Расьліны: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат дадаў: bar:Pflanzna
д r2.7.2) (робат зьмяніў pnb:پودا на pnb:بوٹے
Радок 168: Радок 168:
[[uz:Oʻsimliklar]]
[[uz:Oʻsimliklar]]
[[pa:ਪੌਦਾ]]
[[pa:ਪੌਦਾ]]
[[pnb:پودا]]
[[pnb:بوٹے]]
[[ps:بوټی]]
[[ps:بوټی]]
[[koi:Быдмас]]
[[koi:Быдмас]]

Вэрсія ад 06:01, 6 сакавіка 2013

Расьліны
Файл:Diversity of plants image version 3.png
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
Бінамінальная намэнклятура
Plantae

Расьліны (па-лацінску: Plantae) — царства жывых арганізмаў. Важнейшае адрозьненьне расьлін ад іншых жывых арганізмаў — здольнасьць да аўтатрофнага харчаваньня, пры гэтым зялёныя расьліны выкарыстоўваюць энэргію сонечных прамянёў, зьдзяйсьняюць фотасынтэз — працэс, у выніку якога ствараецца асноўная маса арганічнага рэчывы біясфэры і падтрымліваецца газавы стан атмасфэры. Такім чынам расьліны галоўная першасная крыніца ежы і энэргіі для ўсіх іншых формаў жыцьця на Зямлі. Вядома каля 500 тысячаў. відаў цяпер існуючых расьлін. Зь сярэдзіны XX стагодзьдзя з царства расьлін вылучаюць самастойнае царства грыбоў. Усе праявы жыцьцядзейнасьці расьлін вывучае батаніка.

Вышэйшыя і ніжэйшыя

Усе расьліны складаюць адну вялікую групу, у якую ўваходзяць вышэйшыя і ніжэйшыя расьліны.

Да ніжэйшых расьлін звычайна адносяць водарасьці, агульны лік відаў якіх складае каля 35 тысячаў відаў.

Да вышэйшых расьлін адносяцца імхі, дзеразовыя, хвашчы, папараці, голанасенныя, пакрытанасенныя. У адрозьненьне ад ніжэйшых, у вышэйшых расьлін маюцца добра дыфэрэнцыяваныя тканкі і органы. Ва ўсіх вышэйшых мужчынскія і жаночыя рэпрадуктыўныя органы шматвузавыя. Онтагенэз у вышэйшых расьлін падзяляецца на эмбрыянальны і постэмбрыянальны пэрыяды.

Вышэйшыя па вельмі важнай прыкмеце — будове жаночых полавых органаў — падзяляюць на дзьве буйныя групы: археганіяльныя і песьцікавыя. Першая зь іх уключае напрыклад аддзелы Мохавыя, Дзеразовыя, Хвашчовыя, Папаратнікавыя, Голанасенныя і аб’ядноўвае больш за 50 тысячаў відаў. Усе прадстаўнікі гэтай групы валодаюць жаночым полавым органам у форме архегонія. Другая група — песьцікавыя, прадстаўлена адным аддзелам — пакрытанасеннымі (каля 250 тысячаў відаў), жаночым палавым органам якіх зьяўляецца песьцік.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Расьлінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA