Эўрапейская інтэграцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, трэба перапісаць
д дададзеная Катэгорыя:Эўропа з дапамогай HotCat
Радок 33: Радок 33:
* Аляксандр Лагвінец, Еўрапейская інтэграцыя і лёс нацыянальнай дзяржавы, «Белорусский журнал международного права и международных отношений», №1, сентябрь-ноябрь 1996 г. [http://Аляксандр%20Лагвінец,20%20Еўрапейская%20інтэграцыя%20і%20лёс%20нацыянальнай%20дзяржавы,%20«Белорусский%20журнал%20международного%20права%20и%20международных%20отношений»,%20№1,%20сентябрь-ноябрь%201996%20г. http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/31025/1/1996_1_JILIR_lagvinets_r.pdf]

* Аляксандр Лагвінец, Эўрапейскі вэктар разьвіцьця — падмурак нацыянальнага інтарэсу Беларусі, 1 лістапада 2003 [http://Эўрапейскі%20вэктар%20разьвіцьця%20–%20падмурак%20нацыянальнага%20інтарэсу%20Беларусі,%201%20лістапада%202003 http://nmnby.eu/news/analytics/12.html]

[[Катэгорыя:Эўропа]]

Вэрсія ад 19:50, 16 лютага 2013

Эўрапейская інтэграцыя — працэс паступовага збліжэньня і паглыбленага супрацоўніцтва эўрапейскіх краінаў і народаў у галінах прамысловасьці, палітыкі, права і эканомікі.

Пачатак інтэграцыйных працэсаў на эўрапейскім кантынэнце датуецца канцом 1940-х гадоў. Эўрапейская інтэграцыя адбываецца галоўным чынам ў рамках Эўрапейскага зьвязу, але таксама, прынамсі ў пэўных аспэктах, — Рады Эўропы, Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы і АБСЭ.

Паводле вядомага амэрыканскага палітоляга Леона Ліндбэрга, інтэграцыя — гэта двух-узроўневы працэс:

  1. Добраахвотнае адмаўленьне з боку нацыянальных дзяржаваў ад паўнамоцтваў прымаць незалежныя рашэньні (сувэрэнітэту) ў пэўных сфэрах палітыкі (рашэньні прымаюцца або супольна ўрадамі дзяржаваў-удзельніц або іх прымаць новаўтвораныя цэнтральныя інстытуцыі).
  2. Пераарыентацыя прызнаньня, чаканьняў і дзейнасьці нацыянальных палітычных актараў на карысьць гэтага новага цэнтру.

Існуе 2 спосабы ажыццяўлення інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва, або праз стварэньне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках эўрапейскай інтэграцыі былі створанымі міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя істытуцыі, здольныя каардынаваць прыняцьцё і забясьпечваць выкананьне сваіх рашэньняў у самых разнастайных сфэрах жыцьцядзейнасьці. Дасьледчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаваў-чальцоў прымаецца праз узаемадзеяньне ў рамках ЭЗ.

Інтэграцыя ставіць пад пытанне межы сувэрэнітэту і нават мэтазгоднасьць існаваньня нацыянальнай дзяржавы як формы палітычнай арганізацыі чалавечых супольнасьцяў. Аднак больш як 60-гадовая гісторыя эўрапейскай інтэграцыі не пакуль не спрычынілася да яе поўнага скасаваньня і ўзьнікненьня Злучаных Штатаў Эўропы.

Спасылкі