Алі Хамэнэі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Grand Ayatollah Ali Khamenei,.jpg‎|міні|Алі Хамэнэі]]
[[Файл:Grand Ayatollah Ali Khamenei,.jpg‎|міні|Алі Хамэнэі]]
'''Сэед Алі Хасэйні Хамэнэі''' ({{мова-fa|سید علی حسینی خامنهای}}, {{мова-az|Сэід Элі Хамэнэі}}; [[17 ліпеня]] [[1939]], [[Мэшхэд]]) — Вялікі [[аятала]], найвышэйшы кіраўнік ([[Рахбар]]) [[Іран]]у з 1989 году па цяперашні час, прэзыдэнт Ірану (1981—1989), адзін з найбліжэйшых паплечнікаў заснавальніка Ісламскай Рэспублікі Іран [[Рухола Мусаві Хамэйні|Рухолы Хамэйні]].
'''Алі Хасэйні Хамэнэі''' ({{мова-fa|سید علی حسینی خامنهای}}, {{мова-az|Сэід Элі Хамэнэі}}; [[17 ліпеня]] [[1939]], [[Мэшхэд]]) — Вялікі [[аятала]], найвышэйшы кіраўнік ([[Рахбар]]) [[Іран]]у з 1989 году па цяперашні час, прэзыдэнт Ірану (1981—1989), адзін з найбліжэйшых паплечнікаў заснавальніка Ісламскай Рэспублікі Іран [[Рухола Мусаві Хамэйні|Рухолы Хамэйні]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Вэрсія ад 19:37, 9 красавіка 2013

Файл:Grand Ayatollah Ali Khamenei,.jpg
Алі Хамэнэі

Алі Хасэйні Хамэнэі (па-пэрсыдзку: سید علی حسینی خامنهای‎, па-азэрбайджанску: Сэід Элі Хамэнэі; 17 ліпеня 1939, Мэшхэд) — Вялікі аятала, найвышэйшы кіраўнік (Рахбар) Ірану з 1989 году па цяперашні час, прэзыдэнт Ірану (1981—1989), адзін з найбліжэйшых паплечнікаў заснавальніка Ісламскай Рэспублікі Іран Рухолы Хамэйні.

Біяграфія

Алі Хасэйні Хамэнэі нарадзіўся ў 17 ліпеня 1939 годзе ў месьце Мэшхэд ў Іранскім Азэрбайджане. Быў другім з васьмёх дзяцей ў сям’і. Хамэнэі «саед» — яго продак прарок Махамад. Дзед Хамэнэі саед Хасэйн быў вядомым ў Іранскім Азэрбайджане сьвятаром. Айцец саед Джаваж Хасэйні Хамэнэі быў настаўнікам у мадрасе, а потым улемам у месьце Мэшхэд. Сканаў ва ўзросьце 93 гадоў. Матка, дачка хаджат аль іслам, паходзіла зь Езду. Памёрла ў 1989 годзе. Вучыўся ў Мэшхэдзкай хаўзе (духоўная акадэмія). У 1957 годзе Хамэнэі пераехаў у Наджаф, у 1958 годзе — у Кум. Там ён пазнаёміўся з Рухалой Хамэйні. У 1964 годзе быў арыштаваны за антышаскую дзейнасьць. Аднак неўзабаве быў адпушчаны на волю. З 1963 па 1974 годы быў пяць разоў арыштаваны й прасядзеў у астрозе агулам некалькі месяцаў. Пасьля Ісламскай рэвалюцыі агучваў пятнічныя казаньні ў Тэгеране, якія выконвалі ролю прапаганды ідэяў Хамэйні. Затым стаў намесьнікам міністра абароны ва ўрадзе Банісадра, пры гэтым на справе кіраваў стражамi ісламскага перавароту. 27 чэрвеня 1981 году левая арганізацыя Маджахедзіне Халк зьдзейсьніла няўдалую спробу замаху на жыцьцё Хамэнэі. Пасьля забіцьця прэзыдэнта Раджаі праціўнікамі Хамэйні Хамэнэі высунуў сваю кандыдатуру на пасаду прэзыдэнта Ірану. Хамэнэі перамог. За яго прагаласавала 95 % выбаршчыкаў. Хамэнэі стаў першым сьвятаром, які стаў прэзыдэнтам. Пасьля выбраньня Хамэнэі распачаў расправу над апазыцыяй. Суды пачалі выносіць сьмяротныя прысуды. Гэта працягвалася амаль да 1982 году. 16 жніўня 1985 году Хамэнэі выйграў выбары з вынікам 85 % за яго. 3 чэрвеня 1989 году памёр Хамэйні. 4 чэрвеня 1989 года Алі Хамэнэі быў выбраны Рахбарам. Займае гэтую пасаду й сёньня.

Вонкавыя спасылкі

Алі Хамэнэісховішча мультымэдыйных матэрыялаў