Канкляў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат дадаў: szl:Kůnklawe
д r2.7.2) (робат дадаў: lv:Konklāvs
Радок 64: Радок 64:
[[ka:პაპის კონკლავი]]
[[ka:პაპის კონკლავი]]
[[la:Conclave]]
[[la:Conclave]]
[[lv:Konklāvs]]
[[lt:Konklava]]
[[lt:Konklava]]
[[hu:Konklávé]]
[[hu:Konklávé]]

Вэрсія ад 05:55, 5 сакавіка 2013

Канклáўлац. cum clavis — «пад ключом») — сход Калегіі кардыналаў для выбараў Папы Рымскага. Канкляў адбываецца адпаведна апостальскай канстытуцыі Universi Dominici gregis («Ўся паства Гасподняя») выдадзенай пантыфікам Янам Паўлам ІІ 22 лютага 1996 года.

Адпаведна гэтаму дакумэнту (артыкул 37), тэрмін склікання сходу вызначаецца не раней за 15 і не пазней за 20 дзён пасьля сьмерці Папы.

Агульныя правілы

Выбары Папы Рымскага адбываюцца ў адпаведнасьці з царкоўнымі законамі і традыцыямі. Актыўнае выбарчае права распаўсюджваецца пачынаючы з 1059 году толькі на кардыналаў. Дагэтуль у выбары Папы Рымскага ўдзельнічалі прадстаўнікі царквы і акламацыйна таксама жыхары Рыма. Права на зьмену існуючых правіл канклава мае толькі Папа Рымскі. У яго кампетэнцыю таксама ўваходзіць наданьне кардынальскага тытулу, і таму Папа мае некаторы ўплыў на выбар свайго пасьлядоўніка. Права ўласна вызначаць свайго пасьлядоўніка Папа Рымскі ня мае.

Від Сіксцінскай капэлы з купалу Сабора Святога Пятра

Да канца існавання Папскай вобласці ў 1870 годзе канклаў адбываўся ў рымскім палацы Квірынталь, а пасля гэтага быў перанесены ў Сіксцінскую капэлу ў Ватыкан. Да выбару новага Папы Рымскага ў 1978 годзе кардыналы не мелі права адлучацца з памяшкання ўвесь час правядзення канлава, таму ў Сіксцінсай Капэле і прылягаючых да яе памяшканнях для кардыналаў неабходна было ўсталёўваць невялікія спальныя кельі. Згодна новаму рэгламенту, які быў прыняты Папай Іаанам Паўлам II, кардыналы маюць цяпер права жыць у новым гасцінным доме Домус Санктэ Мартэ (Domus Sanctae Marthae) у час правядзення канклава. Але і сёння кардыналы не маюць права на якія-небудзь кантакты са знешнім мірам. Усе астатнія жыхары гасціннага дома павінны на гэты час яго пакінуць. Тэлефон, тэлебачанне, радыё, пошта, газеты і іншыя друкаваныя сродкі масавай інфармацыі не дазваляююца. Гэты рэгламент быў упершыню ўжыты ў 2005 годзе пасля смерці Папы Іаана Паўла II.

Жорскі рэгламент абмежавання кардыналаў ад знешняга міру ставіў раней сваёй мэтай вымушэнне кардыналаў да прыняцця рашэння ў магчыма кароткі тэрмін. Сённяшняя мэта абмежавання — максімальная адлучэнне выбаршчыкаў ад усялякага знешняга ўплыву.

Выбарчы працэс

Канклаў пачынаецца не раней чым на 15-ы і не пазней чым на 20-ды дзень сэдысвакансіі з месы ў Саборы Святога Пятра і наступным пераходам кардыналаў з правам выбару у Сіксцінскую капэлу. Пасля прысягі кардыналаў, папскі цэрэманіяльны майстар прамовай «Extra omnes» («усе наружу») прымушае ўсіх тых, хто не належыць да капэлы, пакінуць памяшканне, Сіксцінскую капэлу пасля гэтага зачыняюць.

Туры выбараў праходзяць у адпаведнасці з дэтальна выпрацаваным цэрэманіялам: у першы дзень адбываецца толькі адзін тур выбару, у наступныя дні — звычайна два туры да палудня, і два пасля. Спісы кандыдатаў пры гэтым не існуюць. Кожны кардынал павінен максімальна непазнавальным шрыфтам і пры гэтым дастаткова чытабельнымі літарамі занатаваць не невялічкім лісце бумагі імя таго кандыдата, якому ён аддае перавагу. Згорнутыя напапалам, запіскі кардыналаў мае велічыню не большую за 2х2 сантыметра. На кожным выбарчым «бялютні» напісана «Eligo in Summum Pontificem» (Я выбіраю найвышэшым пантыфікам/біскупам, што значыць Папу). Кожны кардынал узыходзіць да алтару ў паслядоўнасці рангавага парадку, уздымае выбарчы белюцень над сабой, так каб ён быў бачны ўсім, апускаецца на калені для кароткай малітвы і клянецца: «Я прашу Хрыста, які будзе маім суддзёй, быць сведкам таго, што той, каго я абраў, гэта той, каго я лічу быць абраным па волі божай.» Пасля таго як выбарчыя белюценю апускаюцца ў вурну (велічыня праёму практычна выключае магчымасць праціснуць туды две бумажкі адразу), скрынку з галасамі закрывае адзін з трох выбарчых памошнікаў і трасе, каб змяшаць белютні. Кожны з трох выбарчых памошнікаў натуе імя выбранага кандыдата пры падліку галасоў на асобных лісце. Выбары прызнаюцца легітымным толькі ў тым выпадку, калі колькасць лістоў з галасамі адпавядае колькасці кардыналаў, якія ўдзельнічаюць у выбарах, пры гэтым неабходнай умовай з’яўляюцца таксама аднолькавыя рэзультаты індывідуальнага падліку кожнага з трох выбарчых памошнікаў.

Тэарэтычна кожны каталік, які па царкоўнаму праву можа стаць біскупам, гэта значыць ва ўзросце ня меншым за 35 гадоў і нежанаты мужчына, таксама мае права быць Папай. Каб выбары былі прызнаныя сапраўднымі, кандыдат павінен набраць две трэці галасоў. Пасля трыццаці безпаспяховых тураў кардыналы могуць пагадніцца на тым, што пачынаючы з гэтага моманту большасці галасоў хапае, каб абраць Папу. Таксама магчымым з’яўляецца ў гэтым выпадку выбар аднаго з двух кандыдатаў-пераможцаў па турам. У 20-м стагодзьдзі больш чым 15 тураў па выбару Папы не было.

Выбарчыя лісты безпаспяховага тура выбараў па даўняй традыцыі спальваюць, дадаўшы некаторую колькасць мокрай саломы і масла, якія надаюць дыму чорны колер і з’яўляюцца для назіральнікаў знакам таго, што канчатковага выніку пакуль няма. Пры паспяховым туры выбараў выбарчыя лісты паляць з сухой саломай, над Сіксцінскай капэлай уздымаецца белы дым і сігналізуе чакаючым аб тым, што новы Папа нарэшце абраны. Пакольку дым не заўсёды быў такога колеру, які адпавядаў бы адпаведнаму выніку тура, сёння ў касцёр дабаўляюць хемікаліі, якія надаюць дыму адпаведна чорны ці белы колер. Пасля гэтага Сіксцінсую капэлу адчыняюць, а ў Саборы Святога Пятра пачынаецца калакольны звон. Затым формулай «Annuntio vobis gaudium magnum, habemus Papam!» («Я абвяшчаю вам з вялікай радасцю, у нас ёсць новы Папа!») старэйшы па рангу першы кардынал-д’якан святочна называе імя абранага. Галасы і імёны кандыдатаў не абвяшчаюцца і застаюцца патаемнымі.

Права выбіраць у канклаве мае кожны кардынал рымска-каталіцкай царквы, ўзрост якога ў дзень наступлення седысвакансіі не перавышае 80 год. Колькасць кардыналаў не павінна быць большай чым 120 чалавек. Кожны з кардыналаў павінен прымаць удзел у выбарах, выключэнням з правіла можа з’яўляцца хвароба альбо іншая важкая прычына. Але і ў тым выпадку, калі кардынал не з’яўляецца на цэрэмонію, канклаў адбываецца і без яго.

Традыцыйна існуюць тры розныя варыянты выбарчага працэсу Папы:

  • Выбары per scrutinium — тайнае галасаванне пры дапамозе выбачых лістоў, практыкуецца да сённяшняга дня
  • Выбары per compromissum адбываюцца тады, калі кардынальны калегіум не можа пагадніцца па выбару адзінага кандыдата пасля шматлікіх тураў. У гэтым выпадку вынікі апошняга легітымнага тура дэлегіруюць невялікай групе кардыналаў.
  • Выбары quasi ex inspiratione/per acclamationem seu inspirationem адываецца ў тым выпадку, калі кардынал прапанаваў імя аднаго кандыдата, а астатнія спантанна падтрымалі яго ў акламацыйным парадку.

Месца правядзення канклава

Месцам, дзе пачынаючы з 14-га стагодзьдзя праходзілі канклавы, быў за невялікімі выключэннямі Рым. Але толькі пасля дакументу Іаана Паўла II з назвай «Universi dominici gregis» у 1996 годзе Ватыкан быў канчаткова вызначаны месцам правядзення канклава. Канклаў павінен заўсёды і нязменна адбывацца ў Сіксцінскай капэле.

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA