Вікіпэдыя:Старонка ўдзельніка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: jv:Wikipedia:Kaca panganggo, min:Wikipedia:Laman Pangguno; касмэтычныя зьмены
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 66 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4592334 (translate me)
Радок 46: Радок 46:
== Што ''недапушчальна'' на старонцы ўдзельніка ==
== Што ''недапушчальна'' на старонцы ўдзельніка ==
'''Коратка: на старонцы ўдзельніка і яе падстаронках ня мусіць быць зьместу, які ніяк ня тычыцца Вікіпэдыі.''' [[Вікіпэдыя:ЧНЗВ#Вікіпэдыя — не бясплатны хостынг ці вэб-правайдэр, ня блог і не сацыяльная сетка|Вікіпэдыя — не правайдэр]] і ня блог-плятформа, таму вашая старонка ўдзельніка ня можа зьяўляцца вашай хатняй старонкай. Вашая старонка ўдзельніка прадстаўляе вас як Вікіпэдыйца, і мусіць адлюстроўваць вашую працу ў праекце.
'''Коратка: на старонцы ўдзельніка і яе падстаронках ня мусіць быць зьместу, які ніяк ня тычыцца Вікіпэдыі.''' [[Вікіпэдыя:ЧНЗВ#Вікіпэдыя — не бясплатны хостынг ці вэб-правайдэр, ня блог і не сацыяльная сетка|Вікіпэдыя — не правайдэр]] і ня блог-плятформа, таму вашая старонка ўдзельніка ня можа зьяўляцца вашай хатняй старонкай. Вашая старонка ўдзельніка прадстаўляе вас як Вікіпэдыйца, і мусіць адлюстроўваць вашую працу ў праекце.

[[af:Wikipedia:Gebruikersblad]]
[[ar:ويكيبيديا:صفحات المستخدمين]]
[[as:ৱিকিপিডিয়া:সদস্য পৃষ্ঠা]]
[[az:Vikipediya:İstifadəçi səhifəsi]]
[[bn:উইকিপিডিয়া:ব্যবহারকারীর পাতা]]
[[map-bms:Wikipedia:Kaca panganggo]]
[[bg:Уикипедия:Потребителска страница]]
[[br:Wikipedia:Pajenn bersonel]]
[[ca:Viquipèdia:Pàgina d'usuari]]
[[cs:Wikipedie:Uživatelská stránka]]
[[da:Wikipedia:Normer for brugersider]]
[[de:Hilfe:Benutzernamensraum]]
[[et:Vikipeedia:Kasutajalehekülg]]
[[el:Βικιπαίδεια:Σελίδα χρήστη]]
[[en:Wikipedia:User pages]]
[[es:Wikipedia:Página de usuario]]
[[eo:Vikipedio:Uzantopaĝo]]
[[fa:ویکی‌پدیا:صفحه‌های کاربری]]
[[fr:Aide:Page utilisateur]]
[[gl:Wikipedia:Páxina de usuario]]
[[ko:위키백과:사용자 문서]]
[[hy:Վիքիպեդիա:Մասնակցի էջ]]
[[hsb:Wikipedija:Wužiwarska strona]]
[[hr:Wikipedija:Kako napraviti svoju osobnu stranicu]]
[[id:Wikipedia:Halaman pengguna]]
[[it:Wikipedia:Pagina utente]]
[[he:ויקיפדיה:דף משתמש]]
[[jv:Wikipedia:Kaca panganggo]]
[[kk:Уикипедия:Қатысушының жеке беті]]
[[lv:Vikipēdija:Lietotāja lapa]]
[[lt:Vikipedija:Dalyvio puslapis]]
[[lmo:Wikipedia:Pàgina d'üsüari]]
[[hu:Wikipédia:Szerkesztői lap]]
[[ml:വിക്കിപീഡിയ:ഉപയോക്തൃതാൾ]]
[[ms:Wikipedia:Laman pengguna]]
[[min:Wikipedia:Laman Pangguno]]
[[nl:Wikipedia:Gebruikerspagina]]
[[ja:Wikipedia:利用者ページ]]
[[ce:Википедийа:Дакъашхочуьнан долахь йолу агIо]]
[[no:Wikipedia:Brukersider]]
[[oc:Ajuda:Pagina d'utilizaire]]
[[km:វិគីភីឌា:ទំព័រអ្នកប្រើប្រាស់]]
[[pl:Wikipedia:Strona użytkownika]]
[[pt:Wikipédia:Página de usuário]]
[[ro:Wikipedia:Pagină de utilizator]]
[[ru:Википедия:Личная страница участника]]
[[se:Wikipedia:Geavaheaddjesiidu]]
[[sc:Wikipedia:Pàzina utente]]
[[scn:Wikipedia:Pàggina utenti]]
[[si:විකිපීඩියා:User page]]
[[simple:Wikipedia:User page]]
[[sk:Wikipédia:Stránka redaktora]]
[[sl:Wikipedija:Uporabniška stran]]
[[sr:Википедија:Корисничке странице]]
[[fi:Wikipedia:Käyttäjäsivu]]
[[sv:Wikipedia:Användarsidor]]
[[ta:விக்கிப்பீடியா:பயனர் பக்கம்]]
[[te:వికీపీడియా:సభ్యుని పేజీ]]
[[th:วิกิพีเดีย:หน้าผู้ใช้]]
[[tr:Vikipedi:Kullanıcı sayfası]]
[[uk:Довідка:Сторінка користувача]]
[[ur:منصوبہ:صفحۂ صارف]]
[[vi:Wikipedia:Trang cá nhân]]
[[yi:װיקיפּעדיע:באניצער בלאט]]
[[zh-yue:Wikipedia:用戶頁]]
[[zh:Wikipedia:用戶頁]]

Вэрсія ад 03:57, 9 сакавіка 2013

Скарачэньне:
ВП:СУ

Кожнаму ўдзельніку ў Вікіпэдыі надаецца асобная старонка ўдзельніка, якая павінная забясьпечыць зручную камунікацыю ўдзельніка з супольнасьцю дзеля стварэньня энцыкляпэдыі. Звычайна, лепей пазьбягаць зьместу на старонцы ўдзельніка, які не датычыцца непасрэдна Вікіпэдыі. Вікіпэдыя — не бясплатны хостынг, таму вашыя ўласныя старонкі ў праекце ня мусяць зьмяшчаць зьвестак, якія не спрыяюць паляпшэньню энцыкляпэдыі. Гэтая рэкамэндацыя вызначае, што можа, а што ня можа быць зьмешчана на старонцы ўдзельніка.

Старонкі ўдзельніка і ўласная прастора ўдзельніка

Зацемка: у гэтым кантэксьце «Вашая» значыць «зьвязаная з Вамі», а не «належыць Вам».

Старонкі Спэцыяльныя:Мая старонка і Спэцыяльныя:Мае размовы перанакіроўваюць удзельніка на яго ўласныя старонкі адпаведна. Каб патрапіць на старонку іншага ўдзельніка, пазначэньне назвы рахунка ў яўнай форме абавязковае: Удзельнік:ТэставыРахунак.

Зьвесткі пра вас ня мусяць быць зьмешчаныя ў асноўнай прасторы назваў, бо яна захоўваецца для энцыкляпэдычнага зьместу. Але толькі ў тым выпадку, калі вы не праходзіце крытэры значнасьці, ці хтосьці іншы не напіша пра вас.

Калі вы не жадаеце мець старонку ўдзельніка, вы можаце зрабіць перанакіраваньне на сваю старонку гутарак.

Што дапушчальна на старонцы ўдзельніка

Перш за ўсё, можна пазначыць сваю старонку адмысловым цэтлікам {{старонка ўдзельніка}}, якая яўна адлюстроўвае, што вашая стронка — не энцыкляпэдычны артыкул. Наяўнасьць гэтага шаблёну — не патрабаваньне, але мінакі і новыя ўдзельнікі могуць не зразумець, што робіць рознага кшталту зьмест у энцыкляпэдыі.

Гэта старонка ўдзельніка Вікіпэдыі.

Гэта не энцыкляпэдычны артыкул. Калі вы знайшлі гэтую старонку на сайце, адрозным ад сайту Вікіпэдыі, то гэта сайт-люстэрка. Падобныя сайты могуць зьмяшчаць састарэлыя зьвесткі, а ўласьнікі старонак могуць ня мець да люстэрак ніякага дачыненьня. Арыгінальная вэрсія старонкі месьціцца па адрасе https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Вікіпэдыя:Старонка ўдзельніка.

Вашая старонка можа быць прызначаная для ўсёго, што можа паспрыяць разьвіцьцю Вікіпэдыі. Памылковым зьяўляецца меркаваньне, што старонка ўдзельніка — гэта яго хатняя старонка: Вікіпэдыя — не бясплатны хостынг ці вэб-правайдэр, ня блог і не сацыяльная сетка. Лепшае меркаваньне: старонка ўдзельніка — шлях арганізацыі асабістай працы над Вікіпэдыяй, а таксама дапамога іншым удзельнікам падчас супрацы.

Некаторыя зьмяшчаюць розныя зьвесткі пра сябе, напрыклад: кантактную інфармацыю (e-mail), фатаграфію, сапраўднае імя, вобласьць ведаў, якой яны цікавяцца і гэтак далей. (Вас падобнае рабіць ніхто не прымушае. Тым болей, усі старонкі Вікіпэдыі могуць быць скапіяваныя на сайты-люстэркі.)

На старонцы можна зьмясьціць інфармацыю для сябе, як дапаможнік падчас працы: артыкулы на стварэньне і паляшчэньне, карысныя спасылкі, экспэрымэнты з шаблёнамі (як аналяг пясочніцы) і гэтак далей.

Яшчэ адзін шлях выкарыстаньня старонкі — паведаміць іншым удзельнікам пра вашую бягучую дзейнасьць ці думкі наконт Вікіпэдыі і яе разьвіцьця. Можна зьмясьціць свае пляны, ці апублікаваць сьпіс выкананай працы, а таксама апублікаваць меркаваньні (канструктыўныя) наконт таго, якім чынам мусяць быць зьмененыя пэўныя правілы і рэкамэндацыі ў праекце. Калі вы пакідаеце рэдагаваньне энцыкляпэдыі на нейкі час, можна пакінуць паведамленьне пра гэта на сваёй старонцы.

Яшчэ вельмі карысна пазначыць мовы, якімі вы валодаеце (глядзіце Вікіпэдыя:Бабілёнская вежа).

Можаце зьмясьціць спасылку на сваю хатнюю старонку, але аздабляльны тэкст ня мусіць быць занадта рэклямнага характару.

Зацемка: на старонкі ўдзельнікаў часьцей за ўсё трапляюць праз спасылкі ў подпісах на старонках абмеркаваньняў.

А што наконт падстаронак?

Глядзіце болей на старонцы Вікіпэдыя:Падстаронкі

Калі вам не хапае адной старонкі, можаце стварыць яшчэ. Зьмест падстаронак падпарадкоўваецца тым жа правілам, што і старонка ўдзельніка.

Падстаронкі ствараюць для розных мэтаў:

  • Праца над артыкулам з мэтай яго публікацыі ў асноўнай прасторы ў будучыні.
  • Архівы старонак абмеркаваньняў.
  • Тэсты: шмат хто стварае сваю ўласную пясочніцу, каб асабіста разабрацца з шаблёнам ці «магічнымі словамі».
  • Часткі вашай старонкі ўдзельніка, калі ў іх вельмі шмат зьместу (напрыклад, сьпіс узнагарод, створаных артыкулаў ці зробленыя вамі здымкі).

Што недапушчальна на старонцы ўдзельніка

Коратка: на старонцы ўдзельніка і яе падстаронках ня мусіць быць зьместу, які ніяк ня тычыцца Вікіпэдыі. Вікіпэдыя — не правайдэр і ня блог-плятформа, таму вашая старонка ўдзельніка ня можа зьяўляцца вашай хатняй старонкай. Вашая старонка ўдзельніка прадстаўляе вас як Вікіпэдыйца, і мусіць адлюстроўваць вашую працу ў праекце.