Буйнічы: розьніца паміж вэрсіямі
стыль, дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак |
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q13028862 |
||
Радок 79: | Радок 79: | ||
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёну]] |
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёну]] |
||
[[Катэгорыя:Населеныя пункты, згаданыя ў 15 стагодзьдзі]] |
[[Катэгорыя:Населеныя пункты, згаданыя ў 15 стагодзьдзі]] |
||
[[be:Буйнічы]] |
Вэрсія ад 06:38, 27 траўня 2013
Буйнічы | |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Магілёўскі |
Сельсавет: | Буйніцкі |
Тэлефонны код: | +375 22 |
Паштовы індэкс: | 213134 |
Аўтамабільны код: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°51′15″ пн. ш. 30°15′59″ у. д. / 53.85417° пн. ш. 30.26639° у. д.Каардынаты: 53°51′15″ пн. ш. 30°15′59″ у. д. / 53.85417° пн. ш. 30.26639° у. д. |
Буйнічы на мапе Беларусі Буйнічы | |
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons |
Бу́йнічы — паўднёвае прадмесьце Магілёва, на правым беразе Дняпра. Уваходзіць у склад і зьўляецца цэнтрам Буйніцкага сельсавету Магілёўскага раёну. Знаходзіцца за 2 кілямэтры ад чыгуначнай станцыі «Буйнічы».
Буйнічы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).
Мінуўшчына
На паўднёвай ускраіне месьціцца стаянка эпохі мэзаліту (8—5 тысячагодзьдзі да н. э.), а ва ўрочышчы Благадаць гарадзішча раньняга жалезнага веку.
Вёска вядомая з 15 стагодзьдзя ў Вялікім Княстве Літоўскім як цэнтар буйнога ўладаньня, што належала князям Фёдару і Льву Талочкавічам-Буйніцкім[1]. На пачатку 16-га стагодзьдзя належалі Кіева-Пячорскаму манастыру. У сьнежні 1595 году Буйніцкае поле было месцам пераможнае бітвы войска ВКЛ на чале з рэчыцкім старостам М. Буйвідам над паўстанцамі на чале зь Севярынам Налівайкам[2]. У 17—18 стагодзьдзях былі прыватнаўласніцкім мястэчкам у Аршанскім павеце, якое належала Саламярэцкім, Статкевічам, князю і жамойцкаму старосту А. Г. Палубінскаму, князям Сапегам[1]. У 1633—1918 гадах на поўдзень ад паселішча існаваў манастыр Святога Духа, які заснавалі Багдан Статкевіч і яго жонка Алена Саламярэцкая. За падтрымку вялікага князя Яна І Казімера Вазы ў абарончай вайне супраць Маскоўскага царства 1654—1667 гадоў буйніцкія манахі атрымалі прывілей на млын[3]. У манастыры дзейнічала друкарня[4]. У час Вялікай Паўночнай вайны ў ліпені 1708 каля Буйнічаў месьціўся лягер швэдзкага войска на чале з Карлам ХІІ (г.зв. Карлава даліна). Швэдзкія жаўнеры абрабавалі манастыр, аднак пазьней па загадзе швэдзкага караля іконы былі вернуты ў пусты манастыр, а два швэдзкія жаўнеры — павешаны[5]. Побач зь мястэчкам існаваў фальварак, які здаваўся ў арэнду.
Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай расейская імпэратрыца Кацярына II перадала частку мястэчка беларускаму намесьніку генэрал-аншэфу П. Б. Пасеку. У 1878 годзе фальварак набыў абшарнік М. Марачэўскі. Апошняй уладальніцай маёнтку на пачатку 20 стагодзьдзя была Г. К. Радкевіч[1].
Другі раз Буйніцкае поле сталася месцам бітвы ў 1941 годзе.
Да скасаваньня, вёска ўваходзіла ў склад Цішоўскага сельсавету.
Адукацыя і культура
У Буйнічах месьцяцца Дом культуры і бібліятэка, сярэдняя і музычная школы, агралесатэхнічны каледж (1944—1998 гады — вучэльня) імя Кірылы Арлоўскага. Каледжу належыць 860 га зямлі, зь якіх 80 га адведзеныя пад заасад.
Помнікі і месцы адпачынку
У 1995 годзе быў адкрыты мэмарыяльны комплекс «Буйніцкае поле», архітэктарамі якога зьяўляюцца Ўладзімер Чапенка ды Алег Бараноўскі. Былі пабудаваныя чырвоная капліца вышынёй у 27 мэтраў, а недалёка ад яе возера «Сьлёз». Праз кожныя паўгадзіны ў капліцы гучыць музычная кампазыцыя, прысьвечаная ўдзельнікам абароны Магілёва. Дэпартамэнт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры ў 2002 годзе прысвоіў Мэмарыяльнаму комплексу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці трэцяй катэгорыі.
Паводле задумы мэра Магілёва Віктара Шорыкава 2 лістапада 2004 году ў капліцы адбылося адкрыцьцё маятніка Фуко (найвышэйшы ў Беларусі, у гонар францускага фізыка, які даказаў факт вярчэньня Зямлі вакол сваёй восі). Яго распрацоўнікам выступіў дацэнт Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту А. Ляпін, а вытворцам — інжынэр завода «Тэхнапрыбор» А. Нікалаеў. Маятнік уяўляе зь сябе шаснаццацікіляграмовы шар зь нержавеючай сталі ды алюміневы цыфэрблят на вышыні 14 мэтраў. Амплітуда яго ваганьняў 1 м, пэрыяд ваганьняў 7 сэкундаў. Маятнік вядзе адлік часу[6].
У 2006 годзе пры каледжы заснаваны заасад, на 75 гектарах якога разводзяць дзікоў, зуброў, плямістых і паўночных аленяў[7]. У вальерах трымаюць барсукоў, ваўкоў, касуляў, лісаў, ласёў, мядзьведзяў, пясцоў, тыграў і янотаў, а таксама шэраг відаў птушак. Заасаду таксама належаць 2 дзясяткі канкурных коней[8].
Крыніцы
- ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Магілёўскага р-на / Уклад. У. Ф. Агурцоў, М. П. Хобатаў. — Мн.: Полымя, 1996. — С. 607—608, 628—630.
- ^ Буйніцкая бітва 1595 // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. — С. 354.
- ^ Буйніцкі Святадухаўскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. — С. 354.
- ^ Zoja Jaroszewicz-Pieresławcew. Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI—XVIII wieku (пераклад Ігара Клімава) // Беларускі Гістарычны Агляд. Том 11 Сшытак 1—2 (20—21) сьнежань 2004
- ^ А.Г.Агеев, Я.И.Климуть, И.А.Пушкин Перекрёстки Могилёвской истории. — Минск: Туринфо, 2004. — С. 48-49. — ISBN 985900124–3
- ^ Мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі архітэктуры (Магілёўскага раёна) // Сайт Магілеўскай абласной бібліятэкі. Дата доступу: 22 траўня 2009
- ^ Ілона Іванова. У Новы год з Магілёва — на паўночных аленях // Звязда, 31 сьнежня 2008
- ^ Ілона Іванова. Навыперадкi з мядзведзiцай // Звязда № 161 (25750), 21 ліпеня 2006
Вонкавыя спасылкі
Буйнічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- мяст. Буйнічы на Radzima.org
- Сайт Агралесатэхнічнага каледжу імя Кірылы Арлоўскага (рас.)
- Здымкі на Globus.tut.by
|