ГЭС Сяброўства народаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920637 (translate me)
 
Радок 13: Радок 13:
[[Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Браслаўскі раён]]
[[Катэгорыя:Браслаўскі раён]]

[[be:ГЭС Дружба народаў]]
[[ru:ГЭС Дружба народов]]

Цяперашняя вэрсія на 00:25, 9 сакавіка 2013

ГЭС «Сяброўства народаў» (Дрысьвяцкая ГЭС) — былая малая гідраэлектрастанцыя ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Разьмешчаная на рацэ Прорве паміж азёрамі Ставок і Обалеў.

21 лістапада 1951 году ў вёсцы Дрысьвяты прайшоў збор прадстаўнікоў трох суседніх калгасаў: імя Молатава Відзоўскага раёну БССР, імя Міцкевіча Дукштаскага раёна ЛетССР і імя Сьвярдлова Грыўскага раёна ЛатССР, на якім было прынята рашэньне аб будаўніцтве агульнымі сіламі міжкалгаснай ГЭС.

Закладка, ход будаўніцтва і ўрачысты пуск у эксплюатацыю асьвятляліся савецкімі СМІ — ад раённых газэт да цэнтральнай «Праўды», а таксама ў газэтах некаторых іншых сацыялістычных краін. Будоўлі прысьвячаліся вершы, паэмы, кінастужкі, нават апэрэта (раман «Калі зьліваюцца рэкі» Пятруся Броўкі, «Паэма братэрства» Эдуардаса Межэлайтыса, апэрэта «У бакі блакітных азёр» Шылінскага і іншыя творы). Дрысьвяты плянавалася зрабіць узорнай вёскай.

19 ліпеня 1953 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё ГЭС «Сяброўства народаў» у прысутнасьці 20 тыс. чалавек і ўрадавых дэлегацый трох саюзных рэспублік. Перад будынкам ГЭС быў усталяваны бронзавы помнік І.В. Сталіну (які неўзабаве быў дэмантаваны ў парадку барацьбы з культам асобы).

У цяперашні час ГЭС не эксплюатуецца і захоўваецца ў закансэрваваным стане.