Асіпавічы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: bg:Осиповичи
д r2.7.3) (робат дадаў: sr:Асіповічы
Радок 143: Радок 143:
[[pl:Osipowicze]]
[[pl:Osipowicze]]
[[ru:Осиповичи]]
[[ru:Осиповичи]]
[[sr:Асіповічы]]
[[fi:Asipovitšy]]
[[fi:Asipovitšy]]
[[uk:Осиповичі]]
[[uk:Осиповичі]]

Вэрсія ад 05:18, 17 лютага 2013

Асіповічы
Будынак адміністрацыі раёну
Будынак адміністрацыі раёну
Герб Асіповічаў Сьцяг Асіповічаў
Першыя згадкі: 18 стагодзьдзе
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Асіповіцкі
Насельніцтва: 34 300 (2006)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+3
UTC+3
Тэлефонны код: +375 2235
Паштовы індэкс: 213759—213761, 213763—213765
Аўтамабільны код: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°18′ пн. ш. 28°39′ у. д. / 53.3° пн. ш. 28.65° у. д. / 53.3; 28.65Каардынаты: 53°18′ пн. ш. 28°39′ у. д. / 53.3° пн. ш. 28.65° у. д. / 53.3; 28.65
Асіповічы на мапе Беларусі
Асіповічы
Асіповічы
Асіповічы
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Асіпо́вічы — горад у Магілёўскай вобласьці Беларусі, на рацэ Сіняя. Адміністрацыйны цэнтар Асіповіцкага раёну. Насельніцтва 34,3 тыс. чал. (2006).

Знаходзяцца за 136 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 3 км на поўдзень ад трасы МенскГомель. Буйны чыгуначны цэнтар — з Асіповічаў ідуць цягнікі на Менск, Гомель, Магілёў і Баранавічы, чыгунка падзяляе места на 2 часткі.

Гісторыя

Насельніцтва

Касьцёл Божай Міласэрнасьці
  • 1793 — 154 чал. (82 муж. і 71 жан.).[1]
  • 1897 — 526 чал. у вёсцы Асіповічы, 200 чал. у селішчы Асіповічы, 100 чал. у станцыі Асіповічы.[2].
  • 1904 — 1178 чал.
  • 1913 — 1244 чал.
  • 1974 — 23 тыс. чал.[3]
  • 1991 — 34,6 тыс. чал.[4]
  • 2006 — 34,3 тыс. чал.

Адукацыя

У Асіповічах дзейнічаюць 4 сярэднія агульнаадукацыйныя школы, Асіповіцкая беларуская гімназія, Асіповіцкі прафэсійны ліцэй №8, 1 спэцшкола — інтэрнат, спартовая школа, школа мастацтваў.

Спорт

У месьце працуюць стадыёны «Юнацтва», «Лякаматыў», фізкультурна-аздараўленчыя комплексы на АЗАА і Асіповіцкім заводзе «Камаш». Папулярнасьцю ў месьцічаў карыстаюцца клюбы «Юны дэсантнік», прыхільнікаў цяжкай атлетыкі «Мускул», аэробікі, валейболу, «Бадзёрасьць», мотавэласпорту, шахматна-шашачны «Дэбют».

У чэрвені 2003 прайшла рэгістрацыя дзяржаўнай ўстановы — фізкультурна-спартовага футбольнага клюбу «Асіповічы».

Эканоміка

Мескі вакзал

У Асіповічах працуюць прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, перапрацоўцы драўніны, харчовай прамысловасьці.

  • РУП «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў»
  • СП ААТ «Дах»
  • ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат»
  • РУП «Асіповіцкі завод камунальнага машынабудаваньня»
  • ААТ «Асіповіцкі камбінат хлебапрадуктаў»

На рацэ Сьвіслач разьмяшчаецца Асіповіцкая ГЭС.

Турыстычная інфармацыя

У Асіповічах ёсьць 2 гасьцініцы. На Сьвіслачы, за 5 км ад места стварылі Асіповіцкае вадасховішча (1953), якое зрабілася галоўнай зонай адпачынку месьцічаў.

Працуюць гістарычна-краязнаўчы музэй і клюб дзіцячага і юнацкага турызму ды краязнаўства.

Выдатныя мясьціны

  • Могілкі габрэйскія.
  • Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа (1826).

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ а б в Яўген Анішчанка. Асіповічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 257
  2. ^ Исторические хроники Осиповичского района на Могилевский областной исполнительный комитет
  3. ^ Осиповичи // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  4. ^ Осиповичи // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Асіпавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў