Жытомірская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.5) (робат дадаў: hy:Ժիտոմիրի մարզ
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 48 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q40637 (translate me)
Радок 123: Радок 123:
[[Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Украіны]]
[[Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Украіны]]
[[Катэгорыя:Жытомірская вобласьць| ]]
[[Катэгорыя:Жытомірская вобласьць| ]]

[[zh-min-nan:Zhytomyr séng]]
[[be:Жытомірская вобласць]]
[[bg:Житомирска област]]
[[ca:Província de Jytómyr]]
[[cv:Житомир облаçĕ]]
[[cs:Žytomyrská oblast]]
[[de:Oblast Schytomyr]]
[[et:Žõtomõri oblast]]
[[en:Zhytomyr Oblast]]
[[es:Óblast de Zhytomyr]]
[[eo:Ĵitomira provinco]]
[[eu:Zhytomyrko oblasta]]
[[fa:استان ژیتومیر]]
[[fr:Oblast de Jytomyr]]
[[ko:지토미르 주]]
[[hy:Ժիտոմիրի մարզ]]
[[hr:Žitomirska oblast]]
[[id:Oblast Zhytomyr]]
[[it:Oblast' di Žytomyr]]
[[ka:ჟიტომირის ოლქი]]
[[lv:Žitomiras apgabals]]
[[lt:Žytomyro sritis]]
[[mk:Житомирска област]]
[[mr:झितोमिर ओब्लास्त]]
[[nl:Oblast Zjytomyr]]
[[ja:ジトームィル州]]
[[no:Zjytomyr oblast]]
[[nn:Zjytomyr oblast]]
[[pnb:ژیتومیر اوبلاست]]
[[pl:Obwód żytomierski]]
[[pt:Oblast de Jitomir]]
[[crh:Jıtomır vilâyeti]]
[[ro:Regiunea Jîtomîr]]
[[rue:Жытомирьска область]]
[[ru:Житомирская область]]
[[sco:Zhytomyr Oblast]]
[[sk:Žytomyrská oblasť]]
[[cu:Житомирьска область]]
[[sr:Житомирска област]]
[[sh:Žitomirska oblast]]
[[fi:Žytomyrin alue]]
[[sv:Zjytomyr oblast]]
[[tr:Jitomir Oblastı]]
[[uk:Житомирська область]]
[[vi:Zhytomyr (tỉnh)]]
[[war:Zhytomyr Oblast]]
[[yi:זשיטאמירער גובערניע]]
[[zh:日托米爾州]]

Вэрсія ад 19:15, 8 сакавіка 2013

Жытомірская вобласьць
Житомирська область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць Украіны[d]
Адміністрацыйны цэнтар Жытомір
Улучае 23 раёны
Найбуйнейшыя гарады Бярдычаў, Корасьцень
Дата ўтварэньня 22 верасьня 1937
Губэрнатар Ю. У. Забела
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
1389, 3 тыс. (2,83%, 15-е месца)
Шчыльнасьць 44,59 чал./км²
Плошча 29,9 тыс. км² (4,94%, 5-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт

 316 м
Месцазнаходжаньне
Жытомірская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-18
Тэлефонны код +38 041
Паштовыя індэксы 10xxx, 11xxx, 12xxx, 13xxx
Інтэрнэт-дамэн zhitomir.ua; zt.ua
Код аўтам. нумароў AM
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Жыто́мірская во́бласьць (па-ўкраінску: Жито́мирська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Ўкраіны. Плошча 29,9 тыс. км². Насельніцтва 1389,3 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Жытомір.

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

На ўсходзе мяжуе з Кіеўскай вобласьцю, на поўдні — зь Віньніцкай вобласьцю, на захадзе — з Хмяльніцкай і Ровенскай абласьцямі Ўкраіны. На поўначы мяжуе зь Беларусяй.

Працягласьць вобласьці з захаду на ўсход 170 км, з поўначы на поўдзень — 230 км.

Клімат

Паўночная частка вобласьці разьмяшчаецца ў зоне лісьцяных лясоў. Поўдзень — у зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны зь вільготным цёплым летам і мяккай воблачнай зімой. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,5 °C, ліпеня +18,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 753 мм.

Рэльеф

Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну з агульным зьніжэньнем у поўночным і паўночна-ўсходнім накірунку. Большая частка вобласьці (паўднёвая ды паўднёва-заходняя) ляжыць у межах Прыдняпроўскага ды Валына-Падольскага ўзвышшаў. Паўночна-ўсходнюю частку займае Палеская нізіна.

Глебы: на поўначы — дзярнова-падзолістыя, на поўдні — чарназёмы звычайныя.

Карысныя выкапні

На тэрыторыі вобласьці ёсьць паклады будаўнічых пяскоў, пірафілітавых сланцаў, керамічных глінаў і шэрагу іншых відаў мінэральнай будаўнічай сыравіны. Таксама прысутнічаюць рэдказямельныя элемэнты — ванады, сканды, гафні, торы, якія карыстаюцца значным попытам на сьветавым рынку.

Пэрспэктыўным зьяўляецца радовішча мармуру, які мае малюнак надзвычайнай красы, добра палюецца.

У вобласьці здабываецца каляровы напаўкаштоўны камень — бэрыл, а таксама тапаз, кварц.

Водныя аб’екты

Па тэрыторыі вобласьці цячэ 221 рэчка агульнай даўжынёй 5366 км. Усе рэкі належаць да басэйну Дняпра. Найвялікшыя рэкі паводле даўжыні ў межах вобласьці — Тэтэраў — 247 км, Случ (прыток Гарыні) — 194 км, Ірпень — 174 км, Ірша — 136 км. На тэрыторыі вобласьці знаходзіцца даволі шмат вялікіх азёраў. Найбуйнейшыя — Чорнае, Азэранскае, Дужае, Дзядовае, Прыбылавэцкае — разьмешчаныя ў басэйне ракі Убарць.

Гісторыя

Засяленьне вобласьці пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту.

У V—VII стсг. зв. э. тэрыторыя вобласьці была заселеная даўнімі ўсходнеславянскімі плямёнамі: поўнач — дрэўлянамі, цэнтральная частка ды поўдзень — палянамі.

У раньнефэадальны пэрыяд (ХІ — пачатак ХІІ стст.) сучасная тэрыторыя Жытомірскай вобласьці ўваходзіла ў склад старадаўняй усходнеславянскай дзяржавы — г.зв. Кіеўскай Русі.

У першай палове ХІІІ ст. Жытоміршчына пацярпела ад татара-мангольскай навалы.

У 1350—1360 роках усходняя частка вобласьці ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У XIV—XVI стст. большая частка тэрыторыі вобласьці ўваходзіла ў склад Кіеўскага ваяводзтва.

Пасьля Люблінскай вуніі і ўтварэньня Рэчы Паспалітай на тэрыторыі вобласьці пашырыўся сялянскі вызваленчы рух, прайшло паўстаньне пад кіраўніцтва С. Налівайкі, вяліся ваенныя дзеяньні Казацка-сялянскай вайны.

Пасьля далучэньня тэрыторыі сучаснай вобласьці да Расейскай імпэрыі ў канцы XVIIІ ст. была ўтвораная Валынская губэрня, у 1804 року яе цэнтрам зрабіўся Жытомір.

Жытомірская вобласьць была ўтвораная 22 верасьня 1937 року ў межах УССР.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Вобласьць налічвае 23 адміністрацыйныя раёны, 11 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 43 мястэчкі, 1588 вёсак.

Месты

Абласнога значэньня

Раённага значэньня

Вонкавыя спасылкі

Жытомірская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў