Імрэ Тэкэлі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Imre_Thököly?oldid=553359154
 
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д ну хоць аўгсбурскі правільна напісана
Радок 76: Радок 76:
|Імя пры нараджэньні =
|Імя пры нараджэньні =
|Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|25|9|1657|0|1}}
|Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|25|9|1657|0|1}}
|Месца нараджэньня = [[Кежмарк]], [[Каралеўства Вугоршчына]], [[Габзбурская манархія]]
|Месца нараджэньня = [[Кежмарк]], [[Каралеўства Вугоршчына]], [[Габсбурская манархія]]
|Дата сьмерці = {{Памёр|13|9|1705}}
|Дата сьмерці = {{Памёр|13|9|1705}}
|Месца сьмерці = [[Ізьміт]], [[Асманская імпэрыя]]
|Месца сьмерці = [[Ізьміт]], [[Асманская імпэрыя]]
Радок 98: Радок 98:
}}
}}
[[Файл:Central europe 1683.png|значак|300пкс|Княства Імрэ Тэкэлі (Княства Верхняй Вугоршчыны) ў 1683]]
[[Файл:Central europe 1683.png|значак|300пкс|Княства Імрэ Тэкэлі (Княства Верхняй Вугоршчыны) ў 1683]]
'''Князь Імрэ Тэкэ́лі дэ Ке́жмарк''' ({{Мова-hu|Thököly/Tököly/Tökölli Imre}}, {{Мова-hr|Mirko Thököly}}, {{Мова-sr|Tekeli або Tekelija}}, {{Мова-sk|Imrich Tököli}}; [[25 красавіка]] [[1657]], [[Кежмарк]], [[Каралеўства Вугоршчына]], [[Габзбурская манархія]] — [[13 верасьня]] [[1705]], [[Ізьміт]], [[Асманская імпэрыя]]) — вугорскі дзяржаўны дзяяч, кіраўнік [[Паўстаньне Тэкэлі|антыгабзбурскага паўстаньня]], [[Сьпіс валадароў Сяміградзьдзя|князь]] [[Сяміградзьдзе|сяміградзкі]], кароткачасовы [[васал]]ьны кароль [[Верхняя Вугоршчына|Верхняй Вугоршчыны]].
'''Князь Імрэ Тэкэ́лі дэ Ке́жмарк''' ({{Мова-hu|Thököly/Tököly/Tökölli Imre}}, {{Мова-hr|Mirko Thököly}}, {{Мова-sr|Tekeli або Tekelija}}, {{Мова-sk|Imrich Tököli}}; [[25 красавіка]] [[1657]], [[Кежмарк]], [[Каралеўства Вугоршчына]], [[Габсбурская манархія]] — [[13 верасьня]] [[1705]], [[Ізьміт]], [[Асманская імпэрыя]]) — вугорскі дзяржаўны дзяяч, кіраўнік [[Паўстаньне Тэкэлі|антыгабсбурскага паўстаньня]], [[Сьпіс валадароў Сяміградзьдзя|князь]] [[Сяміградзьдзе|сяміградзкі]], кароткачасовы [[васал]]ьны кароль [[Верхняя Вугоршчына|Верхняй Вугоршчыны]].


== Жыцьцяпіс ==
== Жыцьцяпіс ==
Імрэ Тэкэлі нарадзіўся ў [[Кежмарк]]у (цяпер [[Кежмарак]], [[Славаччына]]). Навучаўся ў [[Лютэранства|лютэранскім]] коледжы ў [[Прэшаў|Эпэр’ешы]].
Імрэ Тэкэлі нарадзіўся ў [[Кежмарк]]у (цяпер [[Кежмарак]], [[Славаччына]]). Навучаўся ў [[Лютэранства|лютэранскім]] коледжы ў [[Прэшаў|Эпэр’ешы]].


У сьнежні 1670, калі ягоны бацька [[Іштван Тэкэлі]], удзельнік антыгабзбурскае {{Не перакладзена|Вэшэленская змова|Вэшэленскай змовы|hu|Wesselényi-összeesküvés}}, быў забіты імпэратарскімі войскамі пры абароне ўласнага [[Ораўскі замак|Арваскага замку]] (цяпер Ораўскі замак), Імрэ зьбег у [[Трансыльванія|Трансыльванію]], дзе атрымаў прытулак у сваяка {{Не перакладзена|Міхай Тэлекі|Міхая Тэлекі|hu|Teleki Mihály}}, вярхоўнага міністра [[Міхай I Апафі|Міхая Апафі]], [[Сьпіс валадароў Сяміградзьдзя|князя Трансыльваніі]]. Тут Тэкэлі наладзіў кантакты з уцекачамі з [[Каралеўская Вугоршчына|Вугоршчыны]] (цяперашняя Славаччына), якія ўскладалі на яго вялікія надзеі ў барацьбе з Габзбургамі. Незадаволенасьць дасягнула найвышэйшай кропкі, калі імпэратар [[Леапольд I (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)|Леапольд I]] прыпыніў дзеяньне канстытуцыі, прызначыў [[Ёган Каспар фон Ампрынген|Ёгана Каспара Ампрынгена]] дыктатарам, пазбавіў 450 пратэстанцкіх сьвятароў сродкаў да існаваньня і яшчэ 67 асудзіў да пакараньня на [[галера]]х.
У сьнежні 1670, калі ягоны бацька [[Іштван Тэкэлі]], удзельнік антыгабсбурскае {{Не перакладзена|Вэшэленская змова|Вэшэленскай змовы|hu|Wesselényi-összeesküvés}}, быў забіты імпэратарскімі войскамі пры абароне ўласнага [[Ораўскі замак|Арваскага замку]] (цяпер Ораўскі замак), Імрэ зьбег у [[Трансыльванія|Трансыльванію]], дзе атрымаў прытулак у сваяка {{Не перакладзена|Міхай Тэлекі|Міхая Тэлекі|hu|Teleki Mihály}}, вярхоўнага міністра [[Міхай I Апафі|Міхая Апафі]], [[Сьпіс валадароў Сяміградзьдзя|князя Трансыльваніі]]. Тут Тэкэлі наладзіў кантакты з уцекачамі з [[Каралеўская Вугоршчына|Вугоршчыны]] (цяперашняя Славаччына), якія ўскладалі на яго вялікія надзеі ў барацьбе з Габсбургамі. Незадаволенасьць дасягнула найвышэйшай кропкі, калі імпэратар [[Леапольд I (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)|Леапольд I]] прыпыніў дзеяньне канстытуцыі, прызначыў [[Ёган Каспар фон Ампрынген|Ёгана Каспара Ампрынгена]] дыктатарам, пазбавіў 450 пратэстанцкіх сьвятароў сродкаў да існаваньня і яшчэ 67 асудзіў да пакараньня на [[галера]]х.


== Паўстаньне ==
== Паўстаньне ==

Вэрсія ад 11:43, 8 траўня 2013

Імрэ Тэкэлі
Imre Thököly (Tököly)
Князь Сяміградзьдзя
22 верасьня 1690 — 25 кастрычніка 1690
Папярэднік Міхай I Апафі
Наступнік Фэрэнц II Ракоці
Кароль Верхняй Вугоршчыны
1682 — 1685
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 верасьня 1657, Кежмарк, Каралеўства Вугоршчына, Габсбурская манархія
Памёр 13 верасьня 1705, Ізьміт, Асманская імпэрыя
Пахаваны Ізьміт (1705)
Кежмарак (з 1906)
Нашчадкі Эльжбэта Тэкэлі
Каралеўскі дом Тэкэлі
Жонка Ілона Зрыні
Бацька Іштван Тэкэлі
Маці Maria Gyulaffy
Подпіс
Княства Імрэ Тэкэлі (Княства Верхняй Вугоршчыны) ў 1683

Князь Імрэ Тэкэ́лі дэ Ке́жмарк (па-вугорску: Thököly/Tököly/Tökölli Imre, па-харвацку: Mirko Thököly, па-сэрбску: Tekeli або Tekelija, па-славацку: Imrich Tököli; 25 красавіка 1657, Кежмарк, Каралеўства Вугоршчына, Габсбурская манархія — 13 верасьня 1705, Ізьміт, Асманская імпэрыя) — вугорскі дзяржаўны дзяяч, кіраўнік антыгабсбурскага паўстаньня, князь сяміградзкі, кароткачасовы васальны кароль Верхняй Вугоршчыны.

Жыцьцяпіс

Імрэ Тэкэлі нарадзіўся ў Кежмарку (цяпер Кежмарак, Славаччына). Навучаўся ў лютэранскім коледжы ў Эпэр’ешы.

У сьнежні 1670, калі ягоны бацька Іштван Тэкэлі, удзельнік антыгабсбурскае Вэшэленскай змовы(hu), быў забіты імпэратарскімі войскамі пры абароне ўласнага Арваскага замку (цяпер Ораўскі замак), Імрэ зьбег у Трансыльванію, дзе атрымаў прытулак у сваяка Міхая Тэлекі(hu), вярхоўнага міністра Міхая Апафі, князя Трансыльваніі. Тут Тэкэлі наладзіў кантакты з уцекачамі з Вугоршчыны (цяперашняя Славаччына), якія ўскладалі на яго вялікія надзеі ў барацьбе з Габсбургамі. Незадаволенасьць дасягнула найвышэйшай кропкі, калі імпэратар Леапольд I прыпыніў дзеяньне канстытуцыі, прызначыў Ёгана Каспара Ампрынгена дыктатарам, пазбавіў 450 пратэстанцкіх сьвятароў сродкаў да існаваньня і яшчэ 67 асудзіў да пакараньня на галерах.

Паўстаньне

Асноўны артыкул: Паўстаньне Тэкэлі

Заручыўшыся падтрымкай францускага караля Люі XIV, куруцы паўсталі «pro libertate et justitia» і абралі Тэкэлі сваім лідэрам. Паўстаньне пачалося ў 1678 року. Неўзабаве Ўсходняя Вугоршчына і цэнтральныя шахтэрскія месты перайшлі пад іхні кантроль. У 1681, узмоцнены 10 000 трансыльванцаў і турэцкімі войскамі пад даводзтвам пашы Надзьварда (цяпер Арадзя ў Румыніі), Тэкэлі змусіў імпэратара пагадзіцца на замірэньне.

У чэрвені 1682 Імрэ Тэкэлі ажаніўся з харвацкай княгіняй Ілонай Зрыні, удавой князя Фэрэнца I Ракоці.

Недавер Тэкэлі да імпэратара падбіў яго зьвярнуцца па дапамогу да султана Мехмеда IV, які прызнаў яго каралём Верхняй Вугоршчыны) пры ўмове шторочнай выплаты 40 000 талераў. Цягам усяго году Тэкэлі заваёўваў адну крэпасьць за другой і пашырыў свае ўладаньні да ракі Ваг. На двух соймах, у Кашы (цяпер Кошыцы, Славаччына) і Таі, in 1683, магнаты выразылі заклапочанасьць ягоным збліжэньнем з асманамі, што магло пазбавіць краіну незалежнасьці, і таму адмовіліся прадаставіць яму фінансы і мабілізаваць насельніцтва ў войска, таму ён узяў неабходнае гвалтам.

Хаўрус з Асманскай імпэрыяй

У 1683 Тэкэлі разам з туркамі браў удзел у бітве пад Венай, якая скончылася іхняй паразай. Вялікі візір зьвінаваціў у пазае пад Венай Тэкэлі, які пасьпяшаўся ў Эдзірнэ дзеля свайго апраўданьня. Неўзабаве, зразумеўшы, што турэцкая афера скончаная, ён зьвярнуўся да польскага караля Яна III Сабескага з просьбаю прымірыць яго з імпэратарам, паабяцаўшы скласьці зброю, калі імпэратар пацьвердзіць рэлігійныя правы пратэстантаў у Вугоршчыне і аддасьць у валоданьне Тэкэлі Верхнюю Вугоршчыну (дакладней 13 паўночна-ўсходніх паветаў Каралеўскай Вугоршчыны) і тытул князя. Леапольд адрынуў гэтыя ўмовы і запатрабаваў безумоўнае капітуляцыі. Тады Тэкэлі ўзнавіў баявыя дзеяньні, аднак атрымаў у 1685 шэраг паразаў, быў схоплены туркамі ў Надзьвардзе і ў кайданах адасланы ў Эдзірнэ. Большая частка ягоная войска перайшла на бок імпэратара.

У 1686 Тэкэлі быў вызвалены і накіраваны зь невялікім войскам у Трансыльванію, аднак і гэтая, і наступная выправа ў 1688 року скончыліся праваламі. Туркі ізноў яго арыштавалі, аднак у 1690 ізноў накіравалі яго ў Трансыльванію з 16 000 ваяроў, і ў верасьні ён разьбіў пад Зэрнэшці аб’яднанае войска генэрала Зыгбэрта Гайстэра і князя Міхая Тэлекі. Пасьля гэтай перамогі Тэкэлі быў абвешчаны князем Трансыльваніі, аднак ледзь стрымліваў імпэрскія атакі. У 1691 ён пакінуў Трансыльванію.

Ачольваў турэцкую кавалерыю ў бітве пад Сланкамэнам, удзельнічаў у бітвах супраць Аўстрыі да канца вайны, вызначыўшыся ў бітве пад Зэнтай (1697).

Ягонае імя было пэрсанальна выключанае са сьпісу амніставаных паводле ўмоваў Карлавіцкага міру (26 студзеня 1699). Не дабіўшыся аднаўленьня правоў і ў наступным, 1700 року, ён пасяліўся з жонкай у Галаце (цяпер у Стамбуле). Ад султана Мустафы II атрымаў вялікія маёнткі і тытул князя Відзіну.

Памёр у 1705 у Нікамедыі. Пахаваны ў Кежмарку ў маўзалеі так званай «новай царквы».

Памяць

Статуя Імрэ Тэкэлі на плошчы Герояў у Будапэшце ўключаная ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Крыніцы

  1. ^ а б в г Imre Thokoly // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г Imre (Emmerich) Tököly // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б в г Brozović D., Ladan T. Imre Thököly // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #118757156 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Літаратура

Гэты артыкул (разьдзел) утрымлівае тэкст, узяты (перакладзены) з артыкула «Thököly, Imre» (аўтар — Robert Nisbet Bain) з адзінаццатага выданьня энцыкляпэдыі «Брытаніка», якое перайшло ў грамадзкі набытак.

Вонкавыя спасылкі

Імрэ Тэкэлісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA