Франк Рыбэры: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: zh-yue:列貝利
Радок 153: Радок 153:
[[ur:فرانک ریبری]]
[[ur:فرانک ریبری]]
[[vi:Franck Ribéry]]
[[vi:Franck Ribéry]]
[[zh-yue:列貝利]]
[[zh:弗兰克·里贝里]]
[[zh:弗兰克·里贝里]]

Вэрсія ад 08:26, 26 лютага 2013

Франк Рыбэры
Франк Рыбэры
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 красавіка 1983
Булёнь-сюр-Мэр, Францыя
Рост 170
Вага 72
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баварыя Мюнхэн
Нумар 7
Моладзевыя клюбы
1989—1996
1996—1999
1999—2000
Канці Булёнь
Ліль
Булёнь
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2002
2002—2003
2003—2004
2004—2005
2005
2005—2007
2007—
Булёнь
Алез
Брэст
Мэц
Галатасарай
Марсэль
Баварыя
28 (6)
19 (1)
35 (3)
20 (1)
14 (0)
60 (11)
146 (47)
Зборныя
2006— Францыя 64 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
5 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
23 чэрвеня 2012.

Франк Рыбэры (па-француску: Franck Ribéry; нарадзіўся 7 красавіка 1983 году, Булёнь-сюр-Мэр, Францыя) — францускі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Баварыя» й нацыянальную зборную Францыі на пазыцыі паўабаронцы. Па веравызнаньні зьяўляецца мусульманам.

Клубная кар’ера

Францускія клюбы

Пачынаў сваю кар’еру ў 2001 годзе ў камандзе «Булёнь», якая гуляла ў 2-й французскай лізе. У наступным сэзоне перайшоў у клюб клясам ніжэйшым у «Алімпік» з Алезу. Некаторы час не гуляў у футбол з-за фінансавых праблемаў, і некалькі месяцаў працаваў дарожным рабочым. У 20032004 годзе выступаў за «Брэст», у 2004 годзе перайшоў у «Мэц».

«Галатасарай» Стамбул

У 2005 годзе Франк перайшоў у «Галатасарай», які неўзабаве пакінуў з-за нявыплаты заробку. У складзе «Галатасараю» стаў пераможцам кубку Турэччыны.

«Алімпік» Марсэль

Франк перайшоў на правах вольнага агента ў «Алімпік Марсэль» у 2005 годзе. У 2006 годзе са зборнай Францыяй стаў фіналістам чэмпіянату сьвету.

«Баварыя» Мюнхэн

7 чэрвеня 2007 году перайшоў у мюнхэнскую «Баварыю», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт за рэкордныя для клюба 25 мільёнаў эўра. Рыбэры атрымаў футболку пад нумарам 7, якая вызвалілася па завяршэньні кар’еры Мэхмэта Шоля, легенды клюба, у канцы сэзону 2006—2007 гадоў. Рыбэры паказаў сябе як шматбаковы й хуткі паўабаронца, які забясьпечваў шматлікімі пасамі двух форвардаў клюба: Міраслава Клёзэ і Люку Тоні.

Кар’ера ў зборнай

У нацыянальнай зборнай Францыі дэбютаваў у траўні 2006 году ў матчы супраць Мэксыкі.

Дасягненьні

Сьцяг Турэччыны Галатасарай:

Сьцяг Францыі Марсэль:

Сьцяг Нямеччыны Баварыя:

Сьцяг Францыі зборная Францыі:

Асабістае жыцьцё

Калі Рыбэры было 2 гады, ён і ягоная сям’я патрапілі ў сур’ёзную аўтакатастрофу ў Булёні-сюр-Мэр. Аўтамабіль, у якім яны ехалі, сутыкнуўся з грузавіком, і Франк стукнуўся тварам аб ветравое шкло. Пасьля гэтай падзеі на правай частцы твару ў яго засталіся два доўгіх шнары. Рыбэры прапаноўвалі правесьці плястычную апэрацыю, якая б цалкам выдаліла гэтыя шнары, але ён адмовіўся, матывуючы гэта тым, што яны робяць яго мацней[1].

Франк прыняў іслам і жанаты на альжырцы па імені Вагіба й мае зь ёй двух дачок. Малодшая дачка нарадзілася 9 студзеня 2008 году ў Парыжы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Франк Рыбэрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Накід:Футбаліст

Шаблён:Link GA