Бабёр: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.3) (робат дадаў: ceb:Castor fiber |
д Bot: Migrating 46 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q181191 (translate me) |
||
Радок 19: | Радок 19: | ||
[[Катэгорыя:Бабры]] |
[[Катэгорыя:Бабры]] |
||
[[ar:قندس أوراسي]] |
|||
[[an:Castor fiber]] |
|||
[[av:Хундуз]] |
|||
[[ba:Ҡондоҙ]] |
|||
[[be:Бабёр еўрапейскі]] |
|||
[[bg:Европейски бобър]] |
|||
[[br:Avank Eurazia]] |
|||
[[ca:Castor europeu]] |
|||
[[cv:Юханшыв хăнтăрĕ]] |
|||
[[ceb:Castor fiber]] |
|||
[[cs:Bobr evropský]] |
|||
[[de:Europäischer Biber]] |
|||
[[et:Euroopa kobras]] |
|||
[[en:Eurasian beaver]] |
|||
[[myv:Мия]] |
|||
[[es:Castor fiber]] |
|||
[[eu:Europar kastore]] |
|||
[[fr:Castor fiber]] |
|||
[[ko:유럽비버]] |
|||
[[it:Castor fiber]] |
|||
[[ka:თახვი]] |
|||
[[kk:Құндыз]] |
|||
[[kv:Мой]] |
|||
[[mrj:Ындыр]] |
|||
[[lbe:Къундуз]] |
|||
[[lv:Eirāzijas bebrs]] |
|||
[[lt:Upinis bebras]] |
|||
[[hu:Eurázsiai hód]] |
|||
[[nl:Bever (soort)]] |
|||
[[no:Bever]] |
|||
[[mhr:Евразий умдыр]] |
|||
[[koi:Мой]] |
|||
[[pl:Bóbr europejski]] |
|||
[[pt:Castor-europeu]] |
|||
[[ru:Обыкновенный бобр]] |
|||
[[sk:Bobor európsky]] |
|||
[[sl:Evropski bober]] |
|||
[[sr:Европски дабар]] |
|||
[[fi:Euroopanmajava]] |
|||
[[sv:Europeisk bäver]] |
|||
[[tt:Елга кондызы]] |
|||
[[tr:Eski Dünya kunduzu]] |
|||
[[udm:Мый]] |
|||
[[uk:Бобер європейський]] |
|||
[[vi:Castor fiber]] |
|||
[[bat-smg:Bėbros]] |
Вэрсія ад 19:58, 8 сакавіка 2013
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бобр (неадназначнасьць), Бабры (неадназначнасьць).
Бабёр, бабёр рачны (па-лацінску: Castor fiber) — жывёліна атраду грызуноў, сямейства бабровых. Паўвадзяная жывёліна, жыве на рэках, старыцах, некаторых азёрах і каналах з багатай узьбярэжнай расьліннасьцю. Жыве сем’ямі ў норах або «хатачках» вышынёй да 3 мэтраў і дыямэтрам у падставы да 12 мэтраў. Будуе плаціны, часам даўжынёй да 100—200 мэтраў.
У мінулым зьяўляўся важкім аб’ектам паляваньня. Косткі бабра знойдзеныя пры раскопках гарадзішчаў 6—12 стагодзьдзяў. Вядомыя граматы 14—16 стагодзьдзяў, выдадзеныя манастырам і прыватным асобам на ўгодзьдзі з бабровымі гонамі (месцамі адлову баброў) каля Полацку, Маладэчна, Слуцку. У 16 стагодзьдзі статутамі ВКЛ былі вызначаныя меры па ахове баброў. У 18 стагодзьдзі бабёр яшчэ быў распаўсюджаны на Прыпяці, Піне, Бярэзіне, Ясельдзе, Сьвіслачы, да сярэдзіны 19 стагодзьдзя захаваўся толькі на Бярэзіне й паўднёвых прытоках Прыпяці, да пачатку 20 стагодзьдзя амаль цалкам зьнік (засталіся невялікія селішчы на Бярэзіне, Сожы й Нёмане). У 1925 годзе ў мэтах захаваньня і павелічэньня беларускай папуляцыі бабра быў створаны Бярэзінскі запаведнік. У 1931—1932 гадах было ўлічана 54 бабровыя «хатачкі», у 1933 — 95, у 1947 — 147.
Найбольш распаўсюджаны падвід — Бабёр рачны эўрапейскі. Даўжыня цела 66—92 сантымэтры, хваста — 22—34 сантымэтры, вага цела да 30 кіляграмаў. Афарбоўка сьветлая (каштанава-бурая, сьветла-бурая) або цёмная (чорна-бурая, амаль чорная). Цёмныя бабры характэрныя для басэйнаў Сожу й Нёмана. Пальцы задніх канечнасьцяў злучаныя плавальнай перапонкай. Хвост плоскі, пакрыты цёмна-шэрымі рагавымі шчыткамі. Зубы ў бабра растуць (рэгенэруюць) усё жыцьцё, таму што ён сточвае іх аб цьвёрдыя пароды дрэваў. Палавая паўнавартасьць наступае на трэцім годзе жыцьця. Гон (шлюбны сэзон) — у студзені-лютым. Бабраняты (ад двух да пяці) зьяўляюцца ў красавіку-траўні. Сілкуецца травяністымі й дрэўнымі расьлінамі. На зіму робіць падводныя запасы корму.
Выключаны з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь[1].
У Бабруйску ў 2006 годзе быў пастаўлены помнік бабру.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Бабёр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў