Анігіляцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rubinbot (гутаркі | унёсак)
д r2.5.4) (робат дадаў: th:การประลัย
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 37 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q188721 (translate me)
Радок 7: Радок 7:


[[Катэгорыя:Фізыка элемэнтарных часьцінак]]
[[Катэгорыя:Фізыка элемэнтарных часьцінак]]

[[ar:إفناء]]
[[be:Анігіляцыя]]
[[bg:Анихилация]]
[[ca:Anihilació]]
[[cs:Anihilace]]
[[da:Annihilation]]
[[de:Annihilation]]
[[et:Annihilatsioon]]
[[el:Εξαΰλωση]]
[[en:Annihilation]]
[[eo:Anihilacio]]
[[fr:Anéantissement]]
[[it:Annichilazione]]
[[he:איון (פיזיקה)]]
[[kk:Аннигиляция]]
[[lv:Anihilācija]]
[[lt:Anihiliacija]]
[[hu:Annihiláció]]
[[nl:Annihilatie]]
[[ja:対消滅]]
[[no:Tilintetgjøring (kvantemekanikk)]]
[[nn:Annihilasjon]]
[[pl:Anihilacja]]
[[pt:Aniquilamento]]
[[ro:Anihilare]]
[[ru:Аннигиляция]]
[[simple:Annihilation]]
[[sk:Anihilácia]]
[[sl:Anihilacija]]
[[sr:Анихилација]]
[[sh:Anihilacija]]
[[fi:Annihilaatio]]
[[sv:Annihilation]]
[[th:การประลัย]]
[[uk:Анігіляція]]
[[ur:فنا]]
[[zh:湮灭]]

Вэрсія ад 03:11, 9 сакавіка 2013

Дыяграма Фэйнмана анігіляцыі электрона з пазытронам у віртуальны фатон, які потым распадаецца зноў на электрон і пазытрон.

Анігіля́цыя(ад лацінскага annihilatio — зьнішчэньне) — працэс узаемадзеньня элемэнтарнае часьцінкі з антычасьцінкай, у выніку якога яны пераўтвараюцца ў іншыя часьцінкі. Тыповы і добра вядомы прыклад — анігіляцыя электронна-пазытронных (e- — e+) пар за кошт электрамагнітнага ўзаемадзеяньня, якія, ў залежнасьці ад арыентацыі сьпінаў, пры гэтым пераўтвараюцца ў 2 ці 3 фатоны. Тэрмін «анігіляцыя», які ўзьнік гістарычна — недакладны, анігіляцыя — не зьнішчэньне матэрыі, а пераход яе ў іншую форму, які адбываецца ў адпаведнасьці з законамі захаваньня. Паводле закону захаваньня электрычнага зараду прадуктамі анігіляцыі могуць быць толькі часьцінкі, сумарны зарад якіх роўны нулю. Закон захаваньня энэргіі-імпульсу не дазваляе пераўтварацца свабоднай e- — e+ пары ў адзін фатон. Гэтыя правілы справядлівыя таксама для адваротнага працэсу нараджэньня e- — e+-пары свабоднымі фатонамі. Анігіляцыя — гэта толькі адзін з магчымых раўнапраўных працэсаў узаемадзеяньняў (каналаў рэакцыі) элемэнтарнае часьцінкі з антычасьцінкай. Напрыклад пры ўзаемадзеяньні электрона і пазытрона, акрамя анігіляцыі, магчымы таксама пругкае і няпругкае расьсейваньне і інш. працэсы. Пара e- — e+ можа ўтвараць недаўгавечную зьвязаную сыстэму — пазытроній, падобны да атама вадароду, у якім месца пратона займае пазытрон. Анігіляцыя e- — e+ можа ісьці за кошт слабага ўзаемадзеяньня элемэнтарных часьцінак (напр. пераўтварэньне e- — e+ у пару нейтрына-антынейтрына), за кошт электраслабага ўзаемадзеяньня (пераўтварэньне e- — e+ пары ў мюённую μ- — μ+-пару), і г. д. уключаючы моцнае ўзаемадзеяньне. Пасьля таго, як з дапамогай магутных паскаральнікаў пратонаў былі атрыманы ў дастатковай колькасьці антыпратоны, пачалося інтэнсіўнае вывучэньне анігіляцыі нуклон-антынуклонаў. Гэты працэс ідзе галоўным чынам за кошт моцнага ўзаемадзеяньня і прыводзіць да ўтварэньня π-, K-мэзонаў, Λ-, Σ-, Ξ-гіпэронаў, іх антычасьцінак і іншых гадронаў. Пры гэтым утвараюцца шматлікія і разнастайныя рэзанансы. Тэарэтычнае вывучэньне анігіляцыі з высокай дакладнасьцю і ў адпаведнасьці з экспэрымэнтам праведзена толькі для электра-магнітных працэсаў на падставе квантавае электрадынамікі. Пры тэарэтычным разглядзе працэсаў анігіляцыі, выкліканых моцным узаемадзеяньнем, звычайна карыстаюцца толькі прыблізнымі ацэнкамі, атрыманнымі на падставе мадэльных уяўленьняў і фэнамэналягічных суадносін.