Тутэйшыя (спэктакль): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, replaced: спэктакаль → спэктакль (2) using AWB
Радок 56: Радок 56:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.baravik.org/topic/74/ Запіс спэктаклю ў 2003 годзе]
* [http://www.dramteatr.by/2011/09/tutjejshyja-kupala-zdeshnie.html Відэазапіс спэктаклю ў 2003 годзе] на сайце [http://www.dramteatr.by Театральный Лягушатник]
* [http://community.livejournal.com/by_kupala/9488.html Тутэйшыя. Дзея І. З’явы I—X.]
* [http://community.livejournal.com/by_kupala/9488.html Тутэйшыя. Дзея І. З’явы I—X.]



Вэрсія ад 20:09, 1 траўня 2013

Тутэйшыя
ЖанрТрагікамэдыя
Паводлеп’есы Янкі Купалы
АўтарЯнка Купала
РэжысэрМікалай Пінігін
АкторыВіктар Манаеў
Зоя Белахвосьцік
Марыя Захарэвіч
Генадзь Аўсяньнікаў
Аляксандр Падабед
Працягласьцькаля 140 хв.
КраінаБеларусь Беларусь
Мовабеларуская
Год прэм’еры1990
ПастаноўкіНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 1990—2010
УзнагародыДзяржаўная прэмія Беларусі (1992)

Спэктакль «Тутэйшыя» (па аднайменным творы Янкі Купалы) — упершыню пастаўлены 17 кастрычніка 1990 году рэжысэрам Мікалаям Пінігіным. У 1992 годзе «Тутэйшыя» атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі.

Напрыканцы спэктаклю на сцэне ўздымаўся бел-чырвона-белы сьцяг. Некаторыя гледачы у гэты час крычалі «Жыве Беларусь!». Пасьля рэфэрэндуму 1995 году, гэта было не даспадобы афіцыйным уладам. На паўтары гады спэктакль быў фактычна забаронены. Пасьля спарадычна даваліся паказы. 7 ліпеня 2002 году Мікалай Пінігін аднавіў «Тутэйшых»[1][2]. А потым спектакль ізноў зьнік на пэўны час з рэпертуару.

Да 125-годзьдзя Янкі Купалы 5 ліпеня 2007 году спэктакль быў паказаны ізноў. Квіткі былі раскуплены за месяц да паказу. Пайшлі чуткі, што гэты паказ спэктаклю будзе апошнім. Адміністрацыя тэатру спрабавала не дапусьціць на паказ журналістаў і не дазваляла рабіць фотаздымкі[3].

У траўні 2010 году Пінігін абвесьціў, што спэктакль у яго пастаноўцы зьняты з рэпэртуару. Як патлумачыў загадчык літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Скрыпка:

« Зусім і назаўсёды. Па-першае, «здохлі» дэкарацыі. Па-другое, састарэлі артысты. І па-трэцяе, састарэў сам спектакль. Наколькі я ведаю, Мікалай Пінігін вяртацца да гэтага спектакля не будзе. Увосень мінулага года міністр культуры Павел Латушка цікавіўся ў Пінігіна, ці плануецца аднаўленне «Тутэйшых». Пінігін сказаў, што не. Бо кожны спектакль мае свой век... Віктару Манаеву, які іграў Мікіту Зносака, у жніўні гэтага года будзе 52 гады. А ягонаму герою ў п’есе Янкі Купалы — 25—28. У нашым тэатры, канечне, ёсць таленавітая моладзь, але... Вы ўяўляеце, што такое аднавіць гэты спектакль, увесці абсалютна новых артыстаў? Гэта фактычна зрабіць новую пастаноўку...[4] »

Акторы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі