Бастыян Швайнштайгер: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 51 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q44298 (translate me)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 17: Радок 17:
| гады = 2002—2004
2004—
| гады = 2002—2004
2004—
| клюбы = [[Баварыя Мюнхэн|Баварыя-2]]
[[Баварыя Мюнхэн|Баварыя]]
| клюбы = [[Баварыя Мюнхэн|Баварыя-2]]
[[Баварыя Мюнхэн|Баварыя]]
| гульні(галы) = 34 (2)
292 (34)
| гульні(галы) = 34 (2)
296 (35)
| нац гады = 2004—
| нац гады = 2004—
| нац зборная = [[Зборная Нямеччыны па футболе|Нямеччына]]
| нац зборная = [[Зборная Нямеччыны па футболе|Нямеччына]]

Вэрсія ад 19:29, 3 красавіка 2013

Бастыян Швайнштайгер
Бастыян Швайнштайгер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 жніўня 1984
Кальбэрмоор, ФРН
Рост 183 см[1]
Вага 79 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баварыя Мюнхэн
Нумар 31
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004
2004—
Баварыя-2
Баварыя
34 (2)
296 (35)
Зборныя
2004— Нямеччына 97 (23)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
5 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
28 чэрвеня 2012.

Бастыян Швайнштайгер (па-нямецку: Bastian Schweinsteiger; нарадзіўся 13 сакавіка 1989 году, Кальбэрмоор, ФРН) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Баварыя» й нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы.

Клюбная кар’ера

Бастыян прабіўся ў склад першай каманды з шэрагаў баварскага дубля. У аснову футбаліст пачаў трапляць пачынаючы з сэзону 2002—2003 гадоў. З сэзону 2004—2005 гадоў ён стаў гульцом асноўнага складу, правяўшы ў сэзоне ў Бундэсьлізе 26 гульняў і адзначыўшыся 3 мячамі. Але потым трэнэр «Баварыі» Фэлікс Магат з-за дрэннай працы на трэніроўках спаслаў юнака ў «Баварыю-2». Аднак празь некалькі месяцаў галоўны трэнэр зноў вярнуў Бастыяна ў асноўны склад. Швайнштагер выступаў дастаткова добра й стабільна, мала забіваючы, але аддаючы выдатныя пасы. Асноўная пазыцыя Швайнштайгера ў гэтыя часы ёсьць флянг паўабароны.

З прыходам у клюб у якасьці трэнэра Люі ван Галя, Швайнштайгер перакваліфікаваўся з ўінгера ў нядрэннага цэнтральнага паўабаронцу й з сэзона 2009—2010 гадоў, стаўся адным з самых пасьпяховых у ягонай кар’еры. Ён і ягоны аднаклюбнік Марк ван Бомэль склалі моцны зьвязак цэнтархаваў, якія многія футбольныя спэцыялісты называлі мацнейшым у Нямеччыне[2]. Сваёй хвацкай гульнёй, а таксама лідэрскімі якасьцямі, Бастыян забясьпечыў сабе ня толькі сталае месца ў аснове клюба, але й званьне другога віцэ-капітана, а пасьля сыходу Марка, і першага віцэ-капітана.

Улетку 2010 году ў трансфэры Швайнштайгера былі зацікаўленыя «Рэал Мадрыд», «Чэлсі» й «Ювэнтус»[3]. Аднак Швайнштайгер паведаміў, што падоўжыў кантракт з клюбам да 2016 году. Па стане на 12 студзеня 2011 году трансфэрны кошт гульца складае 40 мільёнаў эўра, пры тым, што «Чэлсі» быў гатовы купіць гульца за 60 мільёнаў[4].

Кар’ера ў зборнай

У асноўнай зборнай Нямеччыны з 2004 году. Першыя 2 галы за зборную забіў 8 чэрвеня 2005 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі.

Дасягненьні

Клюбныя

Сьцяг Нямеччыны Баварыя:

Міжнародныя

Сьцяг Нямеччыны Нямеччына:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Бастыян Швайнштайгерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Накід:Футбаліст