Сабор Сьвятога Мікалая (Бабруйск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q266748 (translate me)
Радок 25: Радок 25:
[[Катэгорыя:Былыя ўніяцкія цэрквы]]
[[Катэгорыя:Былыя ўніяцкія цэрквы]]
[[Катэгорыя:Бабруйская і Быхаўская япархія]]
[[Катэгорыя:Бабруйская і Быхаўская япархія]]

[[be:Свята-Мікалаеўская царква, Бабруйск]]
[[pl:Sobór św. Mikołaja w Bobrujsku]]

Вэрсія ад 00:27, 9 сакавіка 2013

Каардынаты: 53°8′19.41″ пн. ш. 29°13′31.67″ у. д. / 53.138725° пн. ш. 29.2254639° у. д. / 53.138725; 29.2254639

Сьвята-Мікольскі сабор — праваслаўная царква ў Бабруйску, катэдральны сабор Бабруйскае й Быхаўскае япархіі.

Гісторыя

Першыя ўзгадкі пра царкву тычацца XVI ст. Неўзабаве пасьля падпісаньня ў 1596 Берасьцейскае вуніі царква стала ўніяцкай, якой заставалася да Другога падзелу Рэчы Паспалітай, калі ў 1795 расейскімі ўладамі яна была зноў пераробленая пад праваслаўную.

Да 1812 царква знаходзілася каля ракі Бярэзіна. Але ў сувязі з будаўніцтвам Бабруйскае фартэцыі царква была перанесеная на Парыцкі фарштат, адкуль у 1829 яе перанесьлі на Менскі фарштат. У 1835 быў узьведзены новы драўляны будынак царквы. На месцы ж першапачатковага знаходжаньня царквы была пабудаваная Рагачоўская брама фартэцыі.

У 1879 да прыходу царквы належылі жыхары Бабруйску з фарштатамі й хутарамі, вёскі Арновічы, Пісчакі, Канчаны, Думаноўшчына, Ясны Лес, Вялічкава, Даманава. Агульная колкасьць прыхажанаў была 2069 мужчыны й 2055 жанчын. Протоярэем царквы быў Фёдар Смоліч, дапаможным сьвятаром быў Ёсіф Яхімовіч. Пры царкве была прыходзкая вучэльня з жаночай зьменай.

У 18921894 быў пабудаваны новы касенны будынак царквы. Да царквы належылі: Сьвята-Георгіўская царква (Думаноўшчына), Сьвята-Мікалаеўская царква (хутар Лукі), збудаваная ў 1826; Сафійская царква, Сьвята-Духаўская царква (1901), капліцы ў вёсцы Ясны Лес.

За савецкім часам царква была зачыненая, але аднавіла сваю дзейнасьць падчас ВАВ. На прылеглай да цэрквы тэрыторыі былі зробленыя нямецкія могілкі. У 1964 царква была зачыненая, а ейны будынак быў перароблены пад басэйн. 1 жніўня 2003 увесь будынак царквы перадалі вернікам. Адначасова пачалося яе аднаўленьне.

Сучасны стан

У царкве два прастолы: першы асьвячоны ярэйскім чынам у 2001, 2-і у 2007 архірэйскім чынам. Пры царкве маюцца нядзельная школа, сястрыцтва, казацтва, бібліятэка. Клірыкі — плябан протаярэй Аляксандар Палуянаў, ярэй Міхаіл Пракоф’еў, ярэй Аляксей Болатаў, ярэй Віктар Смычнік, яраманах Сяргей Брыч, ярэй Максім Кірэяў, дыякан Максім Ульяшын.

Вонкавыя спасылкі