Андрэй Бембель: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: артаграфія
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2496021 (translate me)
Радок 52: Радок 52:
[[Катэгорыя:Беларускія скульптары]]
[[Катэгорыя:Беларускія скульптары]]
[[Катэгорыя:Народныя мастакі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Народныя мастакі Беларусі]]

[[be:Андрэй Ануфрыевіч Бембель]]
[[es:Andrew Bembel]]
[[ru:Бембель, Андрей Онуфриевич]]
[[uk:Бембель Андрій Онуфрійович]]

Вэрсія ад 09:26, 9 сакавіка 2013

Андрэй Бембель
Дата нараджэньня 30 кастрычніка 1905
Месца нараджэньня Вяліж, Віцебская губэрня
Дата сьмерці 13 кастрычніка 1986
Месца пахаваньня
Адукацыя Ленінградзкі мастацкі інстытут
Месца вучобы
Занятак мастак
Месца працы
Жанры скульптура
Плынь скульптура
Узнагароды Срэбны медаль імя М. Грэкава (1972)

Андрэ́й Ану́фрыевіч Бе́мбель (17(30) кастрычніка 1905, Вяліж — 13 кастрычніка 1986), беларускі скульптар, пэдагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939), Народны мастак БССР (1955), прафэсар (1955).

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Вяліжы (зараз у складзе Смаленскай вобласьці Расеі), дзе атрымаў пачатковую адукацыю ў мужчынскай гімназіі. У 1919—1922 гадох вучыўся ў Вяліжскай мастацкай школе. У 1924—1927 гг. вучыўся ў Віцебскай мастацкай вучэльні у М. А. Керзіна[1]. У 1931 годзе скончыў Ленінградзкую акадэмію мастацтваў (Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна). Вучыўся ў М. Мізнера, У.Лішава, В.Сіманава, Р. Р. Баха. Удзельнік выстаў ад 1932 году. Аўтар барэльефаў «Барыкады 1848 г. у Парыжы», «Сялянскае паўстаньне ў акупаванай панскай Польшчай Заходняй Беларусі», «Першы пяцігадовы плян Беларускай ССР у дзеяньні» для Дому ураду ў Менску (1932—1934, сумесна з У.Рытарам). У 1939 годзе выканаў гіпсавы барэльеф «Беларусь — фарпост СССР» і мурмуравы барэльеф «Узьяднаньне з Заходняй Беларусьсю» для павільёну БССР на Усесаюзнай сельска-гаспадарчай выставы ў Маскве. Пасьля вайны выканаў барэльефы «Няхай ніколі не будзе ўзняты меч» (гіпс тон, 1961) і «У. І. Ленін» (гіпс тон, 1962) для залы дому ўраду БССР. Адзін з аўтараў мэмарыяльнага комплексу Берасьцейскай крэпасьці. Працы Бембеля выстаўляліся ў Румыніі (1959). Выстава ягоных твораў прайшла ў Менску (1955). Выкладаў у Менскай мастацкай вучэльні (1948—1950), Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (ад 1953, прафэсар — ад 1962). У 1952 годзе ўступіў у КПСС.

Творы

Помнікі

Партрэты

Кампазыцыя

  • «За Савецкую Радзіму» (гіпс, 1946, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)

Крыніцы

  1. ^ Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Гал. рэд. П. У. Броўка. Т. 2. — Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Мн. 1970. С. 289.
  2. ^ Художники народов СССР. Библиографический словарь. Т.1. ААВИК — Бойко. М.: «Искусство», 1970. — с.361.