Пціч: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне |
д Bot: Migrating 11 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q915889 (translate me) |
||
Радок 50: | Радок 50: | ||
[[Катэгорыя:Прыпяць]] |
[[Катэгорыя:Прыпяць]] |
||
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]] |
||
[[be:Рака Пціч]] |
|||
[[cs:Pcič]] |
|||
[[de:Pzitsch]] |
|||
[[et:Ptsitš]] |
|||
[[en:Ptsich]] |
|||
[[es:Río Pitichi]] |
|||
[[lt:Ptičė]] |
|||
[[pl:Ptycz]] |
|||
[[ru:Птичь (река)]] |
|||
[[uk:Птич (річка)]] |
|||
[[zh:普齊奇河]] |
Вэрсія ад 23:48, 8 сакавіка 2013
Пціч, Птыч | |
Рака Пціч у высокай плыні | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Нарэйкі |
Вусьце | Прыпяць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць, Менская вобласьць і Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 421 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 49,7 м³/с |
Плошча басэйну | 9470 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Пціч, Птыч[1] — рака ў Менскай, Магілёўскай і Гомельскай абласьцях Беларусі, левы й найбольшы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 421 км. Плошча вадазбору 9470 км². Выдатак вады ў вусьці 49,7 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 176 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Асноўныя прытокі
На рацэ
- Мястэчкі: Праўдзінскі, Глуск, Капаткевічы.
- Колішняе мястэчка (цяпер вёска): Самахвалавічы
- Вадасховішчы: Воўчкавіцкае
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца на вышыні 295 м над узроўнем мора за 1 км на захад ад вёскі Нарэйкі Койданаўскага раёну, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Багрымавічы Петрыкаўскага раёну. Высокая плынь ў межах Менскага ўзвышша, сярэдняя — на захадзе Цэнтральнабярэзінскай раўніны, нізкая — на нізіне Прыпяцкае Палесьсе.
Паводле будовы даліна і рэчышча падзяляюцца на 2 дзялянкі: верхняя (ад вытоку да вёскі Дараганава Асіповіцкага раёну, 203 км) і ніжняя (ад вёскі Дараганава да вусьця, 218 км). Даліна на ўсім працягу пераважна трапэцападобная (шырыня ад 1,5 км да 5,5 км, у вытоку да 0,1 км), у нізоўі невыразная. Абалона двухбаковая, яе шырыня да вёскі Гарадзішча Менскага раёну ад 60 м да 300 м, ніжэй 1—3 км, каля вёскі Пясчанка Асіповіцкага раёну да 5 км. Рэчышча вольна мэандруе, разгаліноўваецца пратокамі, якія ўтвараюць выспы. Яго шырыня ў высокай плыні да вусьця ракі Асачанка (85 км ад вытоку) 5—10 м, ніжэй 20—45 м, у нізкай плыні 45—70 м.
Разводзьдзе ў канцы сакавіка, у высокай плыні каля 40 дзён, у нізкай 84 дні. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,4—3,2 м, найбольшая — 3,7 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. У час веснавога разводзьдзя частка вады з Пцічы пераліваецца ў Сьвіслач празь Цітаўку і Трэмлю. Каля вёскі Лучыца Петрыкаўскага раёну (60 км ад вусьця) найбольшы выдатак вады 800 м³/с (1931), найменшы 5,76 м³/с (1915)[2].
Расьліннасьць прадстаўляюць мяшаныя лясы. Лясістасьць — 35%. Балоты ў асноўным нізінныя, распаўсюджаныя ў сярэдняй і ніжняй частках вадазбору. Азёраў мала (менш за 1%). У большасьці гэта невялікія, нярэдка абалонавыя, дробныя, зарослыя вадаёмы[3].
Крыніцы
- ^ Віктар Мухін. Спрадвечныя назовы
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.
- ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.