Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 17 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q816145 (translate me)
Радок 76: Радок 76:
[[Катэгорыя:Беларускія ўнівэрсытэты]]
[[Катэгорыя:Беларускія ўнівэрсытэты]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1964 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1964 годзе]]

[[az:Belarus Dövlət İnformatika və Radioelektronika Universiteti]]
[[de:Belorussische Staatliche Universität für Informatik und Radioelektronik]]
[[en:Belarusian State University of Informatics and Radioelectronics]]
[[es:Universidad Estatal Belarusa de Informática y Radioelectrónica]]
[[fr:Université d'État de Bélarus d'Informatique et de Radioélectronique]]
[[ko:벨라루스 국립 정보, 무선전자 종합대학]]
[[kk:Беларус мемлекеттік информатика және радиоэлектроника университеті]]
[[lv:Baltkrievijas valsts informātikas un radioelektronikas universitāte]]
[[lt:Baltarusijos valstybinis informatikos ir radioelektronikos universitetas]]
[[nl:Wit-Russische Staatsuniversiteit voor Informatica en Radioelectronica]]
[[pl:Białoruski Państwowy Uniwersytet Informatyki i Radioelektroniki]]
[[ru:Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники]]
[[tr:Beyaz Rusya Devlet Radyoelektronik ve Informatik Üniversitesi]]
[[tk:Belarus Döwlet informatika we radioelektronika uniwersiteti]]
[[uk:Білоруський державний університет інформатики та радіоелектроніки]]
[[vi:Đại học tin học và vô tuyến điện tử Belarus]]
[[zh:白俄罗斯国立信息技术无线电电子大学]]

Вэрсія ад 19:33, 8 сакавіка 2013

Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники
БДУІР, 2-гі корпус
БДУІР, 2-гі корпус
Дэвіз БДУІР — веды і стыль жыцьця
Заснаваны 15 сакавіка 1964 (60 гадоў таму)
Тып урадавы
Рэктар Міхаіл Паўлавіч Батура
Факультэтаў 10
Колькасьць студэнтаў 15 000
Месцазнаходжаньне
Горад Менск
Краіна Беларусь
Былыя назвы Менскі радыётэхнічны інстытут
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт bsuir.by

Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (да 1993 г. — Менскі радыётэхнічны інстытут, МРТІ) — вядучая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы інжынэрных і навуковых кадраў у вобласьці інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Мінуўшчына

Заснаваны 15 сакавіка 1964 году пад назвай Менскі радыётэхнічны інстытут (МРТІ). У 1993 годзе пастановай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь пераўтвораны ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Дзейнасьць

У цяперашні час унівэрсытэт рыхтуе інжынэрныя кадры па двух напрамках адукацыі, 30 спэцыяльнасьцях і 25 спэцыялізацыях у вобласьці вылічальнай тэхнікі, праграмнага забесьпячэньня інфармацыйных тэхналёгій, інфарматыкі, інфармацыйнага забесьпячэньня аўтаматызаваных сыстэм, штучнага інтэлекту, аўтаматычнага кіраваньня, радыётэхнікі, радыёэлектронных сыстэм, мікраэлектронікі, тэлекамунікацый, праектаваньня радыёэлектронных і электронна-вылічальных сродкаў, электроннага апаратабудаваньня, мэдыцынскай электронікі, тэхнічных сродкаў бясьпекі, мэтралёгіі, стандартызацыі і сэртыфікацыі, эканомікі. На 10 факультэтах і 35 катэдрах па дзённай, вячэрняй, завочнай і дыстанцыйнай формах навучаньня займаецца больш за 15 тысяч студэнтаў, у тым ліку каля 350 — з краін далёкага і блізкага замежжа. У 2001 г. адчынена магістратура, зараз вядзецца падрыхтоўка магістраў па 27 спэцыяльнасьцях БДУІР. Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі для рэспублікі і іншых краін праводзіцца ў асьпірантуры і дактарантуры. Працуюць шэсьць доктарскіх саветаў па абароне дысэртацый, якія ахопліваюць 13 тэхнічных і 2 фізіка-матэматычныя спэцыяльнасьці.

Факультэты і іншыя падразьдзяленьні

  • Факультэт кампьютарнага праектаваньня (ФКП)
  • Факультэт інфармацыйных тэхналёгіяў і кіраваньня (ФІТК)
  • Факультэт радыётэхнікі і электронікі (ФРЭ)
  • Факультэт кампутарных сыстэмаў і сетак (ФКСіС)
  • Факультэт телекамунікацыяў (ФТК)
  • Інжынэрна-эканамічны факультэт (ІЭФ)
  • Факультэт завочнага навучаньня (ФЗН)
  • Факультэт бесьперапыннага і дыстанцыйнага навучаньня (ФБіДН)
  • Факультэт даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі і прафэсійнай арыентацыі (ФДПіПА)
  • Ваенны факультэт (ВФ)
  • Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў «Інстытут інфармацыйных тэхналёгіяў» (ІІТ БДУІР)
  • ДУА «Ліцэй №1 г. Мінска» пры БДУІР

Выбітныя выкладчыкі

Вонкавыя спасылкі