Кецкая мова: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged isolated.
д r2.7.3rc2) (робат дадаў: se:Ketagiella
Радок 121: Радок 121:
[[pt:Língua ket]]
[[pt:Língua ket]]
[[ru:Кетский язык]]
[[ru:Кетский язык]]
[[se:Ketagiella]]
[[fi:Ketin kieli]]
[[fi:Ketin kieli]]
[[sv:Ketiska]]
[[sv:Ketiska]]

Вэрсія ад 21:35, 3 сакавіка 2013

Кецкая мова
Остыганна ӄа’
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён захад Краснаярскага краю
Колькасьць карыстальнікаў прыкладна 190 чал.[1]
Клясыфікацыя Дэнэ-каўкаскія мовы
(дыскусійна)
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Дапаможная мова ў
Рэгулюецца
Статус: 8а памірае[d][2]
Пісьмо кірыліца
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-3 ket
SIL ket

Ке́цкая мова — мова кецка-югскае галіны енісейскае моўнае сям’і, на якой размаўляе народ кеты. Мова зьяўляецца адной з моваў-ізалятаў, да якіх адносіцца енісейская моўная сям’я.

Мова хутка зьнікае — ў нашыя часы з прыкладна 1 200 кетаў на кецкай мове размаўляе прыкладна 200 чалавек.

Улучана ў Атляс зьнікаючых моваў паводле вэрсіі ЮНЭСКО[3].

Агульная характарыстыка

Пісьмовасьць

Кецкая мова базавалася на лацінскай і кірылічнай ґрафіцы. У 30 гады ХХ ст. на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі быў уведзены лацінскі альфабэт. Пазьней кецкая мова была пераведзена на кірыліцу.

Сучасны выгляд кецкага альфабэту.

А а Б б В в Г г Г̡ г̡ Д д Е е Ё ё
Ж ж З з И и Й й К к Ӄ ӄ Л л М м
Н н Ӈ ӈ О о Ө ө П п Р р С с Т т
У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ
Ә ә Ы ы Ь ь Э э Ю ю Я я

Дыялекты

Раней да дыялектаў кецкае мовы таксама залічвалі югскую мову, якая разглядалася як сымскі дыялект кецкае мовы.

Гісторыя вывучэньня

Першыя згадкі аб кецкай мове прыпадаюць на 1788 год. У гэтым годзе вядомы навукоўца і вандроўнік Пэтэр Сымон Паляс у сваіх шляхавых нататках упершыню адзначыў існаваньне мовы.

У 1858 годзе вядомы дасьледчык фіна-вугорскіх і самадзійскіх моваў Матыяс Аляксандар Кастрэн выдаў першае апісаньне ґраматыкі кецкае мовы. У тыя часы мову называлі асьцяка-енісейскай і памылкова лічылі яе фіна-вугорскай.

Пазьней, у ХХ ст. вывучэньне мовы значна пашырылася. У 1934 годзе Н. Каргерам апублікавана ґраматыка й лемантар кецкае мовы, у 60 гг. мова вывучалася праз шэраг экспэдыцыяў, таксама мова вывучалася У. Тапаровым, А. Дульзонам, Е. Крэйновічам і інш.

У нашыя часы робяцца спробы далучыць ізаляваную енісейскую моўную сям’ю (у якую ўваходзіць кецкая мова) да іншых, буйнейшых моўных ґрупаў: дэнэ-каўкаскае і дэнэ-енісейскае ґрупы, ставяцца спробы давесьці роднасьць кецкае мовы з мовай бурушаскі і сына-тыбэцкімі мовамі.

Спасылкі

Крыніцы