Арлан-белахвост: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат зьмяніў nl:Zeearend (soort) на nl:Europese zeearend
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 64 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q25438 (translate me)
Радок 52: Радок 52:


{{Link GA|de}}
{{Link GA|de}}

[[kbd:БгъащхъуэкӀэху]]
[[ar:عقاب أبيض الذنب]]
[[az:Ağquyruq dəniz qartalı]]
[[ba:Диңгеҙ бөркөтө]]
[[be:Арлан-белахвост]]
[[bg:Морски орел]]
[[br:Morerer lost gwenn]]
[[bxr:Сагаан hүүлтэ бүргэд]]
[[ca:Àguila marina]]
[[cv:Шур хӳреллĕ ăмăрткайăк]]
[[ceb:Haliaeetus albicilla]]
[[cs:Orel mořský]]
[[co:Acula codibianca]]
[[cy:Eryr y Môr]]
[[da:Havørn]]
[[de:Seeadler (Art)]]
[[et:Merikotkas]]
[[en:White-tailed Eagle]]
[[es:Haliaeetus albicilla]]
[[eo:Blankvosta maraglo]]
[[eu:Itsas arrano buztanzuri]]
[[fa:عقاب دریایی دم‌سفید]]
[[fo:Havørn]]
[[fr:Pygargue à queue blanche]]
[[fy:Goesearn]]
[[ko:흰꼬리수리]]
[[hr:Orao štekavac]]
[[is:Haförn]]
[[it:Haliaeetus albicilla]]
[[he:עיטם לבן זנב]]
[[kk:Аққұйрықты субүркіт]]
[[lez:Лацу тум лекь]]
[[lv:Jūras ērglis]]
[[lt:Jūrinis erelis]]
[[hu:Rétisas]]
[[mr:पांढर्‍या शेपटीचा गरुड]]
[[ms:Burung Lang Ekor Putih]]
[[mn:Усны цагаан сүүлт бүргэд]]
[[nl:Europese zeearend]]
[[ja:オジロワシ]]
[[ce:Ḱayn ćoga dolu árzu]]
[[frr:Gusiarn]]
[[no:Havørn]]
[[nn:Havørn]]
[[pnb:چٹی پوچھ آلا عقاب]]
[[pms:Haliaeetus albicilla]]
[[pl:Bielik zwyczajny]]
[[pt:Águia-rabalva]]
[[rue:Холзан бiлохвіст]]
[[ru:Орлан-белохвост]]
[[sah:Боруллуо]]
[[se:Mearragoaskin]]
[[sk:Orliak morský]]
[[sl:Belorepec]]
[[sr:Орао белорепан]]
[[fi:Merikotka]]
[[sv:Havsörn]]
[[tt:Елга каракошы]]
[[tr:Bayağı deniz kartalı]]
[[tk:Garaguş (Akguýruk)]]
[[udm:Тӧдьы быжо ӧрӟи]]
[[uk:Орлан-білохвіст]]
[[vi:Đại bàng đuôi trắng]]
[[zh:白尾海雕]]

Вэрсія ад 18:21, 8 сакавіка 2013

Арлан-белахвост
Арлан-белахвост
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадСокалападобныя
СямействаЯстрабіныя
ВідАрлан-белахвост
Бінамінальная намэнклятура
Haliaeetus albicilla

Арлан-белахвост (па-лацінску: Haliaeetus albicilla) — драпежная птушка з атраду сокалападобных (Falconiformes), сямейства ястрабіных (Accipitridae). Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі[1].

Апісаньне

Даўжыня цела арлана-белахвоста — ад 70 да 90 сантымэтраў, размах крылаў — ад 200 да 240 сантымэтраў, маса — ад 4 да 7 кіляграм. Хвост кароткі, клінавіднай формы. Пер’е дарослай птушкі бурага колеру, галава й шыя з жаўтаватым, колеру ахры асьвятленьнем, хвост белы. Дзюба ў параўнаньні да іншых драпежных птушак вельмі вялікая й моцная, сьветла-жоўтага колеру, таксама як і васкавая скура. Ірыс вока таксама сьветла-жоўты. У адрозьненьні ад беркута (Aquila chrysaetos) лапы арлана-белахвоста не пакрытыя пер’ем да самых пальцаў. Маладыя птушкі цёмна-бурага колеру, дзюба і васкавая скура цёмна-шэрыя. З кожнай лінькай маладыя арланы-белахвосты станавяцца ўсё больш падобнымі на дарослых жывёл, а ў пяцігадовым узросьце птушка носіць цалкам дарослую вопратку. Самкі арлана-белахвоста значна большыя па памерах і маюць большую масу за самцоў. У планірумым палёце птушка трымае шырокія, дошкападобныя крылы гарызантальна. Пасьля чорнага грыфа (Aegypius monachus), барадача (Gypaetus barbatus) і белагаловага сіпа (Gyps fulvus) арлан-белахвост зьяўляецца чацьвертай па велічыні птушкай Эўропы.

Сыстэматыка

Падвіды арлана-белахвоста на сёньняшні час невядомы. Раней арланаў-белахвостаў Грэнляндыі адрозьнівалі ад намінатнай формы як асобны падвід, але сёньня гэты падзел не вытрымлівае крытыкі. Па сваім зьнешнім выглядзе, паводзінах і экалёгіі арлан-белахвост вельмі падобны на амэрыканскага белагаловага арла (Haliaeetus leucocephalus), што для некаторых аўтараў стала падставай дзеля аб’яднаньня двух відаў у супэрвід.

Голас

Такавальная «песьня» арлана-белахвоста мае аднасна высокія й крыху хрыплаватыя ноткі, якія напрыканцы становяцца ўсё вышэй, пераважна дуэтам і нагадваючы «клю, клю, клю, клю, клю»; пры гэтым птушка закідвае галаву ўверх. З адносна вялікай адлегласьці крык арлана-белахвоста чымсьці нагадвае голас чорнага дзятла (Dryocopus martius). Птушка падае голас амаль што выключна каля непасрэднай блізасьці гнязда, пераважна на досьвітку альбо з надыходам цемнаты. Калі нешта здараецца з гняздом, дарослыя птушкі несупыньна выкрыкваюць хрыплае й абрубленае «ак, ак, ак, ак, ак», такі ж голас падаюць маладыя арланы-белахвосты ў гняздзе пры набліжэньні.

Распаўсюджанасьць і жыцьцёвы арэал

зялёны=круглы год, сіні=толькі зімой

Жыцьцёвы арэал арлана-белахвоста цягнецца доўгай паласой па памераных, таёжных і арктычных зонах Эўропы і Азіі ад Ісьляндыі да Камчаткі. Распаўсюджаны таксама й ў Грэнляндыі. У Эўропе тэрыторыі гнездаваньня арлана-белахвоста прасціраюцца з поўначы на поўдзень ад крайняга поўдня Нарвэгіі да поўдня Грэцыі. У Сярэдняй Азіі паўдневая мяжа гнездаваньня праходзіць прыкладна па паўднёвай мяжы тайгі, на поўначы мяжа жыцьцёвага арэалу праходзіць па Ізраілі, Турэччыне, Іране, Іраку й Казахстане. Селіцца арлан-белахвост каля вялікіх водных масіваў — на ўзьбярэжжах, непадалёку ад вялікіх азёраў і рэк. У Цэнтральнай Эўропе арлан-белахвост засяляе ў першую чаргу «леса-азёрныя ландшафты». У Нямеччыне, напрыклад, самыя высокая шчыльнасьць засяленьня тэрыторыяў арланам-белахвостам у асяродзьдзі Мюрытца на зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памэранія, а таксама ў рэгіёне Обэрлаўзіц у Саксоніі.

Харчаваньне

У час вывядзеньня птушанят арлан-белахвост корміцца пераважна рыбай і вадаплаўнымі птушкамі, млекакормчыя маюць у яго рацыёне адносна невялікую ролю. Рыбу арлан-белахвост звычайна здабывае сам, але не брыдзіцца таксама мёртвай і напалову стухленай рыбай. Віды, якія насяляюць жыццёвы арэал арлана-белахвоста, дамінуюць пераважна таксама й ў харчавальным спэктруме птушкі.

У зямлі Шлезьвіг-Гальштайн, напрыклад, працэнтныя суадносіны рыбы й вадаплаўчых птушак у рацыёне арлана-белахвоста складаюць адпаведна 73% і 24%. Астатнія 3% прыходзяцца на млекакормчых, у першую чаргу на трусоў і палявых зайцаў.

Лічыцца, што выява на польскім гербе — стылізаваны арлан-белахвост.

Вандроўніцтвы

Дарослы арлан-белахвост — асёдлая птушка на тэрыторыі амаль што ўсёй Эўропы й застаецца ў сваіх рэўерах круглы год.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Арлан-белахвостсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link GA