Ісая Казінец: розьніца паміж вэрсіямі
→Вонкавыя спасылкі: + {{ізаляваны артыкул}} |
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4208328 (translate me) |
||
Радок 40: | Радок 40: | ||
[[Катэгорыя:Павешаныя]] |
[[Катэгорыя:Павешаныя]] |
||
[[ru:Казинец, Исай Павлович]] |
|||
{{ізаляваны артыкул}} |
{{ізаляваны артыкул}} |
Вэрсія ад 03:03, 9 сакавіка 2013
Ісая Паўлавіч (Пінхусовіч) Казінец (9 красавіка 1910 — 7 траўня 1942) — адзін з кіраўнікоў менскага падпольля ў час Другой Сусветнай вайны.
Жыцьцяпіс
9 красавіка 1910 г. — нарадзіўся ў г. Генічаск (Украіна) у габрэйскай сямьі. Ягоны бацька ў часе Грамадзянскай вайны ўзначальваў групу бальшавікоў, за што быў забіты казакамі ў 1918 г.
У 1931—1936 гг. вучыўся ў Кіеўскім нафтавым інстытуце.
З 1936 па 1937 г. служыў у войску.
У 1940 г. накіраваны працаваць у Менск, а пасля ў Беласток галоўным інжынерам «НАФТАЗБЫТ».
1941 г. пасля нападу немцаў на Беласток, узараваў усе запасы нафты і пешкі накіраваўся ў Менск.
У Менску Казінец пачаў збіраць людзей для арганізацыі падполля. Ужо ў лістападзе 1941 г. ён быў выбраны сакратаром Менска падпольнага гаркома партыі.
Да вясны 1942 г. сетка падпольля, створаная Казінцом, зьдзейсніла каля 100 дыверсійных аперацый у горадзе. Дзякуючы наладжаным сувязям з менскім гета, былі створаныя рамонтыня майстэрні.
У сакавіку 1942 г. СД арыштавала некалькіх кіраўнікоў падполля. Нехта з іх выдаў Казінца.
26 сакавіка 1942 г. Казінец быў арыштаваны СД.
7 траўня 1942 г. Казіней разам з 28 удзельнікамі падполья быў павешаны ў гарадзкім скверы (Аляксандраўскім).
Памяць
Заслугі Казінца былі прызнаныя толькі праз 20 год. У 1965 г. яму пасмяротна ўручылі званьне Героя Савецкага Саюза. У Менску ёсць плошча, вуліца і завулак, названыя ў гонар Казінца. Яго дзейнасць стала асновай для напісаньня раманаў «Руіны страляюць ва ўпор» (аўтар — І. Новікаў) і «Прароцтва Казінца» (аўтра — Л. Зубараў), а таксама сюжэту 6-серыйнага фільма «Руіны страляюць ...».
Цікавы факт
Паплечніцай па падпольлі і блізкай сяброўкай Казінца была Леля Равенская — дачка знакамітага кампазітара Міколы Равенскага. Была расстраляная летам 1942 г.