Віктар Шніп: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
памер
дапаўненьне
Радок 27: Радок 27:
|Сайт =
|Сайт =
}}
}}
'''Віктар Шніп''' (нарадзіўся [[26 сакавіка]] [[1960]], в. [[Пугачы (вёска)|Пугачы]] [[Валожынскі раён|Валожынскага раёну]]) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
'''Віктар Шніп''' (нарадзіўся [[26 сакавіка]] [[1960]], в. [[Пугачы (вёска)|Пугачы]] [[Валожынскі раён|Валожынскага раёну]]) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Кроўны сваяк [[Адольф Шніп|Адольфа Шніпа]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Вэрсія ад 17:19, 14 красавіка 2013

Віктар Шніп
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Шніп Віктар Анатолевіч
Нарадзіўся 26 сакавіка 1960(1960-03-26) (64 гады)
Сужэнец Людміла Рублеўская
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія
Гады творчасьці 1977 — наш час
Жанр верш, жарт
Мова беларуская мова[1]
Дэбют газэта «Чырвоная зьмена», 1977
Прэміі Прэмія імя Ўладзімера Маякоўскага Савету Міністраў Грузіі (1987)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Віктар Шніп (нарадзіўся 26 сакавіка 1960, в. Пугачы Валожынскага раёну) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Кроўны сваяк Адольфа Шніпа.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў безпрацоўным, пэрыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газэце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.

У 1987 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987 — ?), у газэтах «Наша слова» (адказны сакратар) і «Літаратура і Мастацтва» (намесьнік галоўнага рэдактара, галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2003—2008 гадах намесьнік галоўнага рэдактара, з 2008 году — галоўны рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Муж беларускай пісьменьніцы Людмілы Рублеўскай. Мае дваіх дзяцей.

Творчасьць

Дэбютаваў вершамі ў 1977 (газэта «Чырвоная зьмена»). Аўтар 15 кніг, у тым ліку зборнікаў паэзіі «Гронка сьвятла» (1983), «Пошук радасьці» (1987), «Шляхам ветру» (1990), «Горад Утопія» (1990). У канцы 1980-х — пачатку 1990-х пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.

Прызнаньне

Сям'я

Віктар Шніп і яго жонка, Людміла Рублеўская

Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменьніца. Двое дзяцей.

Літаратура

  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Шніп В. Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменьнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 442—453.

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі