Берасьцейская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі
д Bot: Migrating 40 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q173822 (translate me) |
→Насельніцтва: дапаўненьне |
||
Радок 67: | Радок 67: | ||
== Насельніцтва == |
== Насельніцтва == |
||
Найбуйнейшыя сельскія населеныя пункты вобласьці (больш за 3 тысячы чалавек): [[Альшаны (Столінскі раён)|Альшаны]], [[Рубель (вёска)|Рубель]], [[Моталь]], [[Пінкавічы]], [[Дзівін]], [[Новыя Засімавічы]], [[Жамчужны]], [[Манькавічы (Берасьцейская вобласьць)|Манькавічы]]. |
|||
{| class="wikitable sortable" |
|||
|+ '''Нацыянальны склад насельніцтва вобласьці''' |
|||
|- |
|||
|+align="bottom"| |
|||
|- |
|||
! rowspan="2" | !! rowspan="2" | Агулам,<br>чалавек !! colspan="2" |У тым ліку !! rowspan="2" | Мескае<br>насельніцтва !! rowspan="2" | Вясковае<br>насельніцтва !! rowspan="2" | У адсотках |
|||
|- |
|||
! мужчыны !! жанчыны |
|||
|- |
|||
| Усё насельніцтва || 1 401 177 || 656 173 || 745 004 || 918 561 || 482 616 || 100 |
|||
|- |
|||
| [[беларусы]] || 1 233 377 || 580 970 || 652 407 || 791 698 || 441 679 || 88,02 |
|||
|- |
|||
| [[маскалі]] || 89 685 || 39 537 || 50 148 || 73 332 || 16 353 || 6,4 |
|||
|- |
|||
| [[украінцы]] || 40 046 || 17 830 || 22 216 || 24 835 || 15 211 || 2,86 |
|||
|- |
|||
| [[палякі]] || 17 539 || 7265 || 10 274 || 11 301 || 6238 || 1,25 |
|||
|- |
|||
| [[армяне]] || 946 || 562 || 384 || 605 || 341 || 0,07 |
|||
|- |
|||
| [[татары]] || 725 || 339 || 386 || 558 || 167 || 0,05 |
|||
|- |
|||
| [[цыганы]] || 715 || 344 || 371 || 385 || 330 || 0,05 |
|||
|- |
|||
| [[жыды]] || 570 || 298 || 272 || 552 || 18 || 0,04 |
|||
|- |
|||
| [[азэрбайджанцы]] || 529 || 372 || 157 || 381 || 148 || 0,04 |
|||
|- |
|||
| [[малдаване]] || 495 || 275 || 220 || 265 || 230 || 0,04 |
|||
|- |
|||
| [[немцы]] || 468 || 370 || 98 || 245 || 223 || 0,03 |
|||
|- |
|||
| [[летувісы]] || 355 || 205 || 150 || 278 || 77 || 0,03 |
|||
|- |
|||
| [[узбэкі]] || 206 || 129 || 77 || 164 || 42 || 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[грузіны]] || 186 || 141 || 45 || 160 || 26 || 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[туркмэны]] || 184 || 132 || 52 || 178 || 6 || 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[чувашы]] || 179 || 79 || 100 || 126 || 53 || 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[латышы]] || 150 || 75 || 75 || 101 || 49 || 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[грэкі]] || 133 || 65 || 68 || 77 || 56 || < 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[мардва]] || 128 || 59 || 69 || 89 || 39 || < 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[казахі]] || 118 || 79 || 39 || 88 || 30 || < 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[баўгары]] || 93 || 51 || 42 || 72 || 21 || < 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[таджыкі]] || 75 || 51 || 24 || 51 || 24 || < 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[башкіры]] || 68 || 34 || 34 || 52 || 16 || < 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[удмурты]] || 65 || 17 || 48 || 39 || 26 || < 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[марыйцы]] || 64 || 24 || 40 || 41 || 23 || < 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[кітайцы]] || 59 || 43 || 16 || 55 || 4 || < 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[карэйцы]] || 51 || 28 || 23 || 38 || 13 || < 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[асетыны]] || 44 || 24 || 20 || 37 || 7 || < 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[туркі]] ([[асманы]]) || 43 || 42 || 1 || 40 || 3 || < 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[арабы]] || 27 || 25 || 2 || 25 || 2 || < 0,01 |
|||
|- |
|||
| [[віетнамцы]] || 16 || 13 || 3 || 15 || 1 || < 0,01 |
|||
|- |
|||
| colspan="7" align="center" | {{Артыкул|аўтар = |загаловак = Национальный состав населения Брестской области|арыгінал = |спасылка = http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/itogi1.php|аўтар выданьня = |выданьне = Общая численность населения, его состав по возрасту, полу, состоянию в браке, уровню образования, национальностям, языку и источникам средств к существованию. Брестская область|тып = |месца = |выдавецтва = [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]]|год = паводле вынікаў перапісу 2009|выпуск = |том = |нумар = |старонкі = |isbn = |мова = ru}} |
|||
|} |
|||
== Рэльеф == |
== Рэльеф == |
Вэрсія ад 17:01, 5 чэрвеня 2013
Берасьцейская вобласьць | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Берасьце |
Улучае | 16 раёнаў |
Найбуйнейшыя гарады | Баранавічы Пінск |
Дата ўтварэньня | 4 сьнежня 1939 року |
Старшыня аблвыканкаму | Канстантын Сумар |
Насельніцтва (2013) | 1 390 100[1] (15%, 3-е месца) |
Шчыльнасьць | 44 чал./км² (1—2-е месца) |
Нацыянальны склад | беларусы — 88% расейцы — 6,4% украінцы — 2,9% палякі — 1,3%[2] |
Плошча | 32 790,68[3] км² (15,7%) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня · найніжэйшы пункт | 267 м 136 м[4] 121 м |
Месцазнаходжаньне Берасьцейскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Код ISO 3166-2 | BY-BR |
Тэлефонны код | +375-16 |
Паштовыя індэксы | 224 хxx, 225 xxx |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Берасьце́йская во́бласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі. Плошча вобласьці складае 32,791 км². Насельніцтва — 1 390 100[1] чалавек (2013). Адміністрацыйны цэнтар — места Берасьце.
Гісторыя
- ХII ст.: са складу Тураўскага вылучылася Берасьцейскае ўдзельнае княства.
- 1513: утварыўся Берасьцейскі павет у складзе Падляскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[5]
- 1566: Берасьцейскае ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, пазьней Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
- 1795: Берасьцейскі павет Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1 студзеня 1919: Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну Беларускай ССР.[6]
- 1921: Палескае ваяводзтва міжваеннай Польскай Рэспублікі са сталіцай у Берасьці.
- 4 сьнежня 1939: Берасьцейская вобласьць у складзе БССР.
- 27 ліпеня 1990: Берасьцейская вобласьць у складзе незалежнай Беларусі.
Геаграфічнае становішча
Берасьцейская вобласьць разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы Беларусі. Максымальная працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 166 км, а з усходу на захад — 300 км. Тэрыторыя вобласьці складае 32,791 км² (15,7 % тэрыторыі Беларусі).
На ўсходзе Берасьцейская вобласьць мяжуе зь Менскай, на поўначы — з Гарадзенскай, на поўдні — з Ровенскай і Валынскай абласьцямі Ўкраіны, на паўднёвым захадзе — зь Люблінскім, на захадзе — з Падляскім ваяводзтвамі Польшчы.
Насельніцтва
Найбуйнейшыя сельскія населеныя пункты вобласьці (больш за 3 тысячы чалавек): Альшаны, Рубель, Моталь, Пінкавічы, Дзівін, Новыя Засімавічы, Жамчужны, Манькавічы.
Агулам, чалавек |
У тым ліку | Мескае насельніцтва |
Вясковае насельніцтва |
У адсотках | ||
---|---|---|---|---|---|---|
мужчыны | жанчыны | |||||
Усё насельніцтва | 1 401 177 | 656 173 | 745 004 | 918 561 | 482 616 | 100 |
беларусы | 1 233 377 | 580 970 | 652 407 | 791 698 | 441 679 | 88,02 |
маскалі | 89 685 | 39 537 | 50 148 | 73 332 | 16 353 | 6,4 |
украінцы | 40 046 | 17 830 | 22 216 | 24 835 | 15 211 | 2,86 |
палякі | 17 539 | 7265 | 10 274 | 11 301 | 6238 | 1,25 |
армяне | 946 | 562 | 384 | 605 | 341 | 0,07 |
татары | 725 | 339 | 386 | 558 | 167 | 0,05 |
цыганы | 715 | 344 | 371 | 385 | 330 | 0,05 |
жыды | 570 | 298 | 272 | 552 | 18 | 0,04 |
азэрбайджанцы | 529 | 372 | 157 | 381 | 148 | 0,04 |
малдаване | 495 | 275 | 220 | 265 | 230 | 0,04 |
немцы | 468 | 370 | 98 | 245 | 223 | 0,03 |
летувісы | 355 | 205 | 150 | 278 | 77 | 0,03 |
узбэкі | 206 | 129 | 77 | 164 | 42 | 0,01 |
грузіны | 186 | 141 | 45 | 160 | 26 | 0,01 |
туркмэны | 184 | 132 | 52 | 178 | 6 | 0,01 |
чувашы | 179 | 79 | 100 | 126 | 53 | 0,01 |
латышы | 150 | 75 | 75 | 101 | 49 | 0,01 |
грэкі | 133 | 65 | 68 | 77 | 56 | < 0,01 |
мардва | 128 | 59 | 69 | 89 | 39 | < 0,01 |
казахі | 118 | 79 | 39 | 88 | 30 | < 0,01 |
баўгары | 93 | 51 | 42 | 72 | 21 | < 0,01 |
таджыкі | 75 | 51 | 24 | 51 | 24 | < 0,01 |
башкіры | 68 | 34 | 34 | 52 | 16 | < 0,01 |
удмурты | 65 | 17 | 48 | 39 | 26 | < 0,01 |
марыйцы | 64 | 24 | 40 | 41 | 23 | < 0,01 |
кітайцы | 59 | 43 | 16 | 55 | 4 | < 0,01 |
карэйцы | 51 | 28 | 23 | 38 | 13 | < 0,01 |
асетыны | 44 | 24 | 20 | 37 | 7 | < 0,01 |
туркі (асманы) | 43 | 42 | 1 | 40 | 3 | < 0,01 |
арабы | 27 | 25 | 2 | 25 | 2 | < 0,01 |
віетнамцы | 16 | 13 | 3 | 15 | 1 | < 0,01 |
Национальный состав населения Брестской области (рас.) // Общая численность населения, его состав по возрасту, полу, состоянию в браке, уровню образования, национальностям, языку и источникам средств к существованию. Брестская область. — Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, паводле вынікаў перапісу 2009. |
Рэльеф
Рэльеф раўнінны і нізінны. Пераважаюць вышыні 140—200 м над узроўнем мора. Паўднёва-заходнюю частку займае раўніннае Берасьцейскае Палесьсе, усходнюю — нізіннае Прыпяцкае Палесьсе, паміж імі знаходзіцца падобная на плято раўніна Загародзьдзе; на паўночным захадзе вялікая частка Прыбускай раўніны, на поўначы Баранавіцкая раўніна і частка Наваградскага ўзвышша.
Вышэйшы пункт вобласьці — 267 мэтраў — разьмешчаны на паўднёвых схілах Наваградзкага ўзвышша. Найніжэйшае месца — 121 м — разьмешчанае ў даліне ракі Заходні Буг на мяжы з Польшчай.
Карысныя выкапні
Вобласьць мае карысныя выкапні, якія зьяўляюцца асновай для разьвіцьця прамысловай вытворчасьці з выкарыстаньнем мясцовых прыродных рэсурсаў. Гэта, перш за ўсё, будаўнічае каменьне, легкаплаўкія й тугаплаўкія гліны, шкляныя, фармовачныя і будаўнічыя пяскі, торф, бузы, жвір, выяўленыя паклады гаручых сланцаў і бурага вуглю.
Клімат і расьліннасьць
Клімат умерана-кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад -4,4°С у Бярэсьці да -6°С у Баранавічах, ліпеня 18 — 18,8°С. Для вобласьці характэрная цёплая зіма з частымі адлігамі. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду вагаецца ад 258 — 260 дзён на паўднёвым захадзе — да 240 — 245 дзён на паўночынм усходзе. Ападкаў выпадае 550 — 645 мм у год.
Лясы (хваёвыя, бярозавыя, чорнаалешнікавыя) займаюць каля 36% тэрыторыі. Захаваліся буйныя лясныя масівы — Белавеская, Ружанская і Шарашоўская пушчы. Балоты пераважна нізінныя, займаюць каля 20% тэрэрыторыі.
У вобласьці шмат унікальных прыродных комплексаў і помнікаў прыроды. Прырода стварыла і пранесла скрозь стагодзьдзі да нашых дзён непаўторную прыгажосьць ляндшафтаў і незвычайную шматстатнасьць выглядаў жывёлін і расьлінаў. Найбольш каштоўныя прыродныя тэрыторыі і аб'екты ўзятыя пад ахову. У вобласьці вылучаныя 117 асабіста ахоўных тэрыторыў і аб'ектаў, плошча якіх займае 417,5 тыс. га, што складае 12,7 % ад агульнай плошчы вобласьці. Зь іх: 1 нацыянальны парк — 57,4 тыс. га (Дзяржаўны нацыянальны парк Белавеская пушча); 19 заказьнікаў нацыянальнага значэньня — 327,2 тыс. га; заказьнікаў мясцовага значэньня — 36,7 тыс. га; 37 помнікаў прыроды нацыянальнага значэньня; 31 помнік прыроды мясцовага значэньня. Акрамя таго, перададзеныя пад ахову землекарыстальнікам 579 месцаў пасяленьня (гадаваньня) 77 рэдкіх відаў жывёлін і расьлінпў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.
Гідраграфія
Рэкі належць да басейнаў Дняпра (Прыпяць з прытокам Піна), Нёману (Шчара), Заходняга Бугу (Мухавец). Дняпроўска-Бускі, Агінскі, Мікашэвіцкі каналы. Найбуйнейшыя азёры — Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае. Вадасховішчы — Локтышы, Сялец, Пагост.
Разам — 44 возеры і 30 вадасховішчаў, працякае больш за 80 рэчак.
Транспарт
Па тэрыторыі вобласьці праходзіць транзітны калідор Бэрлін — Варшава — Берасьце — Менск — Масква, разгалінаваная сетка чыгуначных і аўтамабільных шляхоў, просты шлях у Вільню і Кіеў, што стварае спрыяльныя ўмовы для перавозак пасажыраў і грузаў з эўрапейскіх краінаў у Расею, Украіну і іншыя краіны. Асноўныя чыгуначныя вузлы вобласьці — Берасьце, Баранавічы, Лунінец, Жабінка. Галоўныя аўтамагістралі вобласці: Берасьце — Менск, Берасьце — Гомель.
Акрамя гэтага, у вобласьці (горад Берасьце) маецца міжнародны аэрапорт 1-ай катэгорыі, які дазваляе прымаць і абслугоўваць цяжкія самалёты тыпу «Боінг-747». Па рэках Прыпяць, Піна, Мухавец, Стыр, Гарынь, Днепрабускаму каналу зьдзяйсьняецца суднаходства. Мікашэвіцкі канал служыць для вывазу прадукцыі РУП «Граніт» на р. Прыпяць і далей на Дняпро. Па тэрыторыі вобласьці праходзяць таксама нафтаправод «Дружба» і газаправоды Таржок — Менск — Івацэвічы і Кобрынь — Берасьце — Варшава.
Прамысловасьць і сельская гаспадарка
Асноўнымі галінамі спэцыялізацыі прамысловасьці зьяўляюцца харчовая, лёгкая, машынабудаваньне. На іх долю прыходзіцца амаль 2/3 усяго аб’ёму прамысловай вытворчасьці. Разьвітыя таксама электраэнэргетыка, лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, мукамольна-крупяная і камбікармавая прамысловасьць. На тэрыторыі вобласьці працуе Бярозаўская ГРЭС. Агульнарэспубліканскае значэньне мае РУП «Граніт» па здабычы будаўнічага каменьня ў Мікашэвічах. Інвэстыцыі для мадэрнізацыі вытворчых магутнасьцяў прадпрыемства «Граніт» склалі 3,5 млн дал. ЗША — гэта найбуйнейшы сумесны праект зь Летувой.
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мясной і малочнай жывёлагадоўлі, вырошчваньні бульбы, зерневых, цукровага бураку, гародніны. Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці выкарыстоўваюць мясцовую сыравіну — мяса, малако і цукар у Жабінцы, Бярозе і іншых. Гародніна і садавіна перапрацоўваецца у Ляхавічах, Пружанах, Янаве, Маларыце.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 16 раёнаў, 21 места, 8 мястэчак, 2178 вёсак.
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ а б Demographic situation in January 2013 (анг.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 3 сакавіка 2013
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область. Национальный состав населения (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Валерый Пазднякоў. Берасцейскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 321
- ^ У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
Літаратура
- Брестская область // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Вонкавыя спасылкі
Берасьцейская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Берасьцейская вобласьць, гарады і вёскі. Фота славутасьцяў на Radzima.org
- Берасьцейская вобласьць (рас.), Глёбус Беларусі
- Падрабязны дэмаграфічны аналіз, агульныя геаграфічныя, геалягічныя зьвесткі
- Афіцыйная старонка Берасьцейскага абласнога выканаўчага камітэту
- Берасьце і Берасьцейская вобласьць: агульная інфармацыя, прамысловасьць, навука, адукацыя
|
|