Лепель: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: sr:Лепель
Радок 217: Радок 217:
[[ro:Lepel]]
[[ro:Lepel]]
[[ru:Лепель]]
[[ru:Лепель]]
[[sr:Лепель]]
[[fi:Lepel]]
[[fi:Lepel]]
[[uk:Лепель]]
[[uk:Лепель]]

Вэрсія ад 05:10, 17 лютага 2013

Лепель
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Лепеля Сьцяг Лепеля
Першыя згадкі: 1439
Вобласьць: Віцебская
Раён: Лепельскі
Насельніцтва: 17 400 (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2132
Геаграфічныя каардынаты: 54°52′30″ пн. ш. 28°41′40″ у. д. / 54.875° пн. ш. 28.69444° у. д. / 54.875; 28.69444Каардынаты: 54°52′30″ пн. ш. 28°41′40″ у. д. / 54.875° пн. ш. 28.69444° у. д. / 54.875; 28.69444
Лепель на мапе Беларусі
Лепель
Лепель
Лепель
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Ле́пель — места ў Беларусі, на беразе Лепельскага возера. Адміністрацыйны цэнтар Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 17,4 тыс. чал. (2010). Знаходзіцца за 115 км ад Віцебску. Канцавая станцыя на чыгуначнай лініі Ворша — Лепель. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Полацкам, Менскам, Віцебскам, Воршай.

Назва

Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму «Лепель». Беларускі географ В. Жучкевіч лічыў, што ў яго аснове беларускія словы «лепей», «лепы» (у сэнсе лепшы, прыгожы) або «ляпіць» (зьвязаны з ганчарным рамяством)[1]. На думку расейскага гісторыка А. Качубінскага, назва ўтварылася ад латыскага слова «Ііара» — «ліпа» (у сэнсе «возера сярод ліпавых лясоў»)[2]. Працаўнікі Рыскага музэю гісторыі, літаратуры i мастацтва імя Я. Райніса зьвязваюць назву места з латыскім «лепе» ці летувіскім «лепеле», што ў абодвух выпадках абазначае «жоўтыя гарлачыкі». Беларускі тапаніміст Р. Аўчыньнікава мяркуе, што тапонім мае фіна-вугорскае паходжаньне («леп») i перакладаецца, як «альховы»[3].

Таксама існуе народнае паданьне пра знакамітага падарожніка, што завітаў на Лепельшчыну. Спачатку ён падзівіўся: «О, як тут пышна!» (гэтак узьнікла назва вёскі Пышна). Калі ж паехаў далей, то вельмі ўзрушыўся прыгажосьцю мясьціны: «Ого, а тут яшчэ лепей!» Адсюль, згодна з паданьнем, і пайшла назва Лепель[1].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Лепеля

Першы пісьмовы ўспамін пра паселішча датуецца 1439. У гэты час на высьпе Лепельскага возера існавалі вёска і маёнтак Стары Лепель, якія Міхал Жыгімонтавіч падараваў Віцебскаму рымска-каталіцкаму касьцёлу. У 1503 вялікі князь Аляксандар зацьвердзіў за Віцебскім касьцёлам дарунак Міхала Жыгімонтавіча, дадаўшы да яго Баравенскае войтаўства і вёскі Машчоны ды Соржыцу. У 1541 са згоды Папы Рымскага вялікі князь Жыгімонт Стары далучыў Лепельскі маёнтак да Віленскай катэдры. У Інфлянцкую вайну на тэрыторыі маёнтку збудавалі драўляны замак. У 1563 побач з замкам на высьпе заснавалі места Лепель, пры якім працаваў гандлёвы порт. Таго ж року Віленская капітула, ня будучы ў стане бараніць маёмасьць ад несупынных нападаў суседняй Маскоўскага дзяржавы, аддала мясьціну ў валоданьне вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту з умовай, што калі ён захоча назаўсёды пакінуць гэтую маёмасьць сабе, то мусіць даць капітуле іншую маёмасьць той самай вартасьці. Аднак насуперак дамоўленасьці ў 1568 Жыгімонт Аўгуст аддаў маёнтак у пажыцьцёвае карыстаньне кашталяну смаленскаму Юрыю Зяновічу, а па ягонай сьмерці — ваяводу полацкаму Мікалаю Дарагастайскаму. У 1579 кароль і вялікі князь Стэфан Баторы вярнуў лепельскую маёмасьць Віленскай рымска-каталіцкай катэдры.

Герб Лепеля, 1850[4]

Станам на 1580 у месьце Лепель было 300 будынкаў, якія стаялі на высьпе і на заходнім беразе возера (цяпер гэта вёска Стары Лепель)[5]. 19 траўня 1586 маёнтак Лепле набыў Леў Сапега. За 3 км ад Старога Лепеля, у вёсцы Белае, ён заснаваў мястэчка Белы Лепель або Новы Лепель, куды неўзабаве перамясьціўся гандлёвы цэнтар. Апроч таго, у мястэчку збудавалі замак, царкву і касьцёл. У 1609 Леў Сапега перадаў Стары Лепель і Новы Лепель Віленскаму кляштару бэрнардынак, які дзейнічаў пры касьцёле Сьвятога Міхала.

Цягам 17721776 у зьвязку зь першым падзелам Рэчы Паспалітай Лепель зрабіўся сталіцай Полацкага ваяводзтва. У месьце адбываліся паседжаньні земскага і гродзкага судоў[5].

Царква і касьцёл (удалечыні), XIX ст.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лепель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам павету Полацкай, з 1802 — Віцебскай губэрні. Цягам 17971805 вялася будова Бярэзінскай воднай сыстэмы, дырэкцыя якой разьмясьцілася ў Лепелі (у 18331839 тут працаваў калега і сябар Адама Міцкевіча Ян Чачот). У 1804 адбылося зацьвярджэньне першага пляну забудовы места. У вайну 1812 году Лепель панёс вялікія страты: войскі, што праходзілі празь места, спалілі яго. У 1821 у Лепелі адкрылася аптэка, у 1830 — 4-клясная вучэльня. У 1835 адбылося складаньне генэральнага пляну места, паводле якога Лепель падзяляўся на цэнтар і 26 кварталаў (у 1860 гэты плян скарэктавалі, падзяліўшы места на 30 кварталаў і 4 плошчы). Цягам 18411844 у Лепелі збудавалі мураваны праваслаўны сабор, цягам 18571876 — касьцёл Сьв. Казімера. 9 верасьня 1852 места атрымала герб: «у чырвоным полі Пагоня»[6]. Станам на 1864 у месьце было 38 мураваных і 562 драўляныя дамы (паводле зьвестак на 1897, 10 мураваных і 800 драўляных будынкаў); дзейнічалі 3 царквы, касьцёл, капліца, 4 сынагогі; працавалі піваварны і гарбарны заводы, 2 цагельні.

У 1893 у Лепелі адкрылася мэтэастанцыя, у 1902 — настаўніцкая бібліятэка. У пач. ХХ ст. у месьце было 772 будынкі, дзейнічалі 12 дробных прадпрыемстваў, друкарня, 7 навучальных установаў, у тым ліку жаночая Марыінскач вучэльня; шторок праводзіліся 4 кірмашы.

У Першую сусьветную вайну 15 сакавіка — 28 верасьня 1918 Лепель займалі нямецкія войскі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Лепель увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З кастрычніку 1919 да 14 траўня 1920 мясьціна знаходзілася пад польскай уладай.

У 1924 Лепель вярнуўся ў БССР, дзе зрабіўся цэнтрам раёну (цягам 19351938 — цэнтар акругі). У 1925 тут адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 26 жніўня 1944 Лепель знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

11 верасьня 2010 у цэнтры Лепеля ўрачыста адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага — Льву Сапегу (нягледзячы на пратэсты Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)[7].

Насельніцтва

Адукацыя

У Лепеле працуюць агратэхнічны каледж (у мiнулым — гідрамэліярацыйны тэхнікум), ліцэй, 4 сярэднія школы, школа мастацтваў, ПТВ 175.

Культура

Дзейнічаюць дом рамёстваў, дом культуры, пры якім існуе народны тэатар «Пошук», краязнаўчы музэй, 2 бібліятэкі.

Мас-мэдыя

У месьце выдаецца раённая газэта «Лепельскі край» (да 1992 — «Ленінскі сцяг»).

Забудова

У сучасным Лепеле захавалася рэгулярнае плянаваньне ХІХ ст. У 1964 і 1976 складаліся генэральныя пляны места. Цэнтар і паўднёва-ўсходнюю частку займаюць 2-5-павярховыя будынкі. Паводле плянаваньня 1980 перавага аддаецца невысокай забудове, на галоўнай магістралі места невялікія групы 5-павярховых будынкаў з установамі культурна-побытавага прызначэньня на першых паверхах. У 1989 зьявіўся праект рэканструкцыі паркавай зоны і іншых частак места.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасьці. У 2003 аднавілася праца Лепельскай ГЭС.

Апроч таго, працуе мэтэастанцыя.

Транспарт

Аўтамабільны транспарт

Лепель — аўтамабільны транспартны вузел. Усходняй мяжой места праходзіць магістраль М3. Апроч гэтага, Лепель злучаецца сеткай аўтамабільных дарог зь іншымі местамі Беларусі: Р15 (Крычаў — Ворша — Лепель), Р46 (Лепель — Полацак — граніца Расеі), Р86 (Багушэўск (ад M8) — Сянно — Лепель — Мядзел), Р116 (Вушачы — Лепель).

Аўтавакзал Лепелю абслугоўвае аўтобусныя маршруты больш чым 15 кірункаў, у тым ліку на Менск, Віцебск, Полацак, Наваполацак, Санкт-Пецярбург, Бабруйск, Горадню, Барысаў, Дрысу (Верхнядзьвінск), Докшыцы.

Чыгуначны транспарт

У Лепелі дзейнічае чыгуначны вакзал. Чыгунка злучае места з буйным чыгуначным вузлом Ворша. Двойчы на содні ў будні і тройчы ў выходныя і сьвяточныя дні паміж імі курсуе пасажырскі дызэль-цягнік.

Мескі транспарт

Мескі грамадзкі транспарт улучае аўтобусныя маршруты.

Турыстычная інфармацыя

Места ўваходзіць у турыстычны маршрут «Спадчына Віцебшчыны гасьцям фэстывалю»[12]. Працуе Лепельскі краязнаўчы музэй. Сярод асабліва цікавых экспанатаў трэба адзначыць зброю XIX—XX стст., фатаздымкі і паштоўкі лепельскага фатографа Р. Фідэльмана, пячаткі павятовых і валасных органаў улады XIX ст. і іншыя.

Спыніцца можна ў гасьцініцы «Лепель» па адрасе вуліца Дзяржынскага, 21. Дзейнічаюць дзіцячы санаторы (вуліца Віцебская, 23) і дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтар «Жамчужына» ў Бароўцы. На беразе Лепельскага возера знаходзiцца санаторы «Лодэ».

Помнікі: Льву Сапегу.

Выдатныя мясьціны

  • Гарадзішча (III—IV стст.)
  • Гістарычная забудова места (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
  • Капліца Сьвятога Георгія (1900, Маскоўскі патрыярхат)
  • Касьцёл Сьвятога Казiмера (18571876)
  • Могілкі: габрэйскія; каталіцкія, брама і каплічкі (ХІХ ст.)
  • Сынагога (ХІХ ст.)
  • Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1841—1844)

Страчаная спадчына

  • Замак (XVI ст.)
  • Сабор Праабражэньня Гасподняга (1841—1844)

Галерэя

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лепельскага р-на. — Мн.: Беларусь, 1999.
  2. ^ Януш І. Лепель // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 350.
  3. ^ Цікавасці: назва горада на Сайт пра Лепель і Лепельскае возера
  4. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларусі. — Менск: МФЦП, 2010. С. 71.
  5. ^ а б Януш І. Лепель // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 189.
  6. ^ Лепель // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  7. ^ Помнік Льву Сапегу паставілі, нягледзячы на пратэст праваслаўнага сьвятара // «Радыё Свабода», 13 верасьня 2010.
  8. ^ Lepel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 150.
  9. ^ Януш І. Лепель // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 351.
  10. ^ Лепель // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  11. ^ Лепель // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  12. ^ Лепель // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі