Эўрапейская інтэграцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 11: Радок 11:
Існуе 2 спосабы ажыццяўлення інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва або праз стварэньне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках эўрапейская інтэграцыі былі створанымі міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя істытуцыі, здольным каардынаваць прыцяцьцё і забясьпечваць выкананьне сваіх рашэньняў у самых разнастайных сфэрах жыцьцядзейнасьці. Дасьледчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаваў-чальцоў прымаецца праз ўзаемадзеяньне ў рамках ЭЗ.

Прырода эўрапейскай інтэграцыі: #Няскончаны праект (вынік і працэс)
Прырода эўрапейскай інтэграцыі:
#Няскончаны праект (вынік і працэс)
#Адбываецца паміж дэмакратычнымі палітычнымі рэжымамі, пабудаванымі на прынцыпах дзяржавы права, рынкавай эканомікі і павагі асноватворных правоў і свабодаў чалавека
#Адбываецца паміж дэмакратычнымі палітычнымі рэжымамі, пабудаванымі на прынцыпах дзяржавы права, рынкавай эканомікі і павагі асноватворных правоў і свабодаў чалавека
#Эканоміка ідзе перад палітыкай, але яны ўзаемазьвязаныя
#Эканоміка ідзе перад палітыкай, але яны ўзаемазьвязаныя

Вэрсія ад 17:49, 16 лютага 2013

Эўрапейская інтэграцыя – працэс паступовага збліжэньня і паглыбленага супрацоўніцтва эўрапейскіх краінаў і народаў. Пачатак інтэграцыйных працэсаў на эўрапейскім кантынэнце датуецца канцом 1940-х гадоў. Эўрапейская інтэграцыя адбываецца галоўным чынам ў рамках Эўрапейскага зьвязу, але таксама, прынамсі ў пэўных аспэктах, - Рады Эўропы, Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы і АБСЭ.

Паводле вядомага амэрыканскага палітоляга Леона Ліндбэрга, інтэграцыя – гэта двух-узроўневы працэс. З аднаго боку, інтэграцыя - гэта: (1) Добраахвотнае адмаўленьне з боку нацыянальных дзяржаваў ад паўнамоцтваў прымаць незалежныя рашэньні (сувэрэнітэту) ў пэўных сфэрах палітыкі (рашэньні прымаюцца або супольна ўрадамі дзяржаваў-удзельніц або іх прымаць новаўтвораныя цэнтральныя інстытуцыі) З другога боку, інтэграцыя – гэта: (2) пераарыентацыя прызнаньня, чаканьняў і дзейнасьці нацыянальных палітычных актораў на карысьць гэтага новага цэнтру.

Існуе 2 спосабы ажыццяўлення інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва або праз стварэньне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках эўрапейская інтэграцыі былі створанымі міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя істытуцыі, здольным каардынаваць прыцяцьцё і забясьпечваць выкананьне сваіх рашэньняў у самых разнастайных сфэрах жыцьцядзейнасьці. Дасьледчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаваў-чальцоў прымаецца праз ўзаемадзеяньне ў рамках ЭЗ.

Прырода эўрапейскай інтэграцыі:

  1. Няскончаны праект (вынік і працэс)
  2. Адбываецца паміж дэмакратычнымі палітычнымі рэжымамі, пабудаванымі на прынцыпах дзяржавы права, рынкавай эканомікі і павагі асноватворных правоў і свабодаў чалавека
  3. Эканоміка ідзе перад палітыкай, але яны ўзаемазьвязаныя
  4. Элітарны праект, якому часам апярэджвае грамадзкую думку
  5. Паступовае нарастаньне працэсу (інкрэмэнтальны характар)
  6. Усё большая складанасьць працэсу і працэдураў, супольнасьцёвае заканадаўства (acquis communautaire) налічвае больш за 26 000 актаў на больш за 90 000 старонках)
  7. Гнюткасьць працэсу, адсутнасьць адзінае мадэлі
  8. Розныя тэмпы інтэграцыі, хуткасьць можа нарастаць (1950ыя-сяр1960ых, сяр.1980-пач.1990) або спадаць (кан.1960-пач.1980, сяр.1990, 2005-па сёньняшні дзень)
  9. Інтэнсыўнае ўзаемадзеяньне паміж субнацыянальнымі, нацыянальнымі, транснацыянальнымі і наднацыянальнымі гульцамі
  10. Пазытыўны эфэкт для ўсіх удзельнікаў (“гульня са станоўчым вынікам”)
  11. Найбольш прасунуты ў сьвеце праект рэгіянальнага ўзаемадзеяньня.

Галоўныя тэарытычныя падыходы да эўрапейскай інтэграцыі: фэдэралізм, нэафункцыяналізм, міжурадавы падыход, лібэральны міжурадавы падыход, інстытуцыяналізм, наднацыянальнае кіраваньне і самакіраваньне.

Спасылкі

European integration http://en.wikipedia.org/wiki/European_integration

Leon N. Lindberg, The Political Dynamics of European Economic Integration http://www.palgrave.com/politics/pdfs/14039_41041_11_Ch5.pdf

Ian Bache, Stephen George, and Simon Bulmer, Politics in the European Union. 3rd Edition; Chap. 1 Theories of European Integration http://fds.oup.com/www.oup.com/pdf/13/9780199544813_chapter1.pdf

Андрэй Казакевіч, Гісторыя еўрапейскай інтэграцыі http://bk.baj.by/lekcyji/historyja/kazakievicz_01.htm http://bk.baj.by/lekcyji/historyja/kazakievicz_02.htm

Аляксандр Лагвінец, Еўрапейская інтэграцыя і лёс нацыянальнай дзяржавы, «Белорусский журнал международного права и международных отношений», №1, сентябрь-ноябрь 1996 г. http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/31025/1/1996_1_JILIR_lagvinets_r.pdf

Аляксандр Лагвінец, Эўрапейскі вэктар разьвіцьця – падмурак нацыянальнага інтарэсу Беларусі, 1 лістапада 2003 http://nmnby.eu/news/analytics/12.html