Беларуска-польская граніца: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д спасылка
Радок 12: Радок 12:
Памежныя рэкі (з поўначы на поўдзень): [[Чорная Ганча]], [[Ваўкушанка]], [[Сьвіслач (басэйн Нёмана)|Сьвіслач]], [[Нараў]], [[Буг]].
Памежныя рэкі (з поўначы на поўдзень): [[Чорная Ганча]], [[Ваўкушанка]], [[Сьвіслач (басэйн Нёмана)|Сьвіслач]], [[Нараў]], [[Буг]].


Польска-беларуская граніца зьяўляецца таксама граніцаю [[Эўразьвяз]]у зь Беларусьсю і Мытным Зьвязам.
Польска-беларуская граніца зьяўляецца таксама граніцаю [[Эўразьвяз]]у зь Беларусьсю і [[Мытны зьвяз|Мытным зьвязам]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Вэрсія ад 17:04, 15 красавіка 2013

Міждзяржаўная граніца
Граніца дзяржаваў Беларусь Беларусь
Польшча Польшча
Час існаваньня з 1991
Працягласьць 398,624 км

Беларуска-польская граніца — дзяржаўная граніца працягласьцю прыкладна 398,624 км[1]. Пачынаецца ад патройнага сутыку зь Летуваю на поўначы і цягнецца да патройнага сутыку з Украінаю на поўдні.

Памежныя рэкі (з поўначы на поўдзень): Чорная Ганча, Ваўкушанка, Сьвіслач, Нараў, Буг.

Польска-беларуская граніца зьяўляецца таксама граніцаю Эўразьвязу зь Беларусьсю і Мытным зьвязам.

Гісторыя

Лінія Керзона і паваенная зьмена межаў Польшчы

Пасьля верасьня 1939 году ў склад БССР былі далучаныя тэррыторыі Заходняй Беларусі. Зь іх стварылі пяць новых вобласьцяў: Баранавіцкую, Беластоцкую, Берасьцейскую, Вялейскую і Пінскую.

Утварылася беларуска-нямецкая мяжа, якая праходзіла каля гораду Астраленка.

Згодна з падпісанай 16 жніўня 1945 году паміж СССР і Польшчай дамоваю аб дзяржаўнай граніцы — Польшчы перадаваліся 17 раёнаў Беластоцкай вобласці БССР разам зь Беластокам і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці, дзе жыла значная колькасць палякаў[2].

Пагранічныя слупы ў Белавежскай пушчы

Новая граніца на значнай частцы адцінку прайшла простай лініяй. Вёскі, што знаходзіліся пры лініі граніцы з савецкага боку, зносіліся для ўзьвядзеньні кантрольнай паласы (Калёнія Ізаака, Чарнаўшчызна[3]).

Польска-беларуская граніца каля Толчаў

У 1946 годзе падчас ўдакладненьня дзяржаўнай граніцы СССР і ПНР са складу Гарадзенскага раёну на карысьць ПНР былі перададзены вёскі Клімаўка, Мінкаўцы, Номікі, Такі, Толчы, Шымакі[3], са складу Сапоцкінскага раёну — вёскі Тадоркаўцы і Хварасьцяны[3].

Пасьля гэтага і да цяперашняга часу граніца паміж Польшчай і Беларусьсю не мянялася.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Беларуска-польская граніцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў