Вінцэсь Каратынскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, выпраўленьне спасылак
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920709 (translate me)
Радок 23: Радок 23:
[[Катэгорыя:Памерлі 7 лютага]]
[[Катэгорыя:Памерлі 7 лютага]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1891 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1891 годзе]]

[[be:Вінцэсь Каратынскі]]
[[pl:Wincenty Korotyński]]

Вэрсія ад 00:34, 9 сакавіка 2013

Вінцэнт (Вінцэсь) Аляксандравіч Каратынскі (15 чэрвеня 1831, в. Селішча каля Любчы, цяпер Карэліцкі раён — 7 лютага 1891) — беларускі пісьменьнік і перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і былога прыгоннага селяніна Аляксандра Каратая, бацька атрымаў вольную ад свайго пана Яна Залескага, верагодна, на просьбу Марка Татароўскага, апекуна Юзафаты з Далiдовiчаў — шляхцянкі зь якой Аляксандар Каратай хацеў ажаніцца. Калі ў Аляксандра з Юзафатай было ўжо трое сыноў — Вінцэсь, Ян і Міхал, ён утапiўся ў Нёмане, а празь нейкi час Юзафата выйшла замуж за свайго былога апекуна. Адукацыю В. Каратынскі набыў самавукам, пад наглядам мясцовага арганiста. Навучыў чытаць і пiсаць малодшых братоў. Працаваў хатнім настаўнікам. У 18501862 гадах быў сакратаром У. Сыракомлі. За кароткі час самавукам атрымаў выдатную адукацыю, апроч беларускай і польскай, валодаў расейскай, чэскай, францускай і нямецкай мовамі, троху ведаў з латыні. Граў на скрыпцы. Разам з расейскім пісьменьнікам М. Лясковым падарожнічаў па Літве (Беларусі). Супрацоўнічаў з польскімі газэтамі і часопісамі, друкаваў артыкулы тэматычна зьвязаныя зь беларускім краем.

Дэбютаваў у друку у 1856 годзе. Аўтар зборнік паэзіі «Чым хата багата, тым рада» (па-польску, 1857), паэмы «Таміла» (па-польску, 1858), таксама В. Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка суседзяў». Зь беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане». У 1994 годзе выйшаў збонік твораў.

Перакладаў на польскую мову творы А. Пушкіна, М. Лермантава, Г. Гейне і інш. Пакінуў шмат біяграфічных нататкаў пра Адама Міцкевіча, гістарычна-краязнаўчых нататкаў пра Наваградак і Наваградчыну.

Бібліяграфія

  • Каратынскі В. Творы / Уклад., прадм. і камент. У. Мархеля. 2-е выд., дап. Мн., 1994.

Літаратура

  • Мальдзіс А. Вінцэсь Каратынскі // Мальдзіс А. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. Мн., 1969. С. 64—74.
  • Каратынскі В. Творы / Уклад., прадм. і камент. У. Мархеля. 2-е выд., дап. Мн., 1994.