Мартын Лютэр Кінг: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: ckb:مارتین لووتەر کینگ
д r2.7.3) (робат дадаў: gn:Martin Luther King
Радок 57: Радок 57:
[[as:মাৰ্টিন লুথাৰ কিং, অনুজ]]
[[as:মাৰ্টিন লুথাৰ কিং, অনুজ]]
[[ast:Martin Luther King]]
[[ast:Martin Luther King]]
[[gn:Martin Luther King]]
[[az:Martin Lüter Kinq]]
[[az:Martin Lüter Kinq]]
[[bn:মার্টিন লুথার কিং, জুনিয়র]]
[[bn:মার্টিন লুথার কিং, জুনিয়র]]

Вэрсія ад 19:07, 5 сакавіка 2013

Мартын Лютэр Кінг
Martin Luther King, Jr.
Мартын Лютэр Кінг у 1964 годзе на прэс-канфэрэнцыі
Род дзейнасьці правы чалавека
Дата нараджэньня 15 студзеня 1929 года
Месца нараджэньня Атланта, ЗША
Дата сьмерці 4 красавіка 1968 года
Месца сьмерці Мэмфіс, ЗША
Прычына сьмерці агнястрэльная рана[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак праваахоўнік, тэоляг, прапаведнік, сьвятар, пісьменьнік, пастар, пацыфіст, гуманіст, праваабаронец, пацыфіст, палітык
Месца працы
Бацька Мартын Лютэр Кінг-старэйшы[d]
Маці Альбэрта Ўільямз Кінг[d]
Дзеці Yolanda King[d], Martin Luther King III[d], Dexter Scott King[d] і Bernice King[d]
Узнагароды
Сайт thekingcenter.org (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Ма́ртын Лю́тэр Кінг (па-ангельску: Martin Luther King, 15 студзеня 1929, Атланта4 красавіка 1968, Мэмфіс) — баптысцкі пастар, грамадзкі дзеяч, які змагаўся за роўныя правы для афраамэрыканскіх грамадзянаў ЗША, ляўрэат Нобэлеўскай прыміі Міру, Чалавек Году 1963 году паводле часопіса Time.

Біяграфія

Мартын Лютэр Кінг нарадзіўся 15 студзеня 1929 года ў Атланце, у сям’і сьвятара баптысцкай царквы. Сям’я жыла ў квартале, дзе жылі чорнаскурыя грамадзяне сярэдняга прыбытку. У 13 гадоў Мартын паступіў у ліцэй пры Ўнівэрсытэце Атланты. У 15 гадоў ён перамог у конкурсе аратараў, які праводзіўся мурынскай арганізацыяй Джорджыі.

Восеньню 1944 года Кінг паступіў у каледж Маргаўз. У гэты час ён стаў сябрам Нацыянальнай асацыяцыі прагрэсу каляровага насельніцтва. У 1947 годзе Мартын стаў сьвятаром, і пачаў дапамагаць бацьку ў царкве. Атрымаўшы ступень бакаляўра сацыялёгіі ў 1948 годзе, ён паступіў у тэалягічную сэмінарыю, дзе ў 1951 годзе атрымаў ступень бакаляўра багаслоўя, а ў наступным годзе стаў пастарам баптысцкай царквы ў Мантгомэры, Алабама. У 1955 годзе, у Бостанскім унівэрсытэце, Мартын Лютэр Кінг атрымаў ступень доктара тэалёгіі.

1 сьнежня 1955 года, у горадзе Мантгомэры, вяртаючыся дамоў з працы, швачка Роза Паркс, парушыўшы існаваўшы закон, адмовіла беламу мужчыне саступіць месца ў грамадзкім транспарце. Паркс была арыштавана, але гэта выклікала выбух масавых пратэстаў і шматмесячны байкот грамадзкага транспарту чорным насельніцтвам горада. Мартын Лютэр Кінг кіраваў гэтым байкотам, мэтай якога стала скасаваньне расавай сэгрэгацыі. Пасьля сэрыі пратэстаў Вярхоўны Суд прызнаў расавую сэгрэгацыю пазазаконнай.

Пасьля гэтага скандалу, Мартын атрымаў вялізарную папулярнасьць сярод мурынскага насельніцтва паўднёвых штатаў ЗША. Ягоная дзейнасьць хутка распаўсюдзілася на ўвесь Поўдзень. Стратэгіяй яго барацьбы быў негвалтоўны супраціў. Мэтай усіх дзеяньняў было скасаваньне расавай сэгрэгацыі па ўсіх ЗША. Для папулярызацыі руху выкарыстоўваліся аўтобусы, якія перавозілі актывістаў барацьбы ў розныя гарады, дзе ў гэты час праводзіліся акцыі.

У 1957 годзе Кінг быў абраны кіраўніком арганізацыі “Канфэрэнцыя кіраўніцтва хрысьціянаў поўдня”, якая была створана для барадзьбы за грамадзянскія правы мурынскага насельніцтва. У верасьні 1958 года ён быў паранены нажом у Гарлеме. У 1960 годзе Мартын Лютэр Кінг, па запрашэньню Джавахарлала Нэру, наведаў Індыю, дзе вывучаў дзейнасьць Махатмы Гандзі.

Пасьля выступу ў Бірмінггэме, у Алабаме ў 1963 годзе, справакаваў уключэньне адміністрацыі Джона Кенэдзі падтрымаць барацьбу за правы мурынаў. У гэтым жа годзе быў зьдзейсьнены Марш на Вашынгтон. У наступным годзе атрымаў Нобэлеўскую Прэмію Міру. У 1966 годзе Мартын спрабаваў ліквідаваць трушчобы ў Чыкага. Быў актыўным праціўнікам Вайны ў Віетнаме. Напісаў кнігу “Why We Can’t Wait” (Чаму мы ня можам чакаць).

4 красавіка 1968 года Мартын Лютэр Кінг быў забіты ў Мэмфісе снайпэрам Джэймсам Эрлам Рэем. Забойца быў прысуджаны да 99 гадоў турмы.

Выступы Мартына Лютэра Кінга лічацца клясыкай аратарскага мастацтва, асновай ягонай барацьбы быў негвалтоўны супраціў. Шырокую вядомасьць атрымала прамова Кінга “I have a dream” (Я маю Мару), якую ён прамовіў пад час Маршу на Вашынгтон у манумэнта Лінкальну. Яе слухалі каля 300 тыс. чалавек.

Пасьля ягонага забойства Япіскапальная царква ЗША прызнала Мартына Лютэра Кінга мучанікам, які аддаў сваё жыцьцё за хрысьціянскую царкву.

Трэці панядзелак студзеня адзначаецца ў ЗША як Дзень Мартына Лютэра Кінга, і лічыцца нацыянальным сьвятам.

Вонкавыя спасылкі

Мартын Лютэр Кінгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA