Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 6 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2976316 (translate me)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д выдаленая Катэгорыя:Збудаваньні Менску; дададзеная Катэгорыя:Храмы Менску з дапамогай [[В...
Радок 92: Радок 92:
[[Катэгорыя:Касьцёлы Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі|Менск]]
[[Катэгорыя:Касьцёлы Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі|Менск]]
[[Катэгорыя:Рэтраспэктыўна-гатычныя збудаваньні Беларусі|Менск]]
[[Катэгорыя:Рэтраспэктыўна-гатычныя збудаваньні Беларусі|Менск]]
[[Катэгорыя:Збудаваньні Менску]]
[[Катэгорыя:Храмы Менску]]

Вэрсія ад 23:19, 25 красавіка 2013

Бажніца
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Сьв. Роха
Касьцёл Сьв. Роха
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′40″ пн. ш. 27°34′48″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.58° у. д. / 53.91111; 27.58Каардынаты: 53°54′40″ пн. ш. 27°34′48″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.58° у. д. / 53.91111; 27.58
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Тып будынка касьцёл
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-гатычны
Аўтар праекту акадэмік М. Сівіцкі
Будаўнік кс. Ф. Гарбачэўскі
Заснавальнік біскуп Адам Вайткевіч
Дата заснаваньня 1864
Будаваньне 18611864 гады
Асноўныя даты:
1864кансэкрацыя касьцёла
1976рэстаўрацыя і рэнавацыя касьцёла
1991аднаўленьне парафіі
2006вяртаньне касьцёла вернікам
Будынкі:
1896 • Мураваная брама (страчаная) • 1901 • Капліца Сьв. Роха (страчаная)
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Стан дзейны
Сайт roch.by
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000193

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (таксама вядомы як Касьцёл Сьв. Роха) — рымска-каталіцкі храм на Залатой Горцы ў Менску. Помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю.

Гісторыя

  • 1796: Пабудова драўлянае капліцы Ўсіх Сьвятых на Залатагорскіх могілках.
  • 19 ліпеня 1832: ксёндз Матэвуш Ліпіц пераносіць набажэнствы ў капліцу на Залатой горцы
  • 1842: капліца стае парафіяльным касьцёлам.
  • 6 ліпеня 1861: біскуп Адам Вайткевіч атрымлівае дазвол на пабудову новага мураванага касьцёла
  • 1 лістапада 1864: касьцёл кансэкраваны пад падвойным тытулам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны і Сьвятога Роха
  • кастрычнік 1871: пры касьцёле пачала працаваць школа арганістаў
  • 1893: вакол цьвінтару каля касьцёла будуецца драўляная агароджа з мураванай брамаю
  • 1910: архітэктар Юзэф Дзяконскі распрацоўвае праект новага будынку касьцёлу
  • 3 траўня 1922: канфіскацыя ў касьцёла срэбра вагой 1 пуд 54 залатнікі, золата — 45 долей, з капліцы побач з касьцёлам — срэбра 13 фунтаў 60 залатнікоў
  • 1930: касьцёл зачыняецца, сканфіскаваны алтары, арганы, касьцельныя каштоўнасьці й славутая фігура Сьв. Роха
  • 1942: аднаўленьне набажэнстваў
  • 1983: рэстаўрацыя касьцёла, абвяшчэньне яго помнікам архітэктуры, у ім месьціцца канцэртавая заля Беларускае дзяржаўнае філярмоніі
  • 1984: усталяваньне электрычнага аргану
  • 1991: аднаўленьне парафіі Найсьвяцейшай Тройцы і набажэнстваў
  • 16 жніўня 1998: мэталічная фігура сьв. Роха працы скульптара Валер’яна Янушкевіча, разьмешчаная ў правым алтары
  • 5 ліпеня 2006: канчатковая перадача касьцёла парафіі Найсьвяцейшай Тройцы

Архітэктура

Касьцёл — помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Аднанефавы, аднавежавы, прамавугольны ў пляне, зь пяціграннай апсідай. Мае сімэтрычную аб'ёмна-прасторавую кампазыцыю. Накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны двух'яруснай прамавугольнай у пляне вежай пад чатырохсхільным шатром. Абапал франтону — дэкаратыўныя вежачкi. Фасады будынку расчлянёныя стылізаванымі трохступеньчатымі контрфорсамі, члянёны стральчатымі нішамі з аконнымі праёмамі. Па пэрымэтры сьцены завершаныя разьвітым карнізам. Уваход вырашаны ў выглядзе высокага сьпічастага парталу. Інтэр'ер пабудовы мае сымэтрычную кампазыцыю. Цэнтральны неф і апсіда перакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. У нартэксе — крыжовае скляпеньне. Унутраная паверхня сьценаў дэкарыраваная пілястрамі, завершанымі карнізамі. Вокны дэкарыраваны арнамэнтальным вітражом.

Парафія

У касьцёле дзейнічае парафія Найсьвяцейшай Тройцы.

Таксама для парафій сьв. Пятра і Паўла і сьв. Андрэя праводзяцца дадатковыя набажэнствы.

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў