Ордэн італійскіх базылянаў кляштару Гротафэрата: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: la:Ordo Basilianus Italiae; касмэтычныя зьмены
Радок 24: Радок 24:


[[ca:Orde Basilià Italià de Grottaferrata]]
[[ca:Orde Basilià Italià de Grottaferrata]]
[[it:Ordine Basiliano Italiano di Grottaferrata]]
[[it:Ordine basiliano italiano di Grottaferrata]]
[[la:Ordo Basilianus Italiae]]
[[la:Ordo Basilianus Italiae]]
[[pl:Zakon Bazyliański Włoski albo Grottaferracki]]
[[pl:Zakon Bazyliański Włoski albo Grottaferracki]]

Вэрсія ад 21:13, 21 лютага 2013

Абацтва Гротафэрата

Ордэн італійскіх базылянаў кляштару Гротафэрата (па-лацінску: Ordo Вasilianus Italiae, seu Cryptoferratensis) - каталіцкі ордэн бізантыйскага абраду. Прытрымліваецца статуту, складзеным сьвятым Васілём Вялікім.

Гісторыя

Першыя кляштары бізантыйскага абраду зьявіліся ў Паўднёвай Італіі й Сыцыліі ў VIII-IX стст. Яны былі заснаваныя грэкамі, уцекачамі зь Бізантыі у пэрыяд іканаборства. У 1004 манах Ніл Расанскі заснаваў кляштар Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Гротафэраце ў 18 кілямэтрах ад Рыму. Пасьля Вялікага расколу гэты і шэраг іншых кляштараў Паўднёвай Італіі працягваў практыкаваць бізантыйскую літургію і жыць паводле статуту сьвятога Васіля Вялікага, знаходзячыся ў зносінах са Сьвятым Пасадам у складзе італа-грэцкае (пазьней італа-альбанскае ўсходне-каталіцкае царквы). Практыка выкарыстаньня статуту Васіля Вялікага ў каталіцкай царкве канчаткова была ўзаконеная ў 1561 папежам Піюсам IV. 1 лістапада 1579 згодна з энцыклікай Benedictus Dominus на падставе грэцкіх кляштараў у Цэнтральнай і Паўднёвай Італіі папеж Рыгор XIII заснаваў адзіную Італа-гішпанскую кангрэгацыю базылянаў з цэнтрам у Гротафэраце. Узначальваў яе протаархімандрыт.

Напачатку XVIII ст. Ордэн быў далучаны да бэнэдыкцінаў, пачаўся працэс лацінізацыі. Ордэн быў амаль знішчаны ў канцы XVIII-XIX стст. у выніку палітыкі сэкулярызацыі, якая праводзілася ў Нэапалітанскім каралеўстве: на 1866 усе кляштары базылянаў, акрамя Гротафэраты былі зачыненыя. Тым ня менш у 1880 абатам Джузэпэ Коца-Луцы (памёр у 1905) была ўзноўленая бізантыйская традыцыя й распачатае адраджэньне Ордэну. У 1900 была прынятая новая канстытуцыя. У 1937 папеж Піюс XII узьвёў абацтва Гротафэрата ў статут тэрытарыяльнага абацтва з прамым падначаленьнем Ватыкану. Абацтва ў цяперашні час уяўляе сабой самастойную адзінку ў складзе італа-альбанскае каталіцкае царквы. У 1998 Ордэн налічваў 2 кляштары, 25 манахаў, зь якіх 15 - сьвятары.

Крыніцы

Глядзіце таксама