Аруба: розьніца паміж вэрсіямі
→Гісторыя: калянізацыя |
→Геаграфія: дапаўненьне |
||
Радок 65: | Радок 65: | ||
[[Файл:Aruba map ru.svg|200пкс|міні|Мапа Арубы]] |
[[Файл:Aruba map ru.svg|200пкс|міні|Мапа Арубы]] |
||
Аруба зьяўляецца найзахаднейшым з [[Малыя Антыльскія астравы|Малых Антыльскіх астравоў]]. Востраў знаходзіцца за 29 км ад паўвострава [[Парагўана]] ў [[Вэнэсуэла|Вэнэсуэле]] і за 68 км заходней вострава [[Кюрасао]]. Плошча Арубы — 193 квадратныя кілямэтры. Уладаньне мяжуе зь [[Нідэрляндзкія Антылы|Нідэрляндзкімі Антыльскімі астравамі]] на ўсходзе й з [[Вэнэсуэла]]й на поўначы. Найвышэйшымі гарамі на востраве зьяўляюцца [[Яманота]] й [[Ойбэрг]]. |
Аруба зьяўляецца найзахаднейшым з [[Малыя Антыльскія астравы|Малых Антыльскіх астравоў]]. Востраў знаходзіцца за 29 км ад паўвострава [[Парагўана]] ў [[Вэнэсуэла|Вэнэсуэле]] і за 68 км заходней вострава [[Кюрасао]]. Плошча Арубы — 193 квадратныя кілямэтры. Уладаньне мяжуе зь [[Нідэрляндзкія Антылы|Нідэрляндзкімі Антыльскімі астравамі]] на ўсходзе й з [[Вэнэсуэла]]й на поўначы. Найвышэйшымі гарамі на востраве зьяўляюцца [[Яманота]] й [[Ойбэрг]]. |
||
=== Геалягічная характарыстыка === |
|||
Паходжаньне Аруба зьвязанае з вульканічнай актыўнасьцю, якая адбывалася 90-95 мільёнаў гадоў таму. Востраў складзены з лававых, кварцавых і вапняковых горных пародаў. Найбольш распаўсюджанымі лававых пародамі вострава зьяўляюцца дыябаз, вульканічны туф, канглямэрат і сланец. Менавіта з дыябазу складзеныя шматлікія цьвёрдыя чорныя скалы на Арубе. Туф складаецца з спрасаванага попелу, што сьведчыць аб моцнай вульканічнай актыўнасьці ў мінулым. У выніку гэтай актыўнасьці ўтвараліся таксама канглямэраты з ападкавых пародаў. У выніку ціску ці тэмпэратурнага рэжыму частка пародаў трансфармавалася ў сланец<ref name="geology">{{спасылка|выдавец=Archaelogical Museum Aruba|загаловак=Geological Origins of Aruba| url=http://brochures.aruba.com/georigin/georigin.pdf |accessdate=2008-10-18|мова=en}}</ref>. |
|||
Пароды, якія ўтварыліся 85—90 мільёнаў гадоў таму, адносяцца да пэрыяду [[плютанізм]]у. Пасьля заканчэньня вульканізму расплаўленыя пароды выцякалі з-пад кары зямлі, але не дасягалі яе паверхні. Паводле структуры гэтыя пароды значна адрозьніваліся ад вульканічных. Большая частка Арубы складаецца з такіх пародаў (г.зв. баталіту), якія застылі ўнутры лававых утварэньняў і сфармавалі вялікае магматычнае цела. |
|||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
Вэрсія ад 17:19, 14 траўня 2013
Аруба Aruba | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: One Happy Island | |||||
Дзяржаўны гімн: «Aruba Dushi Tera» | |||||
Афіцыйная мова | нідэрляндзкая, папіямэнта | ||||
Сталіца | Араньестад | ||||
Найбуйнейшы горад | Араньестад | ||||
Форма кіраваньня | Канстытуцыйная манархія Вілем Аляксандар Фрэдыс Рэфуньёл Міхель Годфрыд Эман | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
178,91 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2010) • шчыльнасьць |
195-е месца ў сьвеце 101 484 567/км² | ||||
СУП • агульны (2007) • на душу насельніцтва |
182 месца ў сьвеце $2,4 млрд $23 831 | ||||
Валюта | Арубскі флёрын (AWG) | ||||
Часавы пас | AST (UTC-4) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .aw | ||||
Тэлефонны код | +297 |
Аруба (па-нідэрляндзку і на мове папіямэнта: Aruba) — востраў ў Карыбскім моры ля Вэнэсуэлы. У цяперашні час Аруба — суб’ект фэдэрацыі ў складзе Каралеўства Нідэрляндаў, сталіцай якога зьяўляецца горад Араньестад.
Гісторыя
Паходжаньне назвы
Наконт паходжаньня назвы Арубы існуе некалькі гіпотэзаў. Паводле першае, назва Aruba паходзіць ад двух індзейскіх словаў: ora (па-беларуску: ракушка) і oubao (па-беларуску: востраў, выспа), г. зн. «востраў ракушкаў». Паводле іншае гіпотэзы, назва вострава паходзіць ад індзейскага uru (па-беларуску: каноэ) і oubao (па-беларуску: востраў, выспа), гэтае сьведчыць аб тым, што індзейцы ўжывалі каноэ ў часе калянізацыі Арубы.
Існуе таксама іншая вэрсія паходжаньня назвы Арубы, паводле якой назва паходзіць ад гішпанскіх словаў oro hubo (па-беларуску: тут было золата). Гэтая вэрсія зьвязаная з тым, што гішпанскія мараплаўцы шукалі гэты мэтал у карыбскім рэгіёне.
Аруба упершыню згаданая на мапе ў 1562 годзе, тады яна была пазначаная як Orua. На іншых мапах XVI—XVII стагодзьдзяў сустракаюцца такія назвы вострава як «Oruba», «Ouraba», «Uruba» й «Arouba»[1].
Індзейцы
Паводле археалягічных дадзеных, востраў Аруба быў насэлены задоўга да яго адкрыцьця гішпанскімі мараплаўцамі, найранейшыя яго жыхары насялялі востраў каля 2500-га году да н. э., гэта былі індзейцы зь племя аравакаў. Яны былі рыбакамі, паляўнічымі і зьбіральнікамі, выкарыстоўвалі прымітыўныя інструмэнты, зробленыя з каменя і ракушкаў. Паводле дадзеных археалягічных дасьледаваньняў (перадусім наскальных малюнкаў ды пахаваньняў), культура індзейцаў Арубы вельмі падобная да культуры паўночнаамэрыканскіх індзейцаў[1].
Знаходкі, якія адносяцца прыблізна да 900 году да н. э., паказваюць, што індзейцы Арубы ўжо тады выраблялі ўручную гліняныя гаршкі і таўклі ў іх соль. Апроч таго, ўжо ў той час яны мелі сямейныя паселішчы, выкарыстоўвалі каменныя інструменты й ужывалі ўпрыгажэньні, якія рабілі з кавалкаў ракавінак. Наскальныя малюнкі арубанскіх індзейцаў знаходзяцца ў асноўным у пячорах (Фантэйн, Гвадарыкіры ды інш.), яны маюць выгляд геамэтрычных фігураў, пасярэдзіне якіх намаляваныя людзі ці жывёлы. Верагодна, пячоры зьяўляліся культавымі месцамі індзейцаў Арубы, бо вядома, што яны ў іх ня жылі[1].
У XIV стагодзьдзі Аруба была захопленая карыбамі.
Калянізацыя вострава
Наветраныя астравы адкрытыя гішпанцамі (Алёнса дэ Ахэда ці Амэрыга Вэспучы — на гэты конт у сучасных гісторыкаў няма адзінага меркаваньня). Ахэда, як відаць зь ягоных малюнкаў і мапаў, наведваў астравы Банэйр ды Кюрасао, але не Арубу. Існуе меркаваньне, што Аруба была адкрытая колькі гадоў пазьней, падчас адной зь ягоных экспэдыцыяў.
Пачаткова, гішпанцы назвалі Наветраныя астравы «астравамі гігантаў» (па-гішпанску: Islas de los Gigantes), бо мясцовае насельніцтва было значна вышэй за іх. Іншая гішпанская назва гэтых выспаў гэта islas inutiles (па-беларуску: бескарысныя, непатрэбныя астравы) таму што на іх не было знойдзена золата і срэбра, таксама яны апынуліся непрыдатнымі для сельскай гаспадаркі. Магчыма, сучасная назва «Антылы» паходзіць менавіта ад слова inutiles
Геаграфія
Аруба зьяўляецца найзахаднейшым з Малых Антыльскіх астравоў. Востраў знаходзіцца за 29 км ад паўвострава Парагўана ў Вэнэсуэле і за 68 км заходней вострава Кюрасао. Плошча Арубы — 193 квадратныя кілямэтры. Уладаньне мяжуе зь Нідэрляндзкімі Антыльскімі астравамі на ўсходзе й з Вэнэсуэлай на поўначы. Найвышэйшымі гарамі на востраве зьяўляюцца Яманота й Ойбэрг.
Геалягічная характарыстыка
Паходжаньне Аруба зьвязанае з вульканічнай актыўнасьцю, якая адбывалася 90-95 мільёнаў гадоў таму. Востраў складзены з лававых, кварцавых і вапняковых горных пародаў. Найбольш распаўсюджанымі лававых пародамі вострава зьяўляюцца дыябаз, вульканічны туф, канглямэрат і сланец. Менавіта з дыябазу складзеныя шматлікія цьвёрдыя чорныя скалы на Арубе. Туф складаецца з спрасаванага попелу, што сьведчыць аб моцнай вульканічнай актыўнасьці ў мінулым. У выніку гэтай актыўнасьці ўтвараліся таксама канглямэраты з ападкавых пародаў. У выніку ціску ці тэмпэратурнага рэжыму частка пародаў трансфармавалася ў сланец[2].
Пароды, якія ўтварыліся 85—90 мільёнаў гадоў таму, адносяцца да пэрыяду плютанізму. Пасьля заканчэньня вульканізму расплаўленыя пароды выцякалі з-пад кары зямлі, але не дасягалі яе паверхні. Паводле структуры гэтыя пароды значна адрозьніваліся ад вульканічных. Большая частка Арубы складаецца з такіх пародаў (г.зв. баталіту), якія застылі ўнутры лававых утварэньняў і сфармавалі вялікае магматычнае цела.
Крыніцы
- ^ а б в De Indianen (нід.). Historia di Aruba. Праверана 2008-07-06 г.
- ^ Geological Origins of Aruba (анг.). Archaelogical Museum Aruba. Праверана 2008-10-18 г.
Вонкавыя спасылкі
Аруба — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |