Маньерызм: розьніца паміж вэрсіямі
DarafshBot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат зьмяніў: fa:تکلفگرایی |
д Bot: Migrating 54 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q131808 (translate me) |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
[[Катэгорыя:Маньерызм]] |
[[Катэгорыя:Маньерызм]] |
||
{{Link FA|pt}} |
{{Link FA|pt}} |
||
[[als:Manierismus]] |
|||
[[ar:مانييريزمو]] |
|||
[[be:Маньерызм]] |
|||
[[bg:Маниеризъм]] |
|||
[[bs:Manirizam]] |
|||
[[br:Orbidouriezh]] |
|||
[[ca:Manierisme]] |
|||
[[cs:Manýrismus]] |
|||
[[da:Manierisme]] |
|||
[[de:Manierismus]] |
|||
[[et:Manerism]] |
|||
[[el:Μανιερισμός]] |
|||
[[en:Mannerism]] |
|||
[[es:Manierismo]] |
|||
[[eo:Manierismo]] |
|||
[[eu:Manierismo]] |
|||
[[fa:تکلفگرایی]] |
|||
[[fr:Maniérisme]] |
|||
[[gl:Manierismo]] |
|||
[[ko:매너리즘]] |
|||
[[hr:Manirizam]] |
|||
[[id:Mannerisme]] |
|||
[[ia:Manierismo]] |
|||
[[is:Manierismi]] |
|||
[[it:Manierismo]] |
|||
[[he:מנייריזם]] |
|||
[[ka:მანიერიზმი]] |
|||
[[kk:Маньеризм]] |
|||
[[lv:Manierisms]] |
|||
[[lt:Manierizmas]] |
|||
[[hu:Manierizmus (művészet)]] |
|||
[[nl:Maniërisme]] |
|||
[[ja:マニエリスム]] |
|||
[[no:Manierismen]] |
|||
[[nn:Manierismen]] |
|||
[[pl:Manieryzm (sztuka)]] |
|||
[[pt:Maneirismo]] |
|||
[[ro:Manierism]] |
|||
[[ru:Маньеризм]] |
|||
[[stq:Manierismus]] |
|||
[[scn:Manera]] |
|||
[[simple:Mannerism]] |
|||
[[sk:Manierizmus]] |
|||
[[sl:Manierizem]] |
|||
[[sr:Маниризам]] |
|||
[[sh:Manirizam]] |
|||
[[fi:Manierismi]] |
|||
[[sv:Manierism]] |
|||
[[th:จริตนิยม]] |
|||
[[tr:Maniyerizm]] |
|||
[[uk:Маньєризм]] |
|||
[[vi:Trường phái kiểu cách]] |
|||
[[vls:Maniërisme]] |
|||
[[zh:風格主義]] |
Вэрсія ад 03:29, 9 сакавіка 2013
Маньеры́зм (ад італьянскага maniera, манэра) — заходнеэўрапейскі літаратурна-мастацкі стыль XVI — першае трэці XVII стст. Яму ўласьціва ўтрата рэнэсансавае гармоніі паміж цялесным і духоўным, прыродай і чалавекам. Некаторыя дасьледчыкі (асабліва літаратуразнаўцы) ня схільныя лічыць маньерызм самастойным стылем і разглядаюць у ім ранейшую фазу барока. Існуе і пашыранае тлумачэньне паняцьця «маньерызм», як выражэньне фарматворчага, «прэтэнцыёзнага» пачатку ў мастацтве на розных стадыях культурнага разьвіцьця — ад антычнасьці да сучаснасьці.
Агульная характарыстыка стылю
Маньерызм зьявіўся ў Італіі, дзе важнейшымі цэнтрамі разьвіцьця стылю сталі Флярэнцыя, Мантуя, Рым, а затым атрымаў распаўсюджваньне ў Францыі ды іншых эўрапейскіх краінах.
Стыль быў збольшага спараджоны крызіснай зьявай у грамадзка-палітычным асяродзьдзі, уласьцівым для позьняга Адраджэньня зь яго сацыяльнай, маральнай і рэлігіёзнай няўстойлівасьцю; часам пачатковую фазу маньерызма зьвязваюць з разрабаваньнем Рыму ў 1527 годзе. Самае ж галоўнае, маньерызм у кідкай форме адлюстраваў істотную, падобную на выбух трансфармацыю мастацтва і літаратуры ад сярэднявечча да Новага часу.
Маньерызм на Беларусі
Маньерыстычная культура Беларусі фармавалася на глебе папярэдніх стылістычных эпохаў готыкі і Рэнэсансу. Элементы маньерызму прасочваюцца ў беларускім мастацтве (як у выяўленчых відах, так і ў архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладных творах) адносна кароткі час. Не маючы наўпроставай адэкватнасьці самому стылю, прыстасаваныя для новай вобразна-плястычнай сыстэмы, маньерыстычныя парасткі актыўна зьмешваліся з барочнай мастацкай стылістыкай, прыкладам якіх зьяўляюцца скульптуры «Марыя» і «Іаан Багаслоў» з касьцёла арханёла Міхаіла ў Наваградку (1617—1637), надмагільле Паўла Сапегі і яго жонак з францысканскага касьцёла Іаана Хрысьціцеля в. Гальшаны Гарадзенскай вобласьці (пасьля 1559 — пасьля 1635), абраз «Хрыстос Уседзяржыцель» (першая палова XVII ст.[1])
Адметнасьцю беларускага маньерызму зьяўляецца яго другі віток у сярэдзіне XVIII ст. у пэрыяд позьняга альбо віленскага барока, які атрымаў назву псэўдаманьерызму, стылістычны працэс якога вярнуўся да свайго пачатку ўжо на новым, якасным узроўні. Аднак псэўдаманьерыстычныя рысы не насілі ўсёабдымнага характару і не ахоплівалі поўнасьцю мастацкую практыку. Зыходзячы з мастацкіх працаў беларускіх мастацтвазнаўцаў можна адзначыць, што рысы псэўдаманьерызму былі ўласьцівыя болей культаваму мастацтву, чымся творам, арыентаваным на сьвецкія колы. Прыклады такіх рысаў можна заўважыць у абразах (працы манаграміста М.В.: «Мікола», «Пакроў», абодва — 1751), партрэтах (партрэт Януша Антонія Вішнявецкага, 1750-я гады) і ў плястыцы[1].
Крыніцы
- ^ а б Барока у беларускай культуры і мастацтве [Текст] / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацвазнаў., этн. і фальклору ім. Кандрата Крапівы ; ред. и авт.введ. В.Ф. Шматаў. - 3-е выд. - Минск : Беларус. навука, 2005. - ISBN 985-08-0638-9. С. 57—58
Вонкавыя спасылкі
Маньерызм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў Шаблён:Link FA