Канцэнтрацыйны лягер: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: th:การกักกัน |
д робат зьмяніў: tr:Toplama Kampı→tr:Toplama kampı |
||
Радок 71: | Радок 71: | ||
[[sv:Koncentrationsläger]] |
[[sv:Koncentrationsläger]] |
||
[[th:การกักกัน]] |
[[th:การกักกัน]] |
||
[[tr:Toplama |
[[tr:Toplama kampı]] |
||
[[uk:Концентраційний табір]] |
[[uk:Концентраційний табір]] |
||
[[ur:بیگار کیمپ]] |
[[ur:بیگار کیمپ]] |
Вэрсія ад 02:02, 7 сакавіка 2013
Канцэнтрацы́йны ля́гер, скарочана канцлягер (ад анг. concentration — «засяроджаньне, збор») — тэрмін, які вызначае адмыслова створаны цэнтар масавага прымусовага зьняволеньня і ўтрыманьня наступных катэгорыяў грамадзян розных краін:
- ваеннапалонных і інтэрнаваных у час вайны;
- палітычных вязьняў за некаторымі дыктатарскімі рэжымамі, у пазасудовым парадку;
- асобаў, зьняволенных паводле нацыянальнай ці іншай прыкметы;
- закладнікаў, зазвычай у час грамадзянскіх войнаў ці акупацыі;
- прызначаных да ліквідацыі ў лягерох сьмерці (у нацыскай Нямеччыне.
Тэрмін «канцэнтрацыйны лягер» быў упершыню ўжыты ў час ангельска-бурскай вайны і быў скарыстаны ангельскай арміяй для ўтрыманьня бурскіх сялянаў, якія канцэнтравалася ў лягерох для прадухіленьня падтрымкі партызанаў.[1][2] Тэрмін, які першапачаткова ўжываўся звычайна да месцаў зьняволеньня ваеннапалонных і інтэрнаваных асобаў, у наш час ён асацыюецца ў першую чаргу з канцэнтрацыйнымі лягерамі Трэцяга Райху, таму цяпер успрымаецца як месца масавага зьняволеньня з надзвычай жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня.[3]
Тэрмін у былыя часы таксама выкарыстоўваўся зь іншым сэнсам. Гэтак, у 1904—1914, калі паток імігрантаў у Новы сьвет перавышаў 5000 чалавек на дзень, «канцэнтрацыйнымі лягерамі» ў ЗША называліся лягеры для часовага разьмеркаваньня імігрантаў.
Крыніцы
- ^ Concentration Camp. The Columbia Encyclopedia, Sixth Edition, 2008. Columbia University Press.
- ^ Concentration Camps during the South African / Boer War, 1899-1902 (анг.)
- ^ Ігар Кузьняцоў Таталітарызм. Курс лекцыяў. Лекцыя №4 // Беларускі Калегіюм.
Вонкавыя спасылкі
Канцэнтрацыйны лягер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |