень 1620) была створаная «канфэдэрацыя» з чэскімі дзяржавамі, а на наступным сойме ў Баньскай Бістрыцы (жнівень 1620) фэўдалы прызналі Габрыэля Бэтлена вугорскім каралём. Па паразе чэскага паўстаньня на Белай гары (8 лістапада 1620) адбыўся пералом і ў Бэтленавым паўстаньні. Падчас наступу ў 1621 року імпэратарскія войскі захапілі Браціславу, Нітру й іншыя месты. Габрыэль Бэтлен пагадзіўся на замірэньне, падпісанае 31 сьнежня 1621 ў Мікулаве. Ён адмовіўся ад заваяваных тэрыторыяў і тытулу вугорскага караля. Вугорскім краям імпэратар пацьвердзіў правы і прывілеі, абяцаныя Венскім мірам.

У далейшых антыгабсбурскіх дзеяньнях Бэтлен браў удзел як чалец некалькіх кааліцыяў — зь нямецкімі пратэстантамі, Галяндыяй і Францыяй. Ваенныя дзеяньні ў 1623 року трывалі даволі коратка, і зноўку не атрымалася супрацоўніцтва з пратэстанцкімі хаўрусьнікамі. Новая гэтак званая Гааская кааліцыя ў выніку дацкай паразы ў Нямеччыне таксама не магла выконваць сваё прызначэньне. Габрыэль Бэтлен распачаў ваенныя дзеяньні параўнальна позна (верасень 1626). У сярэдзіне кастрычніка злучыўся ў Панітры зь Пятром Мансфэльдам і саска-ваймарскім ваяводам Янам Эрнстам. Яны не наважыліся браць удзелу ў ваенных плянах Бэтлена напрыканцы году. У канцы 1626 року Габрыэль Бэтлен заключыў у Браціславе мір, які ўжо не парушаў да канца жыцьця.

Паўстаньне Юрая I Ракоці

Асноўны артыкул: Паўстаньне Юрая I Ракоці

Паўстаньне Юрая II Ракоці

Асноўны артыкул: Паўстаньне Юрая II Ракоці

Паўстаньне Тэкэлі

Асноўны артыкул: Паўстаньне Тэкэлі

Паўстаньне Фэрэнца Ракоці

Асноўны артыкул: Паўстаньне Ракоці

Глядзіце таксама