Самагубства: розьніца паміж вэрсіямі
д +спасылка |
д {{Забойства}} |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Chatterton.jpg|міні|250пкс|Карціна ангельскага мастака [[Томас Чэртэнтан|Томаса Чэртэнтана]], які, як мяркуецца, забіў самога сябе з дапамогай [[аршэньнік]]а]] |
[[Файл:Chatterton.jpg|міні|250пкс|Карціна ангельскага мастака [[Томас Чэртэнтан|Томаса Чэртэнтана]], які, як мяркуецца, забіў самога сябе з дапамогай [[аршэньнік]]а]] |
||
{{Забойства}} |
|||
'''Самазабо́йства''', '''суіцы́д''' (ад {{мова-la|sui caedere|скарочана}} — забіваць сябе) — мэтанакіраванае пазбаўленьне сябе жыцьця, прычыненьне сваёй уласнай сьмерці. Самагубства часта зьдзяйсьняецца ад адчаю, ці растлумачваецца наяўнасьцю некаторых асноўных [[псыхічны разлад|псыхічных разладаў]], як то [[дэпрэсія]], [[біпалярны разлад]], [[шызафрэнія]], [[алькагалізм]] і [[наркаманія]]<ref>Hawton K, van Heeringen K (April 2009). «Suicide». Lancet 373 (9672): 1372–81.</ref>. Таксама чыньнікамі самагубства могуць быць ціск альбо няшчасьці, як то фінансавыя цяжкасьці ці праблемы ў міжасабовых адносінах, якія таксама могуць гуляць значную ролю<ref>[http://www.uvm.edu/~fmagdoff/PrecariousExistence.pdf www.uvm.edu]</ref>. |

Вэрсія ад 17:35, 8 красавіка 2013
|
Самазабо́йства, суіцы́д (ад лац. sui caedere — забіваць сябе) — мэтанакіраванае пазбаўленьне сябе жыцьця, прычыненьне сваёй уласнай сьмерці. Самагубства часта зьдзяйсьняецца ад адчаю, ці растлумачваецца наяўнасьцю некаторых асноўных псыхічных разладаў, як то дэпрэсія, біпалярны разлад, шызафрэнія, алькагалізм і наркаманія[1]. Таксама чыньнікамі самагубства могуць быць ціск альбо няшчасьці, як то фінансавыя цяжкасьці ці праблемы ў міжасабовых адносінах, якія таксама могуць гуляць значную ролю[2].
Больш за мільён чалавек сканчаюць жыцьцё самагубствам кожны год. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя лічыць, што гэта трынаццатая па значнасьці прычына сьмерці ўва ўсім сьвеце[3]. Гэта асноўная прычына сьмерці сярод падлеткаў і дарослых да 35 гадоў[4]. Узровень самагубстваў вышэй сярод мужчынаў, чым сярод жанчынаў[5]. Паводле некаторых ацэнак ад 10 да 20 млн не сьмяротных спробаў самагубства робіцца кожны год ува ўсім сьвеце[6]. Да краінаў з высокім узроўнем суіцыдаў належаць тыя, дзе паказчык самагубстваў складае вышэй за 20 выпадкаў на 100 тысячаў жыхароў. Беларусь знаходзіцца сярод сусьветных лідэраў па колькасьці самагубстваў[7]. За 2012 год у краіне адбылося 1949 самагубстваў[8].
Погляды на самагубства робяцца пад уплывам больш шырокіх культурных поглядаў на экзыстэнцыяльным тэмы, як рэлігія, гонар і сэнс жыцьця. Аўраамічныя рэлігіі лічаць самагубства злачынствам у адносінах да Бога з-за рэлігійнай веры ў сьвятасьць жыцьця. На Захадзе яно часта разглядаецца як сур’ёзнае злачынства. Наадварот, падчас эпохі самураяў у Японіі, рытуал сэпуку паважалі як сродак адкупленьня ад нявыкананай працы альбо як форма пратэсту. У XX стагодзьдзі самагубства ў форме самаспаленьня выкарыстоўвалася ў якасьці сродку пратэсту, у той час калі дзейнасьць камікадзэ й выбухі тэрарыстаў-сьмяротнікаў зьяўляліся формай ваеннай альбо тэрарыстычнай тактыкі. Практыка саці падчас індуісцкага пахаваньня, у час якога ўдава прыносіць сябе ў ахвяру на пахавальным вогнішчы мужа, альбо добраахвотна, альбо пад ціскам сям’і й ягоных сваякоў[9].
Самагубства ў якасьці мэдычнай дапамогі, як то эўтаназія, у цяперашні час ёсьць даволі спрэчнае пытаньне этыкі з удзелам хворых людзей, якіх немагчыма вылечыць, альбо якія пачуваюць моцную боль ці вымушаны праводзіць вельмі абмежаванае жыцьцё з-за траўмы ці хваробы. Самаахвяраваньне для іншых не заўсёды разглядаецца як самагубства, бо мэтай ставіцца не забіць сябе, а выратаваць іншых.
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Hawton K, van Heeringen K (April 2009). «Suicide». Lancet 373 (9672): 1372–81.
- ^ www.uvm.edu
- ^ Bruce Gross, Forrensic Examiner, Summer, 2006
- ^ "CIS: UN Body Takes On Rising Suicide Rates – Radio Free Europe / Radio Liberty 2006"
- ^ Gelder et al, 2005 p169. Psychiatry 3rd Ed. Oxford: New York
- ^ Bertolote JM, Fleischmann A (October 2002). "Suicide and psychiatric diagnosis: a worldwide perspective". World Psychiatry 1 (3): 181–5. ISSN 1723-8617
- ^ БелаПАН. Беларусі неабходная праграма прафіляктыкі суіцыдаў // Грамадзкае аб’яднаньне «Дзедзіч», 8 траўня 2011 г. Праверана 29 сакавіка 2013 г.
- ^ Алесь Пілецкі. Летась амаль 2 тысячы беларусаў скончылі жыцьцё самагубствам // Эўрарадыё, 28 сакавіка 2013 г. Праверана 29 сакавіка 2013 г.
- ^ "Indian woman commits sati suicide". Bbc.co.uk. 2002-08-07
Вонкавыя спасылкі
Самагубства — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў