Маргарэт Тэтчэр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Радок 48: Радок 48:
{{Commons|Category:Margaret Thatcher}}
{{Commons|Category:Margaret Thatcher}}
* [http://www.margaretthatcher.org/ Фундацыя імя Маргарэт Тэтчэр]. {{ref-en}}
* [http://www.margaretthatcher.org/ Фундацыя імя Маргарэт Тэтчэр]. {{ref-en}}
* [http://repository.library.georgetown.edu/handle/10822/552644 Маргарэт Тэтчэр і рух за прыватызвцыю]. {{ref-en}}
* [http://repository.library.georgetown.edu/handle/10822/552644 Маргарэт Тэтчэр і рух за прыватызацыю]. {{ref-en}}
* [http://www.nationalarchives.gov.uk/nra/searches/subjectView.asp?ID=P39142 Архіўныя матэрыялы датычныя Тэтчэр]. {{ref-en}}
* [http://www.nationalarchives.gov.uk/nra/searches/subjectView.asp?ID=P39142 Архіўныя матэрыялы датычныя Тэтчэр]. {{ref-en}}
* [http://www.guardian.co.uk/politics/margaretthatcher Маргарэт Тэтчэр]. The Guardian. {{ref-en}}
* [http://www.guardian.co.uk/politics/margaretthatcher Маргарэт Тэтчэр]. The Guardian. {{ref-en}}
* [http://topics.nytimes.com/top/reference/timestopics/people/t/margaret_h_thatcher/index.html Маргарэт Тэтчэр]. The New York Times. {{ref-en}}
* [http://topics.nytimes.com/top/reference/timestopics/people/t/margaret_h_thatcher/index.html Маргарэт Тэтчэр]. The New York Times. {{ref-en}}
* [http://www.findagrave.com/cgi-bin/fg.cgi?page=gr&GRid=108023705 Маргарэт Тэтчэр]. Find a Grave
* [http://www.findagrave.com/cgi-bin/fg.cgi?page=gr&GRid=108023705 Маргарэт Тэтчэр]. Find a Grave. {{ref-en}}


{{Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі}}
{{Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі}}

Вэрсія ад 21:12, 8 красавіка 2013

Маргарэт Тэтчэр
71-ы прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі
4 траўня 1979 — 28 лістапада 1990[1]
Папярэднік: Джэймз Калаган
Наступнік: Джон Мэйджар
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 18 кастрычніка 1925
Грэнтэм, Лінкальншыр, Ангельшчына, Брытанская імпэрыя
Памерла: 8 красавіка 2013
Лёндан, Вялікабрытанія
Партыя: Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі
Сужэнец: Дэніс Тэтчэр[d][2][4]
Дзеці: сын: Марк
дачка: Кэрал
Бацька: Альфрэд Робэртс
Маці: Бэатрыс Стэфэрсан
Адукацыя: Оксфардзкі ўнівэрсытэт
Узнагароды:
Файл:Signature of Margaret Thatcher.svg

Ма́ргарэт Гі́льда Тэ́тчэр, баранэса Тэтчэр (па-ангельску: Margaret Thatcher, 18 кастрычніка 1925 — 8 красавіка 2013) — 71-ы прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі (Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі) у 19791990 гадах, баранэса з 1992 году. Першая й пакуль адзіная жанчына, якая пабыла на гэтым пасту, а таксама першая жанчына, якая стала прэм’ер-міністрам эўрапейскай дзяржавы. Прэм’ерства Тэтчэр стала самым працяглым у XX стагодзьдзі. Атрымаўшы мянушку «жалезная лэдзі» за рэзкую крытыку савецкага кіраўніцтва, яна ажыцьцявіла шэраг кансэрватыўных мераў, якія сталі часткай палітыкі гэтак званага «тэтчэрызму».

Атрымаўшы адукацыю хіміка, стала юрыстам, у 1959 годзе была абраная чальцом Парлямэнту ад Фінчлі. У 1970 годзе была прызначаная міністрам адукацыі й навукі ва ўрадзе кансэрватара Эдўарда Гіта. У 1975 годзе Тэтчэр перамагла Гіта на выбарах новага главы Кансэрватыўнай партыі й стала главой парлямэнцкай апазыцыі, а таксама першай жанчынай, якая ўзначаліла адну з асноўных партыяў Вялікабрытаніі. Пасьля перамогі Кансэрватыўнай партыі на ўсеагульных выбарах 1979 году Маргарэт Тэтчэр стала прэм’ер-міністрам.

Ачолеўшы ўрад, Тэтчэр правяла палітычныя й эканамічныя рэформы для адмены таго, што яна лічыла заняпадам краіны. Ейная палітычная філязофія й эканамічная палітыка засноўваліся на дэрэгуляцыі, асабліва, фінансавай сыстэмы, забесьпячэньні гнуткага рынку працы, прыватызацыі дзяржаўных кампаніяў і памяншэньні ўплыву прафзьвязаў. Высокая папулярнасьць Тэтчэр падчас першых гадоў ейнага кіраваньня паменшылася з-за рэцэсіі й высокага ўзроўню беспрацоўя, але зноў павялічылася падчас Фалклэндзкай вайны 1982 году й эканамічнага росту, што прывяло да ейнага пераабраньня ў 1983 годзе.

Тэтчэр была пераабраная ў трэці раз у 1987 годзе, але прапанаваны закон аб дадатковым падатку (poll tax) і погляды на ролю Брытаніі ў Эўрапейскім Зьвязе былі непапулярныя сярод чальцоў ейнага ўраду. Пасьля таго, як Майкл Гэзэлтайн аспрэчыў яе лідэрства ў партыі, Тэтчэр была вымушаная падаць у адстаўку з пасады главы партыі й прэм’ер-міністра.

Тэтчэр зьяўляецца пажыцьцёвым чальцом Палаты Лордаў.

Крыніцы й заўвагі

  1. ^ The official site of the Prime Minister’s Office. Margaret Thatcher
  2. ^ а б Young H. Margaret Thatcher // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Baroness Thatcher // UK Parliament Website (брыт. анг.)Parliament of the United Kingdom.
  4. ^ а б в Lundy D. R. Margaret Hilda Roberts, Baroness Thatcher // The Peerage (анг.)
  5. ^ а б Margaret Thatcher // Munzinger Personen (ням.)

Вонкавыя спасылкі

Маргарэт Тэтчэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў