Крупня (рака): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged isolated of cluster сіраціна0.
untagged isolated.
Радок 30: Радок 30:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі}}
* {{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі}}

{{Ізаляваны артыкул}}


[[Катэгорыя:Дняпро]]
[[Катэгорыя:Дняпро]]

Вэрсія ад 13:01, 7 траўня 2013

Рака
Крупня
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Сакалоўка
Вусьце Жадунька
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 41 км
Сярэднегадавы сьцёк 0,7 м³/с
Плошча басэйну 136 км²
Нахіл воднай паверхні 1,2 ‰

Крупня — рака ў Клімавіцкім і Касьцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Жадунька (басэйн Дняпра). Даўжыня 41 км. Плошча вадазбору 136 км². Выдатак вады ў вусьці 0,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.

Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Сакалоўка Клімавіцкага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне места Касьцюковічы. Цячэ паўднёвым усходам Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна выразная, шырынёй да 2 км, парэзана лагчынамі, ярамі, мэліярацыйнымі каналамі. Абалона вузкая, у высокай і нізкай плыні чаргуецца па берагах, у сярэднім — двухбаковая (шырыня ў асобных месцах да 1,8 км), асушаная, лугавая. Рэчышча каналізаванае на працягу 26 км (вёска Крупня Клімавіцкага раёну — вёска Карбанава Касьцюковіцкага раёну), у высокай плыні слабазьвілістае. Шырыня ракі ў межань да 10 м. Прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў[1].

Крыніцы

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1