Ашмяны: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: lv:Ašmjani
д r2.7.3) (робат дадаў: sr:Ашмяны
Радок 277: Радок 277:
[[pl:Oszmiana]]
[[pl:Oszmiana]]
[[ru:Ошмяны]]
[[ru:Ошмяны]]
[[sr:Ашмяны]]
[[fi:Ašmjany]]
[[fi:Ašmjany]]
[[sv:Asjmjany]]
[[sv:Asjmjany]]

Вэрсія ад 05:12, 17 лютага 2013

Ашмяны
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Ашмянаў Сьцяг Ашмянаў
Першыя згадкі: 1341
Магдэбурскае права: пач. XVІ ст.
Былая назва: Ашмена
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Насельніцтва: 14 160 (2009)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+3
UTC+3
Тэлефонны код: +375 1593
Паштовы індэкс: 231100
Геаграфічныя каардынаты: 54°25′ пн. ш. 25°56′ у. д. / 54.417° пн. ш. 25.933° у. д. / 54.417; 25.933Каардынаты: 54°25′ пн. ш. 25°56′ у. д. / 54.417° пн. ш. 25.933° у. д. / 54.417; 25.933
Ашмяны на мапе Беларусі
Ашмяны
Ашмяны
Ашмяны
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Ашмя́ныместа ў Беларусі, на рацэ Ашмянка. Адміністрацыйны цэнтар Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 14 160 чал. (2009). Знаходзяцца за 220 км на паўночны ўсход ад Горадні, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны (лінія Маладэчна — Вільня); на аўтамабільнай дарозе Маладэчна — Вільня. У пагранічнай зоне Беларусі і Летувы.

Ашмяны — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Віленшчыны).

Назва

Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне тапоніму «Ашмяны». Паводле адных дасьледнікаў, назва места ўтварылася ад летувіскага слова Ašmenys, што значыць «вастрыё»[1] або ад летувіскага «akmenas» — камень[2], згодна з другімі — яна мае фіна-вугорскае паходжаньне і перакладаецца на беларускаю мову як «мядзьведзь»[3]. Існуе і іншае тлумачэньне: у крыжацкіх летапісах захавалася слова «asschemynne» — места з драўлянымі пабудовамі[4].

У хроніках тэўтонскіх рыцараў згадваюцца як Aschemynne, на мапе Вялікага Княства Літоўскага працы Тамаша Макоўскага (1613) значацца як Oßmiana. У сучасных беларускамоўных публікацыях часам сустракаюцца варыянты назвы Ашмяна́, Ашме́на[5][6] (польск. Oszmiana, лет. Ašmena; рас. Ошмяны). Афіцыйная і традыцыйная трасьлітарацыя — Ašmiany.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Ашмяны як замак у Віленскім княстве зьмяшчаецца ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» і датуецца 1341 годам (ёсьць меркаваньні, што паселішча існавала яшчэ ў XI ст.[7]). У гэты час мясьціна знаходзілася ў валоданьні вялікага князя Гедыміна і паводле спадчыны перайшла да ягоных сыноў.

У 13841385 Ашмяны спрабаваў захапіць Тэўтонскі Ордэн, што мусіла быць пачаткам зьнішчэньня княства Ягайлы, аднак выправа скончылася няўдачай. У кан. XIV ст. паселішча, імаверна, атрымала статус места ад вялікага князя Вітаўта. У 1398 біскуп віленскі Андрэй згадаў у тэстамэнце тутэйшы касьцёл (які менавіта, у дакумэнце ня значыцца; гэтую згадку часам зьвязваюць з парафіяльным касьцёлам Сьвятога Духа, а часам — з францішканскім Найсьвяцейшай Панны Марыі).

У 1402 крыжакі зноў напалі на Ашмяны, але сустрэлі рашучы супраціў і мусілі зыйсьці ў бок Меднікаў. У 1413 места ўвайшло ў склад Віленскага ваяводзтва і да сярэдзіны XV ст. зьяўлялася рэзыдэнцыяй вялікіх князёў. 8 сьнежня 1432 пад Ашмянамі адбылася бітва паміж войскамі Жыгімонта і Сьвідрыгайлы, у якой апошні пацярпеў сакрушальную паразу. Пад 1497 годам упершыню згадваецца тутэйшы францішканскі канвэнт[8], які відаць, існаваў і раней, хоць у даведніках часам памылкова датуюць зьяўленьне ў Ашмянах манахаў-францішканаў 1505 годам.

У 1519 маскоўскія захопнікі спалілі і ўшчэнт разбурылі Ашмяны. За часамі Рэфармацыі Мікалай Радзівіл «Руды» (15121588) заснаваў тут кальвінскі збор, места зрабілася адным з найвядомейшых цэнтраў кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле інвэнтару за 1551 у Ашмянах жыло 46 радзінаў мяшчанаў[5]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) места зрабілася цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва, з 1569 — цэнтрам староства. У склад староства ўваходзіла самі Ашмяны (з ратушай, рынкам і вуліцамі Гальшанскай, Папярэчнай, Сьвятадухаўскай, Віленскай, Жупранскай), а таксама вёскі Аляны, Гінеўцы, Павяжы і Сьвяты Дух.

Цягам XVII ст. Ашмяны неаднойчы (у 1655, 1661 і 1677) вызваляліся ад падаткаў з прычыны разбурэньняў, учыненых маскоўскімі захопнікамі. У 1667 земскі пісар А. Пачобут-Адляніцкі фундаваў кляштар дамініканаў (зь ліквідаванага расейскімі ўладамі касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы ў 1873 збудавалі капліцу на мескіх могілках). У 1683 кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў месту прывілей на Магдэбурскае права, які ў наш час лічыцца першым дакладна вядомым прывілеем Ашмянам падобнага кшталту[9].

Станам на 1740, паводле інвэнтару Ашмянскага староства, месту належалі 50 валокаў зямлі, існаваў Рынкавы пляц (10 мяшчанскіх будынкаў, шляхецкая карчма і двор, касьцёл і кляштар дамініканаў, парафіяльны касьцёл з плябаніяй і шпіталем), вуліцы Гальшанская (13 будынкаў), Папярэчная (4 будынкі ішляхецкі двор), Віленская (10 будынкаў), Сьвятога Духа (4 будынкі), Жупранская (25 будынкаў), млын на рацэ Ашмянка. На 1772 у Ашмянах былі старосьцінскі двор («замак»), млын, драўляная ратуша з крамамі на Рынку, 89 мяшчанскіх двароў, шляхецкі двор[5]. На 1791 у месьце налічвалася 142 будынкі[5]. 22 траўня 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Ашмянам прывілей на вольнасьць мяшчанаў ад гродзкага, земскага і дворнага прысуду з правам мець свой магістрат і суд пад кіраўніцтвам бурмістраў і лаўнікаў, а таксама герб: «срэбнае поле шчыта падзелена на тры часткі: у правай — рука з залатымі шалямі, у левай — тарк, паміж імі ў дольнай частцы чырвонае цялё»[10]. За часамі паўстаньня Т. Касьцюшкі (1794) у месьце знаходзіўся штаб паўстанцкага войска Я. Ясінскага, друкавалася адозва да расейскіх войскаў. 1 траўня і 8 ліпеня тут адбыліся баі паўстанцаў з расейскімі карнікамі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ашмяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам павету Віленскай губэрні. Новыя ўлады ліквідавалі Магдэбурскае права і перадалі места расейскаму генэрал-маёру Канчалаву (былі ў прыватнай уласнасьці да 2 лютага 1837).

За часамі вызвольнага паўстаньня (18301831) жыхары Ашмянаў вызвалілі места з-пад расейскай ўлады, аднак у красавіку 1831 царскія карнікі спалілі паселішча і забілі значную частку ягоных жыхароў. У 1845 Ашмяны атрымалі новы расейскі герб: «мядзьведзь на зяленым полі, зьверху Пагоня». Станам на 1848 у месьце было 346 будынкаў, працавалі 3 гарбарні, 35 крамаў, 2 лякарні на 52 месцы, павятовая вучэльня (30 вучняў, 2 настаўнікі). У часе нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (18631864) у ваколіцах Ашмянаў дзейнічалі паўстанцкія аддзелы 3. Мінейкі, Г. Чаховіча, К. Ясевіча[11].

Паводле вынікаў перапісу (1897) у Ашмянах было 10 прамысловых прадпрыемстваў (4 гарбарні, бровар, фабрыка мінэральных вод, медаварня, саладоўня, тытунёвая фабрыка, вадзяны млын). У пачатку Першай Сусьветнай вайны ў 1915 места занялі нямецкія войскі. У сакавіку 1918 Ашмяны намінальна ўвайшлі ў склад абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы як частка этнічнай тэрыторыі беларусаў. У сьнежні 1918 места занялі бальшавікі.

З кастрычніка 1920 Ашмяны ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 — у склад міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Станам на 1927 тут існавалі касьцёл, сынагога, гімназія, народны тэатар, інфэкцыйная лякарня, дом састарэлых, меская электрастанцыя, прыватныя заводы і фабрыкі (сьпіртусовых напояў, дражджавы, гарбарны, лесапільны), прыватны аптэчны склад, аптэка, лазьня, фатаграфія, крама, каапэратывы «Прагрэс», «Земляроб», таварыства польскага настаўніцтва, аб’яднаньне сельскагаспадарчага і прамысловага гандлю.

У 1939 Ашмяны ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 зрабіліся цэнтрам раёну Вялейскай , з 1944Маладэчанскай, з 1960 — Гарадзенскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, з 1 красавіка 1942 — у генэральнай акрузе Летува (Generalbezirk Litauen)[12]. У 2006 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гербу Ашмянаў, распрацаванага на аснове варыянту 1792 году.

Насельніцтва

Адукацыя

У склад адукацыйнай сыстэмы Ашмянаў уваходзяць установы адукацыі «Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж», «Ашмянскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны каледж», «Дзяржаўная гімназія № 1 г. Ашмяны», «Ашмянская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат», «Навучальна-пэдагагічны комплекс ясьлі-сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа», 3 сярэднія школы, дзяржаўная ўстанова «Навучальна-пэдагагічны комплекс ясьлі-сад-базавая агульнаадукацыйная школа», 2 дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Дашкольны цэнтар разьвіцьця дзіцяці», цэнтар пазашкольнай работы, цэнтар дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства, навучальна-спартовая ўстанова «Ашмянская дзіцяча-юнацкая спартовая школа», цэнтар карэкцыйна-разьвіцьцёвага навучаньня і рэабілітацыі, установа адукацыі «Ашмянскі дзяржаўны сацыяльна-пэдагагічны цэнтар».

У 2009 усе ўстановы адукацыі атрымалі статус юрыдычных асоб.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры і кінатэатар.

Мас-мэдыя

З 21 кастрычніка 1939 году выдаецца раённая ґазэта «Ашмянскі Весьнік». Асьвятляе грамадзка-палітычнае, сацыльна-эканамічнае і культурнае жыцьцё раёну. Наклад 4960 асобнікаў. Выходзіць два разы на тыдзень (серада і субота) на расейскай і беларускай мовах.

Спорт

На заходняй мяжы Ашмянаў знаходзіцца траса для мотакросу, на якой з савецкіх часоў праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Цяперашняя назва Гістарычная назва
Чырвонаармейская вуліца Віленская вуліца

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, радыётэхнічнай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

Апроч таго, у Ашмянах працуюць чатыры аддзяленьні банкаў, 4 страхавыя кампаніі, друкарня.

Транспарт

Праз Ашмяны праходзіць 9-ы транспартны эўрапейскі калідор. Знаходзяцца за 130 км на паўночны захад ад Менску, за 55 км на поўдзень ад Вільні. Чыгуначнае злучэньне праз станцыю Ашмяны (за 17 км ад места).

Турыстычная інфармацыя

У месьце дзейнічае Ашмянскі краязнаўчы музэй імя Ф. Багушэвіча. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Ашмяны»[17].

Выдатныя мясьціны

Францішканскі касьцёл
  • Вадзяны млын (кан. ХІХ ст.)
  • Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
  • Карчма (2-я пал. ХІХ ст.)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (апошняя перабудова ў 1822, найстарэйшыя часткі будынку — позьнегатычныя[18]; у паўзруйнаваным стане)
  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (пач. ХХ ст.)
  • Могілкі: габрэйскія; каталіцкія, капліца і брама (XIX ст.); праваслаўныя, брама (XIX ст.)
  • Сынагога (1912)
  • Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (1875)

Страчаная спадчына

  • Кальвінскі збор (XVI ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Духа
  • Кляштар дамініканаў (1667)
  • Кляштар францішканаў
  • Царква Божага Яўленьня (1840)

Галерэя

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ Aszmiana // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 751.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 279.
  3. ^ Баршчэўская Н. Уплыў суседніх народаў на зьмену дзяржаўнага назову Беларусі — 3 // «Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё», 17 кастрычніка 2007.
  4. ^ Корева А. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния. — СПб., 1861. С. 730.
  5. ^ а б в г Брэгер Г. Ашмяны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 269.
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3.
  7. ^ Каранеўскі А. Ашмяны // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 242.
  8. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумэнт №448
  9. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 314.
  10. ^ Ашмяны // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  11. ^ а б в г д Каранеўскі А. Ашмяны // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 243.
  12. ^ Maculevičius S., Baltrušiene D. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. S. 92.
  13. ^ Aszmiana // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 752.
  14. ^ Ошмяны // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  15. ^ Историко-географическая справка на Ошмянский районный исполнительный комитет
  16. ^ Ašmjany на World Gazetteer
  17. ^ Ошмяны // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  18. ^ Кушнярэвіч А., Брыль А. Готыка ў Ашмянах // «Беларускі гістарычны часопіс» № 10, 2010.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Ашмянысховішча мультымэдыйных матэрыялаў