Банк: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: gl:Banco
д r2.7.1) (робат дадаў: af:Bank (finansiële instelling)
Радок 32: Радок 32:
[[Катэгорыя:Эканоміка]]
[[Катэгорыя:Эканоміка]]


[[af:Bank (finansiële instelling)]]
[[ar:مصرف]]
[[ar:مصرف]]
[[arc:ܒܝܬ ܥܘܪܦܢܐ]]
[[arc:ܒܝܬ ܥܘܪܦܢܐ]]

Вэрсія ад 02:24, 7 сакавіка 2013

Банк (ад італ. banco — скам’я) — фінансавае прадпрыемства, якое займаецца акумуляцыяй часова свабодных грашовых актываў рынку ў выглядзе ўнёскаў, дае іх у часовае карыстаньне ў выглядзе крэдытаў, а таксама пасярэднічае ва ўзаемаразьліках паміж прадпрыемствамі, установамі і фізычнымі асобамі, удзельнічае ў рэгуляваньні грашовага абарачэньня ў краіне, у тым ліку ў эмісіі грошай.

Клясыфікацыя

Адрозьніваюць дзьве галоўныя групы банкаў, якія ўтвараюць двухузроўневую нацыянальную банкаўскую сыстэму:

  • Нацыянальныя або Цэнтральныя банкі, якія ў сваіх краінах
    • рэгулююць грашовае абарачэньне
    • ажыцьцяўляюць грашовую эмісію
    • рэгулююць крэдыт і валютны курс
    • кантралююць дзейнасьць камэрцыйных банкаў, служаць «банкам банкаў»
    • захоўваюць нацыянальныя рэзэрвы і запасы грашовых сродкаў і золатам.
  • Камэрцыйныя банкі — часьцей за ўсё недзяржаўныя банкі, якія выконваюць багата апэрацыяў, абслугоўваючыя пераважна прадпрыемствы, фірмы, арганізацыі, а таксама прыватных асобаў. Асноўныя функцыі камэрцыйных банкаў:

Камэрцыйныя банкі могуць быць унівэрсальнымі ці спэцыялізаванымі: ашчаднымі, інвэстыцыйнымі, гіпатэчнымі, клірынґавымі.

Унівэрсальныя камэрцыйныя банкі — крэдытна-фінансавыя ўстановы, што ажыцьцяўляюць поўны комплекс банкаўскай дзейнасьці.

Спэцыялізаваныя камэрцыйныя банкі — крэдытна-фінансавыя ўстановы, што між напрамкаў банкаўскай дзейнасьці вызначаюць прыярытэтныя і спэцыялізуюцца на іх рэалізацыі.

Апэрацыі банкаў агулам падзяляюцца на дзьве групы:

    • пасіўныя апэрацыі (апэрацыі па фармаваньні і павелічэньні рэсурснай базы банка, з уласным капіталам улучна);
    • актыўныя апэрацыі (апэрацыі па разьмяшчэньні сфармаванай рэсурснай базы на камэрцыйнай аснове, а таксама з мэтай забесьпячэньня жыцьцядзейнасьці банку).

Вонкавыя спасылкі

Банксховішча мультымэдыйных матэрыялаў