Мікалай Лапіцкі: розьніца паміж вэрсіямі
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1194293 (translate me) |
|||
Радок 30: | Радок 30: | ||
Цягам некалькіх гадоў у [[Дзень Волі|дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР]] чытаў у [[Кангрэс ЗША|Кангрэсе ЗША]] прысьвечаную гэтай падзеі малітву. |
Цягам некалькіх гадоў у [[Дзень Волі|дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР]] чытаў у [[Кангрэс ЗША|Кангрэсе ЗША]] прысьвечаную гэтай падзеі малітву. |
||
Раптоўна памёр 8 жніўня 1976 году ў Беларускім адпачынкавым цэнтры «Бэлэр-Менск» каля мясцовасьці Глен Спэй у штаце [[Нью-Ёрк (штат)|Нью-Ёрк]]. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт- |
Раптоўна памёр 8 жніўня 1976 году ў Беларускім адпачынкавым цэнтры «Бэлэр-Менск» каля мясцовасьці Глен Спэй у штаце [[Нью-Ёрк (штат)|Нью-Ёрк]]. Пахаваны на беларускіх могілках у [[Саўт-Рывэр]]ы ([[Нью-Джэрзі]]). |
||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
Радок 48: | Радок 48: | ||
[[Катэгорыя:Беларусы ў ЗША]] |
[[Катэгорыя:Беларусы ў ЗША]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі ў ЗША]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў ЗША]] |
||
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рывэры]] |
Вэрсія ад 09:31, 29 сакавіка 2013
Мікалай Лапіцкі | |
Род дзейнасьці | сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзеяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 30 лістапада 1907 |
Месца нараджэньня | в. Грэлікі, Вілейскі павет |
Дата сьмерці | 8 жніўня 1976 |
Месца сьмерці | Беларускі адпачынкавы цэнтар «Бэлэр-Менск», штат Нью-Ёрк, ЗША |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Месца працы | |
Бацька | Сцяпан Грышкевіч[d] |
Мікалай Лапіцкі (30 лістапада 1907, в. Грэлікі, Вілейскі павет — 8 жніўня 1976, Беларускі адпачынкавы цэнтар «Бэлэр-Менск», штат Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі царкоўны дзеяч.
Пад час першай сусьветнай вайны — з бацькамі ў бежанстве. Па вяртаньні ў 1918 годзе распачаў вучобу ў расейскай прыватнай гімназіі ў Вялейцы. Пасьля двух гадоў навукі перайшоў у пятую клясу Віленскай духоўнай праваслаўнай сэмінарыі. У часе вучобы ў сэмінарыі захапіўся творчасьцю Зьмітрака Бядулі, асобныя творы якога, як напрыклад, апавяданьне «Малітва малога Габрусіка», ведаў на памяць[1].
У травені 1930 году скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю. Далейшую навуку прадоўжыў на факультэце праваслаўнага багаслоўя Варшаўскага ўнівэрсытэту. У ліпені 1934-га, атрымаўшы дыплём, ён быў рукапакладзены ў сьвятарскі сан і прызначаны на прыход у павятовыя Ашмяны. Бліскуча абараніў магістарскую працу на тэму «Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім з часоў панаваньня Ўладыслава Ягайлы»[2].
12 ліпеня 1932 году ажаніўся з Валянцінай Трафімюк, дачкой багатага землеўладальніка зь Беласточчыны.
За беларускую мову і патрыятычныя казаньні быў пераведзены ў глухую вёску Сьцяфанпольле на Дзісеншчыне.
У гады Другой сусьветнай вайны займаецца пошукам і вызваленьнем з канцлягераў ваеннапалонных беларусаў, сам трапляе ў рукі нямецкай Службы Бясьпекі, а вярнуўшыся на волю, пераязджае ў Менск.
Удзельнік усебеларускага царкоўнага сабору ў 1942 годзе на якім было абвешчана стварэньне Беларускай Аўтакефальнай Царквы. Прызначаны настаяцелем менскай Чыгуначнай царквы.
З 1944 г. у эміграцыі. У 1946-м разам зь Беларускім царкоўным камітэтам склікаў у Рэгенсбургу зьезд духавенства і вернікаў з заходніх акупацыйных зонаў Нямеччыны. Зьезд катэгарычна выступіў супроць уваходу беларускіх япіскапаў у склад Расейскай зарубежнай царквы.
Пасьля пераезду ў ЗША — настаяцель прыходу сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі. Стварае пры царкве школу беларусазнаўства, выдае часопіс «Царкоўны Сьветач»..
Цягам некалькіх гадоў у дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР чытаў у Кангрэсе ЗША прысьвечаную гэтай падзеі малітву.
Раптоўна памёр 8 жніўня 1976 году ў Беларускім адпачынкавым цэнтры «Бэлэр-Менск» каля мясцовасьці Глен Спэй у штаце Нью-Ёрк. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі).
Крыніцы
- ^ ПРАДМОВА (А. МІКАЛАЙ ЛАПІЦКІ), Юры Гарбінскі
- ^ Імёны Свабоды: Мікалай Лапіцкі
Вонкавыя спасылкі
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Памерлі 8 жніўня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рывэры
- Выпускнікі Віленскай духоўнай сэмінарыі
- Беларускія праваслаўныя сьвятары
- Выпускнікі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Беларускія рэлігійныя дзеячы
- Беларусы ў Нямеччыне
- Беларусы ў ЗША
- Памерлі ў ЗША