Ян Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі
д дададзеная Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі на беларускую мову з дапамогай [[Вікіпэдыя:Прыла... |
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3917272 (translate me) |
||
Радок 48: | Радок 48: | ||
[[Катэгорыя:Дактары філялягічных навук]] |
[[Катэгорыя:Дактары філялягічных навук]] |
||
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі на беларускую мову]] |
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі на беларускую мову]] |
||
[[be:Ян Станкевіч]] |
|||
[[en:Jan Stankievič]] |
|||
[[pl:Jan Stankiewicz]] |
Вэрсія ад 23:34, 8 сакавіка 2013
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.
Ян Станкевіч | |
Род дзейнасьці | мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 лютага 1891 |
Месца нараджэньня | в. Арляняты, Ашмянскі павет |
Дата сьмерці | 16 жніўня 1976 |
Месца сьмерці | Хаўторн, Пэнсыльванія, ЗША |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнаўца, гісторык, палітык |
Навуковая сфэра | гісторыя і мовазнаўства |
Месца працы |
|
Псэўданімы | Янучонак Я., Янучонак І., Янучонак, Вайцюлевіч П., Скарыніч Б., Скарыніч Бр. і Скарыніч Брачыслаў |
Дзеці | Вячка Станкевіч |
Ян (Я́нка) Станке́віч, псэўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак (26 лютага 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 16 жніўня 1976, ЗША) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч, брат Адама Станкевіча. Доктар філязофіі (1926).
Біяграфія
Падчас І сусьветнай вайны змагаўся ў расейскім войску, патрапіў у аўстрыйскую няволю. Ян Станкевіч у 1917—1918 гадах актыўна ўключыўся ў дзейнасьць нацыянальных беларускіх арганізацыяў. Скончыў беларускую гімназію ў Вільні (1921), Карлаў унівэрсытэт у Празе (1926). Доктар славянскай філялёгіі і гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Варшаўскім (1928—1932) і Віленскім (1927—1940) унівэрсытэтах.
Ян Станкевіч быў паслом сойма ІІ РП (1928—1930). Як палітык зьяўляўся прыхільнікам польска-беларускага збліжэньня, за што яго ня раз крытыкавалі беларускія групоўкі.
У 1940 годзе Янка Станкевіч выехаў у Варшаву, дзе далучыўся да дзейнасьці Беларускага камітэту. Я. Станкевіч супрацоўнічаў з Вацлавам Іваноўскім, наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назвай Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБН). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасьці зьяўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу.
З восені 1941 году Я. Станкевіч жыў у Менску, куды перамясьціўся і ЦК ПБН. Станкевіч быў чальцом Беларускай народнай самапомачы, навуковага аддзелу Беларускай цэнтральнай рады, адным з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства.
З 1944 году Я. Станкевіч апынуўся на эміграцыі. У Нямеччыне ён аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства. З 1949 году Я. Станкевіч жыў у ЗША, займаўся навуковай і грамадзкай дзейнасьцю ў беларускай дыяспары. Зьяўляўся папулярызатарам г. зв. «крывіччыны».
Пахаваны на могілках у Саўс-Рывэры, штат Нью-Джэрсі, ЗША.
Творы
- Др. Я. Станкевіч. Беларуска‑расійскі (Вялікалітоўска‑расійскі) слоўнік. Byelorussian-Russian (Greatlitvan-Russian) Dictionary by Dr. J. Stankevich. — Published by: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, New York. Library og Congress Catalog Card No. 89-092248. — 1305 старонак.
Вонкавыя спасылкі
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Памерлі 16 жніўня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рывэры
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Карлавага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Віленскага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся ў Арлянятах
- Беларускія палітыкі
- Беларускія мовазнаўцы
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Скаўцкі рух на Беларусі
- Амэрыканцы беларускага паходжаньня
- Памерлі ў Пэнсыльваніі
- Дактары філялягічных навук
- Перакладчыкі Бібліі на беларускую мову