Леў Гарошка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q13031260
Радок 55: Радок 55:
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1977 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1977 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы]]

[[be:Леў Гарошка]]

Вэрсія ад 10:31, 27 траўня 2013

Леў Гарошка
Файл:Leu gar.jpeg
Род дзейнасьці сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзеяч
Дата нараджэньня 11 сакавіка 1911
Месца нараджэньня в. Трашчычы, Наваградзкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 28 ліпеня 1977
Месца сьмерці Парыж, Францыя
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч, пэдагог, культуроляг, пісьменьнік, публіцыст
Месца працы

Леў Гарошка (11 сакавіка [ст. ст. 26 лютага] 1911, в. Трашчычы, Наваградзкі павет — 28 ліпеня 1977, Парыж)[1] — грэка-каталіцкі сьвятар, архімандрыт, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дасьледчык гісторыі рэлігіі ў Беларусі, культуролаг, літаратар, аўтар многіх артыкулаў, кніг. Псэўданімы: Л. Іскра, Анатоль Жменя, Пракоп Каваль і інш.

Біяграфія

Паходзіў з вельмі беднай сям’і праваслаўных беларусаў з уніяцкімі традыцыямі.

Адукацыя

У 1923—1931 гг. вучыўся ў Наваградзкай беларускай гімназіі. Праз пасярэдніцтва і дапамогу дырэктара гімназіі Яна Цеханоўскага і дырэктара беларускага музэю ў Вільні Антона Луцкевіча Леў Гарошка паступіў у Львоўскую грэка-каталіцкую багаслоўскую акадэмію, дзе навучаўся ў 1931—1936 гг. Пасьля заканчэньня Акадэміі быў накіраваны для далейшых студыяў у Інсбрук (Аўстрыя). У 1936—1937 ён навучаўся ў каталіцкім Багаслоўскім інстытуце ў Інсбруку як стыпэндыст грэка-каталіцкага мітрапаліта Львоўскага Андрэя Шаптыцкага. 17 кастрычніка 1937 году з блаславеньня мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага Леў Гарошка быў высьвячаны на сьвятара ўкраінскім грэка-каталіцкім біскупам Мікітам Будкам у прыватнай капліцы мітрапаліта ў Львове. Першую Боскую Літургію на Бацькаўшчыне сьвятар адслужыў ва ўніяцкай парафіі Далятычы на яго роднай Наваградчыне, дзе парахам тады быў а. Вячаслаў Аношка.

Сьвятарскае служэньне

Малітоўнік «Божым шляхам», выдадзены айцом Л. Гарошкам

Душпастырскую працу пачаў у на Палесьсі ў Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі (19371939). Служыў у парафіях Угрынічы, Гарадная (Столінскі р-н), Стоўпцы, Збураж (Маларыцкі р-н). Перасьледаваўся за сваю душпастырскую і асьветніцкую дзейнасьць польскімі сьвецкімі ўладамі, стала знаходзіўся пад наглядам паліцыі.

Пасьля стварэньня ў верасьні 1939 Беларускага экзархату ГКЦ і прызначэньня ў кастрычніку 1940 а. Антона Неманцэвіча, SJ першым у XX ст. беларускім грэка-каталіцкім экзархам, а. Леў Гарошка 2 траўня 1942 быў абраны ў Раду экзархату і стаў ягоным намесьнікам (віцэ-экзархам).

У гады 2-й сусьветнай вайны жыў у Баранавічах, працаваў на настаўніцкіх курсах, настаўнікам беларускай і лацінскай моваў у гандлёвай і медычнай школах, рэдакцыях газэт ды інш. Прымаў удзел у 2-м Усебеларускім кангрэсе ў Менску (1944). У канцы вайны, разам з хваляй эміграцыі апынуўся на Захадзе: спачатку ў Бэрліне, а пасьля ў Мюнхэне, дзе арганізоўвае беларускае душпастырства[2].

З восені 1945 жыў у Рыме, дзе ў 1946 годзе выдае ў беларускі малітоўнік «Божым шляхам». 16 кастрычніка 1946 Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў прызначае яго рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. Жывучы ў Парыжы а. Леў Гарошка ў 1947—1957 рэдагаваў і выдаваў беларускі рэлігійна-грамадзкі часопіс «Божым шляхам». Затым выехаў у Рым, дзе ў 1959 уступіў у навіцыят айцоў-марыянаў. У 1960 біскупам Чэславам Сіповічам быў накіраваны ў Лёндан і прызначаны рэктарам Беларускай каталіцкай місіі. У 1962-69 гг. — ігумен манаскага дому айцоў-марыянаў у Лёндане. У 1965 годзе атрымоўвае годнасьць архімандрыта. Прымаў актыўны ўдзел у рэлігійным і культурным жыцьці беларускага замежжа. Сябра лёнданскага аддзелу Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі. Удзельнік ХІV Кангрэсу «Царква ў патрэбе» ў Кёнігштайне (31.07 — 04.08.1964).

У 1970-77 гг. а. Леў кіруе Беларускай службай Радыё Ватыкану і зьяўляецца рэктарам Беларускае каталіцкае місыі ў Францыі. Памёр архімандрыт Леў у шпіталі ў Парыжы 28 ліпеня 1977 году. Пахаваны 8 жніўня 1977 году на могілках сьв. Панкрата ў Лёндане.[3].

Творчасьць

Выдаў дзесяткі кніжак і навуковых прац у самых розных галінах. Ён выдаў філязофска-тэалягічную кніжку «Душа» (Парыж, 1948), прыродазнаўчую «Паходжаньне чалавека ў святле сучасных фактаў» (Парыж, 1948), «Навука і рэлігія», гістарычныя кнігі «Сьв. Еўфрасіньня-Прадслава Полацкая. Патронка Беларусі» (Парыж, 1950), «Беларусь у датах, лічбах, фактах» (Парыж, 1953), мовазнаўчую кнігу «Своеасаблівасьці беларускае мовы» (Парыж, 1951) і г. д. Напісаў вялікія гістарычныя працы «Пад знакам „рускае“ і „польскае“ веры» (1954/55), «Прычыны паланізацыі на Беларусі» (1955) і інш. Ён склаў грэцка-лацінска-царкоўнаславянска-беларускі слоўнік, слоўнік беларускіх прыказкаў ды прымаўкаў, які абдымае больш 20 тысячаў адзінак.[4]. Ён быў выдатным беларускім хрысьціянскім празаікам, пад псэўданімам Анатоль Жменя напісаў дзясяткі цікавых апавяданьняў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі