Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Tumash (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3917566 (translate me)
Радок 54: Радок 54:


[[Катэгорыя:Беларускія мастацкія музэі]]
[[Катэгорыя:Беларускія мастацкія музэі]]

[[be:Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава]]
[[ru:Могилёвский областной художественный музей имени Масленникова]]

Вэрсія ад 10:51, 9 сакавіка 2013

Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава
Месцазнаходжаньне МагілёўБеларусь
Адрас Магілёў, вул. Першамайская
Створаны 19 лістапада 1990 г.
maslenikov.iatp.by
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000034

Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава — заснаваны ў адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб музэях і музэйных фондах Рэспублікі Беларусь», адкрыты рашэньнем выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў № 13 ад 19 лістапада 1990 году.

Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 1996 году Магілёўскаму абласному музэю было прысвоена імя Паўла Васільевіча Масьленікава.

Музэй разьмяшчаецца ў будынку, які зьяўляюцца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагодзьдзя. Будынак узьвялі ў 1903-1914 гадах з рысамі мадэрну, псэўдарускага стылю і позьняга клясыцызму[1].

Пачаткова ў ім знаходзіўся сялянска-зямельны банк. У лістападзе 1917 году, пасьля захопу царскай стаўкі ў Магілёве чырвонаармейцамі, у будынку банка выдавалася бальшавіцкая газэта «Рэвалюцыйная стаўка». У траўні 1919 ўвесь будынак быў перададзены аддзелу народнай адукацыі для адкрыцьця ў ім музэя пралетарскай культуры. З гэтага часу і на працягу 13 гадоў, да траўня 1932 году, тут знаходзіўся Магілёўскі дзяржаўны гістарычны музэй.

З 1932 году ў будынку разьмяшчаўся Магілёўскі абкам ВКП(б), аднак спэцсховішча працягвала дзейнічаць да пачатку вялікай айчыннай вайны .

Славутасьцю будынка быў браніраваны пакой-сэйф, у якім захоўваліся музейныя рэліквіі. Сярод іх — Крыж Эўфрасіньні Полацкай. Згодна са складзеным камісіяй акту ад 22 сьнежня 1944 году аб шкодзе, нанесенай Магілёўскаму дзяржаўнаму гістарычнаму музэю ў пэрыяд вялікай айчыннай вайны гітлераўскімі войскамі, з музэя зьнікла вялікая колькасьць каштоўнасьцяў, якія там захоўваліся. Сярод іх: калекцыя беларускіх рукапісных кніг і грамат (175 адзінак); зброя X—XIV стст. (280 адзінак); манэты (18 тысяч адзінак); іконы XVII-ХIX стст.; Булава Жыгімонта III; Мітра Георгія Каніскага (срэбра); увагі заслугоўвае плашчаніца, якая датуецца 1566 годам — праца блізкай сваячкі Івана Грознага Анастасіі Раманаўны — Ганны Фёдараўны Палецкай і шмат іншага.

Пасьля вызваленьня горада ў 1944 годзе ў ім разьмяшчаўся абкам і гаркам КПСС, а пазьней — рэдакцыя газэты «Магілёўская праўда».

З 19 лістапада 1990 году ўтвораны Магілёўскі абласны мастацкі музэй.

Выява музэя зьмяшчаецца на беларускай банкноце вартасьцю ў 200 000 рублёў.[2]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі