Івацэвічы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: lv:Ivaceviči
д r2.7.3) (робат дадаў: sr:Івацэвічы
Радок 133: Радок 133:
[[ty:Ivatsevitchy]]
[[ty:Ivatsevitchy]]
[[ru:Ивацевичи]]
[[ru:Ивацевичи]]
[[sr:Івацэвічы]]
[[fi:Ivatsevitšy]]
[[fi:Ivatsevitšy]]
[[uk:Івацевичі]]
[[uk:Івацевичі]]

Вэрсія ад 05:15, 17 лютага 2013

Івацэвічы
Палац Юндзілаў
Палац Юндзілаў
Герб Івацэвічаў Сьцяг Івацэвічаў
Першыя згадкі: 1508
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Івацэвіцкі
Насельніцтва: 26,2 тыс. (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1645
Паштовы індэкс: 225295
Геаграфічныя каардынаты: 52°42′ пн. ш. 25°20′ у. д. / 52.7° пн. ш. 25.333° у. д. / 52.7; 25.333Каардынаты: 52°42′ пн. ш. 25°20′ у. д. / 52.7° пн. ш. 25.333° у. д. / 52.7; 25.333
Івацэвічы на мапе Беларусі
Івацэвічы
Івацэвічы
Івацэвічы
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Івацэ́вічы — места ў Беларусі, на правым беразе ракі Грыўда. Адміністрацыйны цэнтар Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 26,2 тыс. чал. (2008). Знаходзяцца за 135 км на паўднёвы ўсход ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Берасьце — Баранавічы.

Назва

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Івацэвіцы» ўтварыўся ад прозьвішча Івацэвіч (відаць, заснавальніка паселішча)[1].

Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога ў часе паляваньня адзін слуга, якога звалі Іван Цэвіч, выратаваў заможнага пана ад нападу вепрука. Апошні ў якасьці падзякі падараваў свайму выратавальніку гэтыя землі.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Івацэвічы зьмяшчаецца ў зэльвенскай касьцёльнай кнізе ў зьвязку са сьмерцю Мікалая Ільлініча[2] і датуецца 1508. Пад 26 траўня 1519 у Літоўскай Мэтрыцы значыцца ўгода паміж Мікалаем Ільлінічам і гарадзенскімі габрэямі Ісакам і Лазарам, якія атрымалі ад Ільлініча за доўг маёнтак, як тады пісалі, Івачэвічы. У 1540 мясьціна перайшла да Яна, сына Мікалая Ільлініча. У 1559[2], згодна з дакумэнтамі, Івацэвічы знаходзіліся ў валоданьні слонімскага судзьдзі Яна Віктарына, які атрымаў маёнтак за жонкай Ганнай, дачкой Яна Ільлініча. У 1565[2], па сьмерці Яна Віктарына, ягоная жонка Ганна прадала частку маёнтку Яну Багуматку.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Івацэвічы ўвайшлі ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1594 мясьціна належала І. Сапегу. На мапе Вялікага Княства Літоўскага, выдадзенай М. К. Радзівілам (1613) паселішча значыцца як мястэчка. У 1631 Івацэвічы перайшлі ў валоданьне Стэфана Кандзежаўскага. З 2-й пал. ХVI ст. мястэчка ўваходзіла ў склад Боркінскай воласьці. У 1654 маёнтак перайшоў да Юндзілаў.

У 1750 у Івацэвічах збудавалі касьцёл Сьвятога Крыжа, (у 1860 расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі яго на царкву Маскоўскага патрыярхату, у 1922 — вярнуўся да каталікоў). З 1784 маёнтак — уласнасьць Яна Сяплюцкага, тут працавалі бровар і смалакурня.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Івацэвічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскай, з 12 сьнежня 1796 у Літоўскай, з 28 жніўня 1802 у Гарадзенскай губэрнях. 1 сьнежня 1846 з адкрыцьцём Маскоўска-Варшаўскай шашы пачала дзейнічаць паштовая станцыя (1848). У 1871 з пракладаньнем чыгункі Варшава — Масква (увод у эксплюатацыю адбыўся 28 лістапада 1871) адкрылася чыгуначная станцыя, пры якой узьнікла паселішча. У Першую Сусьветную вайну цягам 19151918 мястэчка займалі немецкія, а ў 19191920 — польскія войскі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Івацэвічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва. У 1935 мястэчка — цэнтар павету. У гэты час тут дзейнічала чыгуначная станцыя, пры якой быў буфэт; існавалі пошта, тэлеграф, аптэка, амбуляторыя, запраўка для аўтамабіляў, некалькі гатэляў, дваровая капліца графаў Юндзілаў, уладальнікаў вялікіх лясных абшараў у Косаўскім і Слонімскім паветах. Паравы рухавік забясьпечваў электрычнасьцю ня толькі тартак, але і мястэчка, працавала пачатковая школа. У 1936 страйкавала 306 работнікаў лесапільных заводаў. Іх падтрымалі працаўнікі на ўрэгуляванні ракі Грыўда. Прычынаю страйку была нізкая аплата працы.

У 1939 Івацэвічы ўвайшлі ў БССР, з 1940 у складзе Косаўскага раёну. У гэты час тут было 600 двароў, МТС, лесазавод, сьпіртзавод, смалакурня, электрастанцыя, млын, абутковая арцель, 7-гадовая школа, пошта, лякарня. У Другую сусьветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

20 верасьня 1947 Івацэвічы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і зрабіліся цэнтрам раёну (цягам 19621965 у складзе Бярозаўскага раёну). 28 траўня 1966 паселішча атрымала статус места. Станам на 1970 тут працавалі лесазавод, леспрамгас, хімлясгас, сьпіртзавод, маслазавод, раённае аб’яднаньне «Сельгастэхніка», камбінат побытавага абслугоўваньня; дзейнічалі 2 сярэднія школы, школа працоўнай моладзі, музычная і дзіцячая спартовая школы, дзіцячы садок і 2 дзіцячыя ясьлі-садкі, дом піянэраў, кінатэатар, 2 клюбы, 3 масавыя бібліятэкі, лякарня, аптэка, крамы. У 1973 адбыўся ўвод у эксплюатацыю Івацэвіцкага льнозаводу. 12 верасьня 1995 пачала выдаецца рэгіянальная «Газэта для Вас». У 2009 Івацэвічы адзначылі свой юбілей — 490 годзьдзе з дня першага ўспаміну ў пісьмовых крыніцах.

Эканоміка

Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай, машынабудаўнічай і лёгкай прамысловасьці. Мэтэастанцыя.

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1905 — 60 чал. у маёнтку Івацэвічы; 37 чал. у вёсцы Івацэвічы; 1921 — 78 чал у маёнтку Івацэвічы; 151 чал. у фальварку Івацэвічы; 144 чал. у чыгуначнай станцыі Івацэвічы; 1935 — 1860 чал.[3]; 1940 — 2415 чал.; 1945 — 3,7 тыс. чал.; 1959 — 5,2 тыс. чал.; 1971 — 8 тыс. чал.; 1979 — 10 870 чал.; 1981 — 12,6 тыс. чал.; 1991 — 18,7 тыс. чал.[4]; 1994 — 19,8 тыс. чал.[5]; 1997 — 19,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 — 24,2 тыс. чал.; 2006 — 24,2 тыс. чал.; 1 студзеня 2008 — 26,2 тыс. чал.

Адукацыя

У Івацэвічаў працуюць 4 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 8 дашкольных установаў.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатар.

Мас-мэдыя

Выдаюцца раённая «Івацэвіцкі весьнік» і незалежная «Газэта для Вас».

Турыстычная інфармацыя

Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[6].

Выдатныя мясьціны

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа (1750-я)
  • Царква Праабражэньня Гасподняга (1943)

Крыніцы

  1. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 143.
  2. ^ а б в Валерый Грынявецкі. Івацэвічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 663.
  3. ^ Алесь Зайка. Івацэвічы: да 490-годдзя горада // «Газета для вас», 16 кастрычніка 2009.
  4. ^ Ивацевичи // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  5. ^ Івацэвічы // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 468.
  6. ^ Ивацевичи // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Івацэвічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў