Адрыян Межэеўскі: розьніца паміж вэрсіямі
Створана старонка са зьместам '{{Футбаліст | Імя = Адрыян Межэеўскі | выява = Adrian Mierzejewski 2010.j...' |
д Bot: Migrating 17 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q47091 (translate me) |
||
Радок 56: | Радок 56: | ||
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Палёнія» Варшава]] |
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Палёнія» Варшава]] |
||
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Трабзанспор» Трабзон]] |
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Трабзанспор» Трабзон]] |
||
[[ar:أدريان مييرجيفسكي]] |
|||
[[de:Adrian Mierzejewski]] |
|||
[[en:Adrian Mierzejewski]] |
|||
[[es:Adrian Mierzejewski]] |
|||
[[fa:آدریان میژیفسکی]] |
|||
[[fi:Adrian Mierzejewski]] |
|||
[[fr:Adrian Mierzejewski]] |
|||
[[hu:Adrian Mierzejewski]] |
|||
[[id:Adrian Mierzejewski]] |
|||
[[it:Adrian Mierzejewski]] |
|||
[[nl:Adrian Mierzejewski]] |
|||
[[no:Adrian Mierzejewski]] |
|||
[[pl:Adrian Mierzejewski]] |
|||
[[ru:Межеевский, Адриан]] |
|||
[[sv:Adrian Mierzejewski]] |
|||
[[tr:Adrian Mierzejewski]] |
|||
[[uk:Адріан Мєжеєвський]] |
Вэрсія ад 12:49, 9 сакавіка 2013
Адрыян Межэеўскі | ||
Адрыян Межэеўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 лістапада 1986 (37 гадоў) Ольштын, Польшча | |
Рост | 176 см | |
Вага | 65 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Трабзанспор | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003 2004—2009 2007 2009—2011 2011— |
Стоміл Вісла П → Заглембе С (арэнда) Палёнія Трабзанспор |
3 (0) 72 (9) 14 (1) 69 (11) 37 (1) |
Зборныя | ||
2004— | Польшча | 30 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Адрыян Межэеўскі (па-польску: Adrian Mierzejewski; 4 лістапада 1986, Ольштын, Польшча) — польскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клюба «Трабзанспор» і нацыянальнай зборнай Польшчы па футболе.
Кар’ера
Клюбная
Адрыян зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы клюба «Накі» з Ольштыну. Увесну 2003 году прабіўся ў асноўны склад клюбу, зь якім выступаў да канца сэзона. Узімку 2004 году перайшоў у плоцкую «Віслу», зь якой у сэзоне 2005—2006 гадоў атрымаў перамогу ў Кубку Польшчы. Узімку 2007 году перайшоў у сасноўскае «Заглембе», аднак па заканчэньні сэзону вярнуўся назад у Плоцк. 22 сьнежня 2008 года заключыў трохгадовы кантракт са сталічнай «Палёніяй», 5 сьнежня 2010 года як гулец варшаўскага клюбу стаў уладальнікам прыза «Лепшы гулец Лігі 2010 году» паводле вэрсіі выданьня «Piłka Nożna»[1].
З чэрвеня 2011 году выступае за турэцкі клюб «Трабзанспор», куды перайшоў за 5,25 млн эўра[2]. Гэты трансфэр стаў самым дарагім у гісторыі Польскай экстраклясы[3], то бок да гэтага моманту самым дарагім гульцом, быў Робэрт Левандоўскі, які каштаваў да сыходу 4,5 млн эўра.
Міжнародная
Першы матч за зборную Польшчы правёў 1 сакавіка 2010 года ў гульні супраць зборнай Баўгарыі, Адрыян замяніў Лукаша Пішчэка. Першы гол забіў 5 чэрвеня 2011 года ў браму зборнай Аргентыны й прынёс польскай камандзе перамогу зь лікам 2:1.
Крыніцы
- ^ Mierzejewski Ligowcem Roku 2010. ksppolonia.pl
- ^ Mierzejewski ustalił warunki kontraktu, rekordowy transfer o krok. Sport w Onet.pl
- ^ Adrian Mierzejewski sprzedany do Trabzonsporu. 90minut.pl
Вонкавыя спасылкі
Адрыян Межэеўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў