Дэпартыва Ля-Каруньня: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: jv:Deportivo de La Coruña
д r2.7.2) (робат зьмяніў zh:拉科鲁尼亚竞技 на zh:拉科鲁尼亚竞技俱乐部
Радок 129: Радок 129:
[[uk:Депортіво (Ла-Корунья)]]
[[uk:Депортіво (Ла-Корунья)]]
[[zh-yue:拉科魯尼亞足球會]]
[[zh-yue:拉科魯尼亞足球會]]
[[zh:拉科鲁尼亚竞技]]
[[zh:拉科鲁尼亚竞技俱乐部]]

Вэрсія ад 00:30, 23 лютага 2013

Сьцяг Гішпаніі Дэпартыва
Поўная назва Real Club Deportivo de La Coruña, S.A.D.
Заснаваны 1906
Горад Ля-Каруньня, Гішпанія
Стадыён «Рыясор»
Умяшчальнасьць: 34 600
Прэзыдэнт Аўгуста Сэсар Лендойра
Галоўны трэнэр Хасэ Люіс Ольтра
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2011—2012 Сэгунда
1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Дэпартыва (па-гішпанску: Real Club Deportivo de La Coruña) ― гішпанскі футбольны клюб з гораду Ля-Каруньня з правінцыі Галісія, удзельнік гішпанскай Ля Лігі. Заснаваны ў 1906 годзе. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Рыясор», што ўмяшчае 34 600 гледачоў.

Адзін з самых пасьпяховых клюбаў Гішпаніі. Аднойчы стаў пераможцам чэмпіянату Гішпаніі (2000) й яшчэ пяць разоў фінішаваў другім (1950, 1994, 1995, 2001 і 2002). Двойчы выйграваў Кубак Гішпаніі й тройчы Супэркубак. Пяць разоў прымалі ўдзел у Лізе чэмпіёнаў і столькі ж разоў у Кубку УЭФА. Да правядзеньня чэмпіянату Гішпаніі клюб шэсьць разоў станавіўся чэмпіёнам Галісіі (1927, 1928, 1931, 1933, 1937, 1940).

Галоўным праціўнікам клюбу зьяўляеццца іншая каманда з Галісіі — «Сэльта» зь Віга. Традыцыйна гуляе ў бела-сініх паласатых кашулях і сініх шортах і гетрах.

Гісторыя

У 1902 годзе Хасэ Марыя Абаля вярнуўся дадому ў Ля-Каруньню пасьля навучаньня ў Ангельшчыне, дзе ён пазнаёміўся з гульнёй у футбол. У 1904 годзе ён разам зь сябрамі сабралі каманду, якую назвалі Каруньня (гішп. Coruña). Гульня ў горадзе стала больш папулярнай, калі ў прэстыжнай гімназіі гораду Sala Calvet футбол быў уведзены ў праграму навучаньня.

У сьнежні 1906 году вучні гімназіі згаданай вышэй стварылі сваю ўласную каманду, якую назвалі Club Deportivo da Sala Calvet. Праз два з паловай гады клюб атрымаў статус каралеўскага ад Альфонса XIII і з гэтага часу існуе цяперашні назоў каманды Real Club Deportivo de A Coruña.

Дасягненьні

Склад каманды

Па стане на 1 верасьня 2012 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Даніель Арансубія 1979
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Мануэль Паблё (капітан) 1976
3 Сьцяг Бразыліі Аб Эвалда (у арэндзе з «Спортынгу») 1982
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Алекс Бэргантыньнёс 1985
5 Сьцяг Партугаліі Аб Зэ Каштру 1983
6 Сьцяг Гішпаніі Аб Айтамі Артылес 1986
7 Сьцяг Гішпаніі ПА Сауль Фэрнандэс 1985
8 Сьцяг Партугаліі ПА Андрэ Сантуш (у арэндзе з «Спортынгу») 1989
9 Сьцяг Партугаліі Нап Піццы (у арэндзе з «Брагі») 1989
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Хуан Радрыгес 1990
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Рыкі 1980
12 Сьцяг Партугаліі Аб Тыягу Мігел (у арэндзе з «Рыю Авэ») 1988
13 Сьцяг Аргентыны Бр Хэрман Люкс 1982
14 Сьцяг Калюмбіі ПА Абэль Агіляр (у арэндзе з «Эркулеса») 1985
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Ляўрэ 1985
16 Сьцяг Партугаліі ПА Бруну Гама 1987
17 Сьцяг Гішпаніі Аб Айосэ Дыяс 1982
18 Сьцяг Гішпаніі ПА Хавіер Камуньняс (у арэндзе зь «Вільлярэалу») 1980
19 Сьцяг Партугаліі Аб Родэрык Міранда (у арэндзе з «Бэнфікі») 1991
20 Сьцяг Гішпаніі ПА Хесус Васкес 1980
21 Сьцяг Гішпаніі ПА Хуан Карляс Валерон (віцэ-капітан) 1975
22 Сьцяг Партугаліі ПА Дыёгу Саламан (у арэндзе з «Спортынгу») 1988
23 Сьцяг Экватарыяльнай Гвінэі Нап Радольфа Бадыпа 1977
24 Сьцяг Гішпаніі Аб Карляс Марчэна 1979
25 Сьцяг Партугаліі Нап Нэлсан Алівэйра (у арэндзе з «Бэнфікі») 1991
29 Сьцяг Гішпаніі Нап Хуан Карляс 1991
33 Сьцяг Гішпаніі Аб Дыега Сэаанэ 1988

Вонкавыя спасылкі

Дэпартыва Ля-Каруньнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA